Пастырскі ліст

Пастырскі ліст на пачатак Года Любові — чарговага этапу падрыхтоўкі да 100-гадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі

Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові,

той жыве ў Богу, і Бог у ім.

1 Ян 4, 16

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Дарагія дыяцэзіяне, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Першай нядзеляй Адвэнту 2023 г. мы распачынаем новы літургічны год у Касцёле. Адначасова ўваходзім у чарговы этап непасрэднай падрыхтоўкі нашай Пінскай дыяцэзіі да юбілею сотай гадавіны яе паўстання. На працягу папярэдніх двух гадоў мы разважалі над значэннем у нашым жыцці тэалагічных цнотаў веры і надзеі. Ідучы далей, пастараемся паразважаць і нанова адкрыць значэнне цноты хрысціянскай любові.

Ужо хутка, восенню 2024 г., распачнём гадавое святкаванне стагоддзя нашай дыяцэзіі. Адкрыццё юбілею жадаем перажыць як урачыстасць рэкансэкрацыі гістарычнай капліцы Святога Казіміра ў Ружанах. Пасля на працягу ўсяго года прагнем дзякаваць Пану Богу за дар юбілею ў розных рэгіёнах нашага мясцовага Касцёла аж да 28 кастрычніка 2025 г., калі ў пінскай катэдральнай базыліцы на супольнай Эўхарыстыі ўзгадаем памятную дату гадавіны заснавання дыяцэзіі.

Распачынаючы цяпер новы літургічны год, жадаем перажываць яго ў духу ўмацавання нас у цноце хрысціянскай любові. Святы апостал Павел у гімне аб любові ў Першым пасланні да Карынцянаў вельмі трапна выказаўся, чым ёсць сапраўдная любоў, выплываючая з нашага сэрца (гл. 1 Кар 13). Якое пасланне для сучаснага чалавека мы адкрываем у гэтым гімне святога Паўла і як аднесці яго біблійнае вучэнне аб цноце любові да нашых часоў? На гэтае пытанне адказвае Святы Айцец Францішак у адгартацыі Amoris Laetitia («Радасць любові»). Гэты дакумент Папы адкрывае перад намі прыгажосць і глыбіню любові, якая асаблівым чынам выражаецца ў хрысціянскім сужэнстве і сям’і.

Святы Ян Евангеліст пад Божым натхненнем у сваім апостальскім навучанні даходзіць да геніяльнага і змястоўнага падсумавання разважанняў пра Пана: «Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16). Далей гэтае вучэнне развіваў святы Аўгустын, які напісаў: «Калі бачыш любоў, бачыш Святую Тройцу».

Папа Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы, затытулаванай «Бог ёсць любоў» (Deus caritas est), напісаў: «Давайце паглядзім на святых, на тых, хто ўзорна здзяйсняў справы caritas, гэта значыць — любові. Узгадаем асабліва святога Марціна Турскага (†397 г.), спачатку жаўнера, а пасля — манаха і біскупа. Ён, нібыта ікона, паказвае нязменную каштоўнасць асабістага сведчання аб любові. Каля брам Ам’ена Марцін дзеліцца з убогім паловай свайго плашча. Сам Езус з’яўляецца яму ў тую ж ноч ува сне, апрануты ў той самы плашч, каб пацвердзіць адвечнае значэнне евангельскага слова: „Я быў голы, і вы апранулі Мяне… Усё, што вы зрабілі аднаму з гэтых меншых братоў Маіх, Мне зрабілі“ (Мц 25, 36.40)».

У далейшых разважаннях у гэтай энцыкліцы Бэнэдыкт XVI так выказваецца пра любоў у жыцці Маці Божай: «Сярод святых выдзяляецца Марыя, Маці Пана і адлюстраванне ўсялякай святасці. У Евангеллі святога Лукі знаходзім Яе занятай служэннем любові адносна сваячкі Альжбеты, у якой яна застаецца „каля трох месяцаў“ (Лк 1, 56), каб яе суправаджаць на апошнім этапе цяжарнасці. „Magnificat anima mea Dominum“, — кажа пры нагодзе наведвання, — „Велічае душа мая Пана“ (Лк 1, 46) — і такім чынам выражае праграму свайго жыцця: не ставіць сябе ў цэнтры, але пакідаць месца для Бога, сустрэтага як на малітве, так і ў служэнні бліжняму, — толькі так свет становіцца добры» (гл. Deus caritas est, 41).

Ва ўзгаданай вышэй адгартацыі Amoris Laetitia («Радасць любові») Святы Айцец Францішак, ідучы за думкаю святога апостала Паўла, звяртае ўвагу на тое, што сапраўдную любоў да Пана Бога і бліжняга нельга разумець толькі як пачуццё, але належыць успрымаць яе ў глыбейшым сэнсе, дзе слова «любіць» на біблійнай габрэйскай мове азначае «чыніць дабро». Папа прыводзіць таксама разважанні святога Ігнацыя Лаёлы, які заўважаў, што «любоў неабходна асноўваць больш на дзеяннях, чым на словах» (гл. Amoris Laetitia, 94).

