
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
Дырэктар — кс. Чэслаў Ладыка
13.06.2019 года — зарэгістравана новае месцазнаходжання Карытас:
225710, г. Пінск, вул. Леніна, 16, каб.107.
Тел. +375 29 772 81 21, +375 33 375 08 12;
e-mail: caritaspinsk@gmail.com
сайт: caritas-pinsk.by
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» мае сваю больш чым 100-гадовую гісторыю ў свеце. У нашай краіне існуе на працягу 30 гадоў. Карытас ад лацінскага caritas азначае міласэрную любоў. У сваёй працы мы ўдзяляем асаблівую ўвагу дзецям, дзецям-сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці.
Карытас Пінскай дыяцэзіі быў заснаваны ў 1993 годзе пры прыходзе храма Перамянення Пана (Вёска Новая Мыш Баранавіцкага р-на). Дэкрэтам Кардынала Казіміра Свёнтка ксёндз Валянцін Новак быў прызначаны дырэктарам каталіцкай дабрачыннай місіі «Карытас» Берасьцейска — Гомельскага аддзялення.
У першыя гады сваёй дзейнасці Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» займалася размеркаваннем бязвыплатнай гуманітарнай дапамогі, якая паступала з Польшчы, Аўстрыі і Германіі. У гэтыя ж гады стала праводзіцца праграма аздараўлення і адпачынку дзяцей за мяжой і на тэрыторыі РБ.
12 жніўня 1999 года Брэсцка-Гомельскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» было пераўтворана ў Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі.
14 кастрычніка 2004 года «Карытас» стаў называцца: Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
На прыканцы 2011 года адміністратар Пінскай дыяцэзіі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў кс. Паўла Халяўкіна дырэктарам. 31 студзеня 2012 месца знаходжання «Карытас» Пінскай дыяцэзіі было перанесена ў веску Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна, Бресцкай вобласці.
4 чэрвеня 2019 года рашэннем біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка пачалася рэарганізацыя дзейнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі. У выніку офіс «Карытас» быў перанесены з Чарнаўчыц у Пінск, а новым дырэктарам быў прызначаны дыякан Януш Чарнамораў.
У працы па праектах і дабрачынных праграмах дапамагаюць супрацоўнікі, валанцёры і парафіяльныя супольнасці.
На працягу 27 гадоў «Карытас» Пінскай дыяцэзіі выконвае хрысціянскую місію, ажыццяўляючы духоўную, дабрачынную і гуманітарную дапамогу сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі працуе па наступных напрамках:
-
-
-
- Дапамога дзецям, якія засталіся на апецы, дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам, а таксама дзецям са шматдзетных сем’яў і з няпоўных сем’яў;
- Аказанне гуманітарнай дапамогі адзінокім і састарэлым людзям, шматдзетным і няпоўным сем’ям, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі;
- Аказанне дапамогі таварыствам інвалідаў, маладым інвалідам, інтэрнатам;
- Духоўная праца з дзецьмі, моладдзю і дарослымі людзьмі;
- Дапамагаючы бедным, хворым, бяздольным людзям;
- Дапамога медыцынскім і сацыяльным установам.
-
-