Адышоў у вечнасць тата ксяндза Юрыя Медушэўскага

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 27 студзеня на 63-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Леанід Медушэўскі, тата ксяндза Юрыя Медушэўскага, вікарыя парафіі святога Юзафа ў Брэсце.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 30 студзеня ў 11.00 у касцёле святога Зыгмунта ў Баранавічах.

Памерлы будзе пахаваны на могілках у в. Дарава пасля пахавальнай Імшы.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…