Прыкладам дзейснай любові да кожнага чалавека найчасцей з’яўляюцца бацькі. Хрысціянскія бацькі вучаць сваіх дзяцей праўдам веры з іх маленства. У гэтых праўдах месціцца найвялікшая запаведзь: «Любі Пана Бога свайго ўсім сваім сэрцам, усёй сваёй душою і ўсім сваім розумам». Сам Пан Езус сказаў, што гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая падобная да яе: «Любі бліжняга, як самога сябе». На гэтых дзвюх запаведзях апіраюцца ўвесь закон і прарокі (гл. Мц 22, 34–40). Таму найважнейшае заданне бацькоў — навучыць сваіх дзяцей захоўваць менавіта запаведзь любові да Бога і кожнага чалавека.

Асаблівым прыкладам выканання хрысціянскай запаведзі любові быў нябесны апякун Пінскай дыяцэзіі — святы Андрэй Баболя. Як душпастыр, ён заўважаў неабходнасць абвяшчэння Евангелля і сакрамэнтальнага служэння людзям у найбольш аддаленых мясцовасцях Палесся. За сваё руплівае служэнне ўбогім, якіх яднаў з Богам, яго называлі «душахватам». Захапляў чалавечыя душы любоўю да Пана і жыцця ў духу хрысціянскай любові. Сваю бязмежную і адданую без рэшты любоў да Хрыста, Яго Касцёла і да душ, патрабуючых збаўлення, любоў, мацнейшую за ўсе зямныя нягоды, святы Андрэй Баболя пацвердзіў мучаніцкай смерцю ў Янаве Палескім (цяперашнім Іванаве). Няхай сведчанне яго жыцця, мучаніцтва за веру і любоў, а таксама заступніцтва перад Божым тронам дапамагаюць нам умацоўвацца ў гэтых асноўных цнотах.

Дарагія браты і сёстры! Нашая дыяцэзія ўваходзіць у чарговы этап падрыхтоўкі да 100-гадовага юбілею яе існавання. Гэта для нас асаблівы час ласкі, дадзены Панам Богам, каб падбаць пра нашыя касцёлы і капліцы, прыгажосць літургіі і глыбіню набажэнстваў у парафіях, катэхізацыю і дапамогу патрабуючым. Нашыя продкі стараліся захаваць і перадаць скарб веры і хрысціянскіх каштоўнасцей, каб у складаныя часы абараніць святыні ад закрыцця ці разбурэння. Сёння мы маем шматлікія адрамантаваныя, новыя і прыгожыя святыні. Паклапоцімся ж пра іх, каб яны былі адлюстраваннем нашай душы, веры і любові да Бога.

Дзень 28 кастрычніка як дата ўзнікнення нашай Пінскай дыяцэзіі адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле як свята святога Юды Тадэвуша, апостала, заступніка ў складаных справах. Гледзячы на гісторыю нашай дыяцэзіі, мы заўважаем шматлікія цяжкасці, якія з Божай дапамогай дадзена было перажыць Касцёлу на працягу апошніх ста гадоў. Няхай заступніцтва святога Юды Тадэвуша надалей дапамагае нам не баяцца ніякіх выклікаў часу, але ў духу хрысціянскай любові абвяшчаць Евангелле і жыць ім.

Часам мы задаём сабе пытанне: як найлепей з духоўнага боку годна падрыхтавацца і перажыць юбілей нашай Пінскай дыяцэзіі? Адказ вельмі просты: захоўваць запаведзі, практыкаваць руплівую веру, актыўна ўдзельнічаць у набажэнствах, трываць у стане асвячальнай ласкі, маліцца на ружанцы і ў сямейным коле, не занядбоўваць малітвы за памерлых, несці дапамогу патрабуючым, наведваць хворых, практыкаваць учынкі міласэрнасці для душы і цела. Выконваць гэта заўсёды ў духу любові. Бачым, які шматлікі выбар магчымасцей, каб выразіць практычна нашую любоў да Бога і бліжняга.

Звяртаюся да ўсіх вернікаў, а асабліва да духоўных і кансэкраваных асоб, каб, перажываючы ў нашай дыяцэзіі Год Любові, стараліся сваім руплівым служэннем Богу і бліжняму, асабліва на катэхезах, раскрываць значэнне трэцяй тэалагічнай цноты, г. зн. хрысціянскай любові, і адначасова каб заахвочвалі іншых практыкаваць учынкі міласэрнасці, якія найлепей выражаюць нашую любоў да Бога і Яго Касцёла.

Няхай Год Любові як непасрэдны этап падрыхтоўкі нашай Пінскай дыяцэзіі да юбілею станецца добрай нагодай для кожнага з нас, каб аднавіць у сабе моц дзеяння Божай ласкі, якая выплывае з хрысціянскага практыкавання цнотаў веры, надзеі і любові.

На час духоўнай працы ў падрыхтоўцы да 100-гадовага юбілею нашай Пінскай дыяцэзіі ад усяго сэрца благаслаўляю.

+ Антоні Дзям’янка

 Біскуп Пінскі

 

Пінск, 30 лістапада 2023 г.

 

У Пінскай дыяцэзіі адроджаны два гістарычныя дэканаты (акруговыя вікарыяты)

29 лістапада, у вігілію свята святога апостала Андрэя, падчас душпастырскага спаткання духавенства і кансэкраваных асоб у Пінску, біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў дэкрэт аб адраджэнні двух гістарычных дэканатаў (акруговых вікарыятаў) у дыяцэзіі — Кобрынскага і Навамышскага (апошні гістарычна называўся Сталовіцкім). У сувязі з гэтым былі зменены межы іншых дэканатаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Баранавіцкі дэканат адгэтуль ахоплівае парафіі ў г. Баранавічы, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Гарадзішча, Сталовічы і Русіно.

Навамышскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, за выключэннем парафій у мясцовасцях, якія былі ўключаны ў Баранавіцкі дэканат.

Брэсцкі дэканат ахоплівае парафіі ў г. Брэсце, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Жабінка, Высокае, Чарнаўчыцы, Дамачава і Воўчын.

Кобрынскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Кобрынскага, Бярозаўскага, Маларыцкага і Драгічынскага раёнаў.

Ляхавіцкі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў.

Пінскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Пінскага, Іванаўскага, Столінскага і Лунінецкага раёнаў.

Пружанскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў.

Дэканамі акруговых вікарыятаў у новых межах прызначаны: дэканам Кобрынскага дэканата — кс. Віктар Барысевіч, пробашч парафій у Камянцы і Пелішчы; дэканам Навамышскага дэканата — кс. Вікенцій Сяўрук, пробашч парафій у Ішкалдзі, Юшкавічах і Паланечцы; дэканам Ляхавіцкага дэканата — кс. Ян Саламон, пробашч парафіі ў Ганцавічах; дэканам Пружанскага дэканата — кс. Павел Ярашэвіч, пробашч парафіі ў Пружанах.

Адышоў у вечнасць тата ксяндза Паўла Врубеля

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе,  што 1 лістапада адышоў у вечнасць Дзмітрый Врубель, тата ксяндза Паўла Врубеля, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

Пахавальная    святая     Імша       адбудзецца   ў пятніцу  3 лістапада а 12.00 у касцёле Святога Юзафа ў Брэсце (вул. Суворава, 184).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

НАБАЖЭНСТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ У ПАРАФІЯХ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

БРЭСЦКІ ДЭКАНАТ

(Брэсцкі, Камянецкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Маларыцкі раёны):

 

1 лістапада:

9.00, 12.00, 18.00 — Брэст-Цэнтр, касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

9.00, 19.00 — Брэст-Рэчыца, касцёл Найсв. Сэрца Езуса.

9.00 — Брэст-Кіеўка, касцёл Маці Божай Каралевы.

9.00, 11.00, 18.00 — Брэст-Кавалёўка, касцёл св. Юзафа.

Малітвы за памерлых на могілках:

9.00 – Чарнаўчыцы.

10.00 – Воўчын.

11.00 – Жабінка.

12.00 — Высокае (старыя могілкі).

13.00 – Рэчыца.

13.00 – Гарадзец.

14.00 – Казловічы.                  

14.00 — Могілкі ў Косічах.

14.00 – Брэст, могілкі каля в. Плоска.

14.00 – Міцькі.

14.00 — Камяніца Журавецкая.

15.00 – Вулька.

17.00 – Пелішча.

18.00 – Брэст, могілкі па вул. Пушкінскай.  

18.30 – Камянец.

Маларыта: 16.30 — старыя могілкі; 17.00 св. Імша ў касцёле.

Кобрын: 12.00 – могілкі; 18.00-св.Імша ў касцёле.

 

2 лістапада:

9.00, 12.00, 18.00 — Брэст-Цэнтр, касцёл Узвышэння Св. Крыжа.

9.00, 19.00 — Брэст-Рэчыца, касцёл Найсв. Сэрца Езуса.

9.00, 11.00, 18.00 — Брэст-Кавалёўка, касцёл св. Юзафа.

9.00 — Брэст-Кіеўка, касцёл Маці Божай Каралевы.

Малітвы за памерлых на могілках:

9.00 – Чарнаўчыцы.

10.00 — Брэст-Рэчыца (вайсковыя могілкі).

11.00 – Жабінка.

12.00 — Кацельня-Баярская.

13.00 – Матыкалы.

14.00 — Брэст-Крэпасць.

14.00 — Брэст-Паўночныя могілкі. 

14.00 — Брэст – могілкі каля в. Плоска.

16.00 — Высокае (новыя могілкі).

16.30 — Маларыта  — новыя могілкі; 17.00 – св. Імша ў касцёле.

17.00 – Пелішча.

17.00 – Бардзёўка.

18.00 – Шчытнікі.

18.00 – Кобрын.

18.00 — Брэст — могілкі па вул. Пушкінскай.

18.30 — Камянец — старыя могілкі.

 

5 лістапада:                                                                                       

11.00 — Ківатычы – малітва на могілках.

 

6 лістапада:

Малітвы на могілках:

11.00 – Брэст, Трышынскія могілкі.

11.00 – Камянец, новыя могілкі.

13.00 – Пелішча, могілкі.

15.00 – Дамачава, могілкі.

 

Баранавіцкі дэканат

(горад Баранавічы і заходняя частка Баранавіцкага раёна):

 

1 лістапада:

9.00 – Палонка, Святая Імша.

10.00 —  Лясная, Святая Імша ў касцёле.

10.30 – Свіраны, набажэнства на могілках.

11.00 – Лотвічы, Святая Імша.

12.00 – Дзераўная, Святая Імша ў касцёле.

12.30 – Сасновая, набажэнства на могілках.

13.00 – Гардзейчыкі, набажэнства на могілках.

13.30 – Дзекалы, набажэнства на могілках.

15.00 – Татаркі, малітвы на могілках.

16.00 – Сталовічы, Святая Імша.             

16.00 – Сеўрукі, Святая імша за памерлых, працэсія на могілках.

16.30 —  Бярозаўка. малітвы на могілках.

17.30 – Гарадзішча, Святая Імша.

18.00 – Баранавічы, Святая Імша.

18.00 – Новая Мыш, Святая Імша.

19.00 – Русіно, Святая Імша.

 

2 лістапада:

9.00 – Палонка, Святая Імша.

11.00 – Лотвічы, Святая Імша і набажэнства на могілках.

11.00 – Лясная, малітвы на могілках.

12.30 – Стрэлава, малітвы на могілках.

13.00 – Ягадная, набажэнства на могілках.

14.00 – Небыты, набажэнства на могілках.

14.00 – Мілавіды, малітвы на могілках.

15.30 – Паўлінава, малітвы на могілках.

16.00 – Сталовічы, Святая Імша.

17.00 – Новая Мыш, працэсія на могілках.

17.30 – Гарадзішча, Святая Імша.

18.00 – Баранавічы, Святая Імша.

18.30 – Новая Мыш, Святая Імша.

19.00 – Русіно, Святая Імша.

 

4 лістапада:

9.00 – Дзераўная, Святая Імша ў касцёле і малітвы на могілках.

9.00 – Мікулічы, малітвы на могілках.

10.00 – Гарадзішча, малітвы на могілках.

12.00 – Сталовічы, малітвы на могілках.

14.00 – Малая Каўпеніца, малітвы на могілках.

 

5 лістапада:

12.00 – Пастарынне, малітвы на старых могілках.

13.30 – Пастарынне, малітвы на новых могілках.

15.00 – Лугавая, малітвы на могілках.

 

12 лістапада:

12.30 – Арабаўшчына, малітвы на могілках.

13.00 – Колдычава, малітвы на могілках.

13.30 —  Медзяневічы, малітва на могілках.

14.00 —  Жэлязніца, малітва на могілках.

 

19 лістапада:

12.00 – Мелехавічы, малітва на могілках.

13.00 – Візорак, малітва на могілках.

14.00 – Скробава, малітва на могілках.

14.30 – Трацэвічы, малітва на могілках.

15.00 – Мітрапольшчына.

 

 

ЛЯХАВІЦКІ ДЭКАНАТ

(усходняя частка Баранавіцкага раёна, Ляхавіцкі і Ганцавіцкі раёны):

 

Баранавіцкі раён (усходняя частка):

1 лістапада:

10.00 – Паланэчка, Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Ішкалдзь: Святая Імша ў касцёле.

14.00 – Юшкавічы, Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках.

16.00 —  Макашы, малітва на могілках.

2 лістапада:

12.00 – Ішкалдзь, Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках.

15.00 – Паланэчка, Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках.

4 лістапада:

11.00 – Родкавічы, малітва за памерлых на могілках.

12.00 – Задвея, малітва за памерлых на могілках.

13.00 – Макашы, Святая Імша ў капліцы на могілках і працэсія.

15.30 —  Шчэрбавічы, малітва за памерлых на могілках.

16.30 – Сермавічы, малітва за памерлых на могілках.

 

5 лістапада:

15.00 – Падлясейкі, малітва за памерлых на могілках.

 

Крошын:

1 лістапада:

14.00 — Святая Імша, працэсія і малітвы за памерлых на могілках.

2 лістапада:

18.30 — Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

3 лістапада:

18.30—Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

4 лістапада:

18.30—Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

5 лістапада:                                             

12.15—Ружанец за памерлых.

13.00— Святая Імша.

6 лістапада:

18.30—Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

7 лістапада:

18.30—Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

8 лістапада:

18.30—Ружанец за памерлых.

19.15—Святая Імша за памерлых.

 

Ляхавічы, парафія Святога Юзафа:

1 лістапада:

12.00 — Працэсія за памерлых і малітва на каталіцкіх могілках.

18.00 — Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша за памерлых на каталіцкіх могілках.

17.30 – Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша ў касцёле.

3 лістапада:

17.30 — Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша за памерлых.

4 лістапада:

17.30 — Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша за памерлых.

5 лістапада:

9.00 — Ружанец за памерлых у касцёле.

10.00 — Святая Імша ў касцёле.

6 лістапада:

17.30 — Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша за памерлых.

7 лістапада:

17.30 — Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша за памерлых.

8 лістапада:

17.30 — Нешпары за памерлых у касцёле.

18.00 — Святая Імша за памерлых.

 

Дарава:

1 лістапада:

10.30 – малітвы за памерлых.

11.00 – Святая Імша, працэсія на могілкі.

18.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

11.00, 18.00 – Святая Імша.

3  лістапада:

10.00 – Святая Імша.

4 лістапада:

10.00 – Святая Імша.

5 лістапада:

11.00 – Святая Імша.

6-8 лістапада:

10.00 – Святая Імша.

                                      

Макеяўшчына:

5 лістапада:

12.30 – малітвы за памерлых.

13.00 – Святая Імша, малітвы на могілках.

 

Рачканы:

1 лістапада: 11.00, Св. Імша ў капліцы.

2 лістапада: 11.00, малітвы на могілках.

6 лістапада: 13.00, малітвы за памерлых.

 

Сваяцічы:

4 лістапада:

11.00 – Святая Імша, працэсія на могілках.

 

Мядзведзічы:

1 лістапада:

10.00 – Ліпск, Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Мядзведзічы, Святая Імша на могілках.

15.30 —  Русінавічы, Святая Імша на старых могілках.

2 лістапада:

10.00 –Мядзведзічы, Святая Імша ў касцёле. 

12.00 – Тальмінавічы, Святая Імша на могілках.

15.30 – Русінавічы, Святая Імша на новых могілках. 

4 лістапада:

9.00 – Мядзведзічы, Святая Імша ў касцёле.

10.00 – Мазуркі, Святая Імша на могілках.

14.00 —  Савейкі, Святая Імша на могілках.

5 лістапада:

9.00 – Малое Гарадзішча, малітва на могілках.

10.00 – Ліпск, Святая Імша ў касцёле.

6 лістапада:

11.00 —  Новыя Буды, Святая Імша на могілках.

 

Ганцавічы:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша і малітвы за памерлых на старых могілках.

18.00  — Святая Імша ў касцёле.

 

2 лістапада:

9.00, 18.00 — Святая Імша ў касцёле.

15.00 – Красынічы, малітвы за памерлых на могілках.

15.30 – Агарэвічы, малітвы за памерлых на могілках.

 

4 лістапада:

12.00 – Любашава, малітвы за памерлых на могілках.

14.00 – Ганцавічы, малітвы за памерлых на новых могілках.

 

ПІНСКІ ДЭКАНАТ

(Пінскі, Іванаўскі, Драгічынскі, Лунінецкі раёны):

 

Пінск, Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі:

1 лістапада:

09.00—Святая Імша ў катэдры.

12.00—Святая Імша ў катэдры.

15.00—Набажэнства  на могілках на вул. Спакойнай у Пінску.

18.30—Святая Імша ў катэдры.

2 лістапада:

09.00—Святая Імша ў катэдры.

12.00—Святая Імша ў катэдры.

15.00—Святая Імша на могілках па вул. Спакойнай у Пінску.

18.30—Святая Імша ў катэдры.

 

Пінск, Парафія Святога Бэнэдыкта і Парафія Святога Духа:

1 лістапада:

09.00 — Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта.

14.00 – Крыўчыцы, Святая Імша на могілках.

18.00 — Святая Імша ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

2   лістапада:                                                                                                                     

09.00 – Святая Імша ў касцёле Святога Бэнэдыкта.       

14.00 – Падбалоцце, Выпамінкі і Святая Імша на могілках.

18.00 — Святая Імша ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

4 лістапада:

09.00 — Святая Імша ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

11.00 – Таргошыцы, набажэнства на могілках.

13.00 — Пасянічы набажэнства на могілках.

 

Лагішын:

1 лістапада:

10.00 — Св. Імша на могілках.

18.00 – Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

2 лістапада :

18.00 — Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

3 лістапада:

18.00 — Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

4 лістапада:

18.00 — Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

5 лістапада:

17.00 — Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

6-8 лістапада:

18.00 — Святая Імша з нешпарамі ў касцёле.

 

Целяханы:

1 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле.

5 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле, набажэнства на могілках.

1 лістапада:

15.00 – Шпанаўкі, набажэнства на могілках.

2 лістапада:

11.00 – Валішча, набажэнства на могілках.

12.00 – Вулька Лаўская, набажэнства на могілках.

 

Давыд-Гарадок:

1 лістапада:

18.30 – Святая Імша ў касцёле.

 

Асавая:

1 лістапада:

15.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.30 – Святая Імша ў касцёле.

10.30 – набажэнства на могілках.

 

Столін:

1 лістапада:

17.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

17.30 – Святая Імша ў касцёле.

18.30 – набажэнства на могілках.

 

Іванава:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцёле,

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцёле.

4 лістапада:

11.00 – Малітва за памерлых на месцы пахавання.

 

Драгічын:

1 лістапада:

14.30 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

13.30 – Набажэнства на могілках.

14.30 – Святая Імша ў касцёле.

 

Бездзеж:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша, набажэнства на могілках.

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша і малітва за памерлых.

 

Лунінец:

1 лістапада:

18:00   Св. Імша ў касцёле.

2 лістапада:

18:00   Св. Імша ў касцёле.

                                                                                               

Мікашэвічы:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

10.00 – Святая Імша ў касцёле, набажэнства за памерлых на могілках у г.Мікашэвічы, в.  Рудня, в.Запроссе.

 

 

ПРУЖАНСКІ ДЭКАНАТ

(Пружанскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі раёны):

 

1 лістапада:

10.00 – Сялец, старыя могілкі – Святая Імша.

10.00 – Дзягелец, могілкі – Святая Імша і працэсія.

12.00 — Волька – Святая Імша і працэсія.

12.00 – Шарашова – малітва за памерлых.

13.00 – Шарашова, могілкі – Святая Імша і працэсія.

13.00 – Бяроза, старыя могілкі – Святая Імша каля кляштара.

15.00 – Сігневічы – Святая Імша ў касцёле.

15.30 – Панкі – працэсія.

18.00 – Бяроза – Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Белаазёрск – Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Пружаны – Святая Імша з нешпарамі за памерлых.

19.30 – Івацэвічы – Святая Імша.

 

2 лістапада:

15.00 – Івацэвічы, працэсія з малітвай за памерлых.

17.00 – Косава, працэсія з малітвай за памерлых.

18.00 – Косава, Святая Імша.

18.00 – Бяроза, Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Пружаны, Святая Імша з нешпарамі за памерлых.

18.00 – Шарашова, малітвы за памерлых.

18.30 – Шарашова, Святая Імша ў касцёле.

 

4 лістапада:

10.00 – Шані, набажэнства за памерлых на могілках.

11.00 – Сігневічы, могілкі – Святая Імша і працэсія.

11.00 – Новыя Засімавічы, могілкі – набажэнства за памерлых.

12.00 – Слабудка, могілкі — набажэнства за памерлых.

 

5 лістапада:

9.00 – Бяроза — Святая Імша ў касцёле.

9.00 – Сялец, новыя могілкі – Святая Імша.

11.00 – Сігневічы – Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Пружаны, могілкі – Святая Імша і працэсія з малітвай за памерлых.

13.00 – Бяроза, новыя могілкі – Святая Імша і працэсія. Малітва за памерлых у Селаўшчыне.

13.00 – Белаазёрск, старыя могілкі – Святая Імша.

 

Ружаны:

1 лістапада:

18.00 – Малітва за памерлых.

18.30 — Святая Імша за памерлых.

2 лістапада:

18.00 – Нешпары за памерлых на могілках каля капліцы святога Казіміра.

18.30 – Святая Імша за памерлых у касцёле.

4 лістапада:

11.00 – Святая Імша за памерлых.

14.00 – працэсія на могілках з малітвамі за памерлых.

 5 лістапада:

11.00 – Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках з малітвамі за памерлых.

 

Лыскава:

1 лістапада:

16.30 — Святая Імша ў капліцы на каталіцкіх могілках і ў в. Барысікі.

2 лістапада:

16.30 — Святая Імша за памерлых у капліцы на каталіцкіх могілках і ў в. Барысікі.

 

5 лістапада:

15.00 – Святая Імша ў капліцы на каталіцкіх могілках, малітва за памерлых у в. Барысікі і в. Лыскава.

 

Гомельскі дэканат:

(усходняя частка Гомельскай вобласці)

 

Гомель:

Парафія Нараджэння Маці Божай:

1 лістапада:

08.00, 12.00, 19.00 — Святая Імша ў касцёле.

16.00 – Навабеліца, малітва і працэсія на могілках.

2 лістапада:

08.00, 12.00, 19.00 — Святая Імша ў касцёле.

16.00 – “9-ы кіламетр” Чарнігаўскай шашы, малітва за памерлых каля крыжа.

 

Гомель:

Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

1 лістапада:

9.00, 12.00, 18.00 — Святая Імша ў капліцы.

18.40 – малітва за памерлых.

2 лістапада:

9.00 – Святая Імша, працэсія на могілкі.

12.00, 18.00 — Св. Імша ў капліцы, малітва за памерлых.

 

Рэчыца:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцёле.

3 лістапада:

11.30 – малітвы на старых могілках.

12.30 – малітвы на новых могілках.

 

Хойнікі:

1 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле, пасля – на могілках.

2 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле, пасля – на могілках.

 

Жлобін:

1 лістапада:

9.00, 18.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

9.00, 18.00 – Святая Імша ў касцёле.

5 лістапада:

12.00 – “Заходнія могілкі”, набажэнства за памерлых.

11 лістапада:

11.00 – “Цэнтральныя могілкі”, набажэнства за памерлых.

15.00 – “Жлобін-Лебядзёўка”, набажэнства за памерлых.        

 

Чарцёж: 4 лістапада, 11.00 — Святая Імша за памерлых.

Лукскі: 4 лістапада, 15.00 – Набажэнства за памерлых.

Антушы: 5 лістапада, 15.00 — Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

 

Рагачоў:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў капліцы.

2 лістапада:

9.00 —  Святая Імша ў капліцы.

10.00 – “Цэнтральныя могілкі”, набажэнства за памерлых.

 

Светлагорск:

1 лістапада:

10.00 – Шацілкі, Святая Імша на могілках.

15.30 – Чырковічы, малітва на могілках.

19.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.00 – Святая Імша ў касцёле.

10.30 — “Светач”, малітва на могілках.

12.00 — “Хлебазавод”, малітва на могілках.

 

Акцябрскі:

5 лістапада:

15.00 — малітва на могілках, пасля — Святая Імша ў касцёле.

 

Мазырскі дэканат:

(заходняя частка Гомельскай вобласці)

 

Мазыр:                      

1 лістапада:

8.00 – Святая Імша ў Даліне Анёлаў.

9.00, 19.15 —  Святая Імша ў парафіяльным касцёле.

2 лістапада:

8.00 – Святая Імша ў Даліне Анёлаў.

9.00, 19.15 – Святая Імша ў парафіяльным касцёле.

4 лістапада:

10.45 – Святая Імша на могілках “Новыя Дразды”.

13.00 – малітва на могілках “Старыя Дразды”.

 

Лельчыцы:    

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша і жалобная працэсія ў касцёле.

2 лістапада:

17.00 – малітвы за памерлых.

18.00 – Святая Імша.

3 лістапада:

12.00 – Жмурнае, малітвы на могілках.

4лістапада:

11.00 – працэсія на могілках у Лельчыцах.

6 лістапада:

12.00 –  Заброддзе, малітвы на могілках.

7 лістапада :

12.00 – Маркоўская, малітвы на могілках.

14.00 – Дубніцкая, малітвы на могілках.  

 

Нароўля:

28 кастрычніка:

10.30 – Маскалёўка, малітва на могілках.

11.30 – Мальцы, малітва на могілках.

12.30 – Лубень, малітва на могілках.

1 лістапада:

19.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

19.00 – Святая Імша.

3 лістапада:

19.00 – Святая Імша.

4 лістапада:

9.00  – малітва на могілках у г. Нароўля.

 

Грушаўка:                

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

10.00 – Святая Імша ў касцёле.

4 лістапада:

10.00 – Святая Імша і працэсія на могілках.

 

Ельск:           

1 лістапада:

9.00– Святая Імша.

10.00 – малітва на могілках у Ельску.

10.40 – малітва на могілках “Каралін”.

 

Калінкавічы:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша.

5 лістапада:

13.00 – Святая Імша, затым працэсія на гарадскіх могілках.

Капаткевічы:

1 лістапада:

9.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

9.00 – Святая Імша і выпамінкі.

10.00 – працэсія на могілках.

 

Брынёў:

1 лістапада:

15.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

15.00 — Святая Імша.

16.30 – працэсія на могілках.

 

Петрыкаў:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша.

4 лістапада:

12.00 – Святая Імша.

14.00 — працэсія на старых могілках.

15.30 – працэсія на новых могілках.

 

Жыткавічы:

1 лістапада:

14.30 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых у касцёле.

Пінская дыяцэзія: у Лунінцы біскуп Дзям’янка здзейсніў рэкансэкрацыю адноўленага касцёла

7 верасня, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у горадзе Лунінцы (Пінская дыяцэзія) адбылася рэкансэкрацыя парафіяльнага касцёла святога Юзафа. Урачыстую цэлебрацыю літургіі з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

На пачатку святой Імшы, вітаючы сабраных у адноўленай святыні духавенства і вернікаў, іерарх адзначыў, што гэтая ўрачыстасць у Пінскай дыяцэзіі мае падвойнае вымярэнне.

Перадусім яна дала старт духоўнай падрыхтоўцы лунінецкай парафіі да 25-годдзя з часу беатыфікацыі благаслаўлёнага ксяндза Мечыслава Багаткевіча, які пасля заканчэння Пінскай духоўнай семінарыі быў душпастырам у Лунінцы ў 1930-я гады, а падчас Другой сусветнай вайны загінуў мучаніцкай смерцю ад рук гітлераўцаў у 1942 годзе.

У 1999 годзе Папа Ян Павел ІІ узнёс яго і яшчэ 107 мучанікаў Другой сусветнай вайны да хвалы алтара. У Лунінцы жывая памяць і пашана да святара-мучаніка.

Акрамя таго, урачыстасць у Лунінцы адбывалася ў юбілей 25-годдзя з часу біскупскага пасвячэння Антонія Дзям’янкі.

Прыгожае аднаўленне касцёла ў Лунінцы і яго рэкансэкрацыя сталі адмысловым падарункам пастыру ад парафіяльных супольнасцяў Пінскай дыяцэзіі, якія ўсе разам прыклалі шмат намаганняў, каб дапамагчы лунінецкай парафіі падрыхтаваць святыню да пасвячэння менавіта на дні святкавання юбілею свайго біскупа.

Касцёл святога Юзафа ў Лунінцы быў пабудаваны і пасвячаны Слугой Божым біскупам Зыгмунтам Лазінскім у 1931 годзе замест ранейшай разбуранай святыні ў гэтай мясцовасці. Кансэкраваў касцёл тагачасны біскуп Пінскі Казімір Букраба ў 1935 годзе. У часы атэізму святыня была забрана ў парафіі і выкарыстоўвалася для іншых мэтаў. На пачатку 1990-х гадоў дзякуючы намаганняў тутэйшых вернікаў касцёл быў вернуты парафіі. Сёлета адбылася яго рэкансэкрацыя.

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што адышла ў вечнасць святой памяці Ала Ярашэвіч, маці ксяндза Паўла Ярашэвіча, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі ў Пружанах. Пахавальная Святая Імша адбудзецца 10 кастрычніка а 14.00 у касцёле Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Вечны адпачынак дай ёй, Пане.

Паведамленне

Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкіз нагоды рэкансэкрацыі касцёла Святога Юзафа ў Лунінцы

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Паважаныя святары, душпастыры Пінскай дыяцэзіі, умілаваныя ў Хрысце кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі!

 Сёлетнія восеньскія дні заканчэння верасня і пачатку кастрычніка мы перажываем пад знакам некалькіх важных падзей, сярод якіх 25-ая гадавіна майго біскупскага служэння і ўрачыстасць рэкансэкрацыі парафіяльнага касцёла Святога Юзафа ў горадзе Лунінцы.

На пачатку хачу скіраваць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто прыняў удзел у набажэнстве з нагоды 25-годдзя майго біскупскага служэння. Малітоўная лучнасць і прысутнасць у Пінскай катэдральнай базыліцы на святой Імшы падзякі шаноўных святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў з розных парафій нашай дыяцэзіі сталі для мяне і ўсяго нашага мясцовага Касцёла каштоўным дарам і падтрымкай.

Таксама захоўваю ў сэрцы вялікую ўдзячнасць да ўсіх святароў і свецкіх вернікаў, якія разам сабраліся 7 кастрычніка ў Лунінцы на ўрачыстасць рэкансэкрацыі парафіяльнага касцёла Святога Юзафа.

Аднаўленне святыні і яе пасвячэнне пасля трагічных падзей ІІ Сусветнай вайны і часоў атэізма, без сумніву, з’яўляецца важым імпульсам да духоўнага развіцця і надзеі не толькі для лакальнай супольнасці вернікаў, але і для ўсёй нашай дыяцэзіі.

З гэтай нагоды варта ўзгадаць постаць благаслаўлёнага ксяндза Мечыслава Багаткевіча, які пасля заканчэння Духоўнай семінарыі ў Пінску, нёс душпастырскае служэнне як вікарый і прэфект гімназіі ў Лунінцы.  Ксёндз Мечыслаў сваю веру і адданасць Хрысту пацвердзіў мучаніцкай смерцю, калі быў растраляны гітлераўцамі ў 1942 годзе.

Мінае ўжо амаль 25 гадоў, як Папа Ян Павел ІІ узнёс ксяндза Багаткевіча, разам са 107-ю мучанікамі ІІ Сусветнай вайны, да хвалы алтара і аб’явіў благаслаўлёным.

Узгадваючы гэтыя важныя для Касцёла гістарычныя падзеі, мы маем магчымасць на нова ўсвядоміць усю сур’ёзнасць перасцярогі Хрыста: “Удараць у пастыра і авечкі рассеюцца” (Мц 26, 13). Сведкамі ў пэўнай ступені здзяйснення гэтых драматычных словаў Збавіцеля пасля мучаніцкай смерці ксяндза Мечыслава Багаткевіча сталі шматлікія вернікі Лунінеччыны, якія рассейваліся пад уздзеяннем ліхалеццяў вайны і дзесяцігоддзяў атэізму. Аднак іх шматлікія намаганні на карысць духоўнага аднаўлення і рэлігійнага развіцця Касцёла прынеслі шчодрыя плёны. Сярод іх — адраджэнне парафіі Святога Юзафа, выразным знакам чаго стала пасвячэнне адрамантаванай гістарычнай святыні ў Лунінцы.

Аднаўленне касцёла Святога Юзафа і яго рэкансэкрацыя сталі магчымыя, між іншым, дзякуючы салідарным ахвяраванням святароў і вернікаў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, а таксама — намаганням лунінецкіх парафіянаў на чале з іх душпастырам ксяндзом Дзмітрыем Керногам. Дзякую шаноўным святарам і даручаным іх пастырскай апецы вернікам за малітвы і ўсялякую дапамогу аказаную на гэтыя мэты. Усе ахвяраванні складзеныя святарамі Пінскай дыяцэзіі на юбілей майго 25-годдзя біскупскага служэння былі прызначаныя на аданўленне касцёла Святога Юзафа ў Лунінцы. Няхай добры Бог шчодра адудзячыць кожнаму, хто прыклаў намаганні, ахвяраваў усялякую дапамогу на аднаўленне гэтай святыні.

З удзячнасцю і пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, 7 кастрычніка 2023 г.

З удзелам нунцыя Ёзіча і біскупаў Беларусі ў Пінску адзначылі срэбны юбілей пастырскага служэння біскупа Дзям’янкі

28 верасня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася святая Імша падзякі Богу за 25 гадоў пастырскага служэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.

4 ліпеня 1998 года дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ Антоні Дзям’янка быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбылося 29 верасня 1998 года ў Гродне.

Галоўным пасвячаючым біскупам быў тагачасны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк.

Павіншаваць біскупа Антонія Дзям’янку са срэбным юбілеем пастырскага служэння прыбыў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Перад уваходам у старадаўнюю пінскую базыліку прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэў сам біскуп-юбіляр і тутэйшыя вернікі.

Нунцый Ёзіч неаднаразова бываў у Пінскай дыяцэзіі, але гэтым разам упершыню наведаў некаранаваную сталіцу беларускага Палесся; горад, дзе неслі служэнне вялікія светачы Касцёла на беларускай зямлі — першы Пінскі біскуп, Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі і яго дастойны наступнік Казімір Свёнтэк, першы і адзіны кардынал у сучаснай гісторыі Беларусі.

Павіншаваць цяперашняга пастыра Пінскай дыяцэзіі прыбылі таксама іерархі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі і бліжэйшы паплечнік юбіляра біскуп Казімір Велікаселец ОР, а таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

У пінскай катэдры Апостальскі нунцый узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з нагоды 25-годдзя з часу біскупскага пасвячэння Антонія Дзям’янкі.

Прывітаўшы прысутных у святыні іерархаў, святароў, кансэкраваных асоб, вернікаў і прадстаўнікоў улады, нунцый Ёзіч перадусім выказаў радасць ад магчымасці ўпершыню цэлебраваць Эўхарыстыю ў слаўнай базыліцы. Звяртаючыся да прысутных, прадстаўнік Папы Францішка дадаў: «Я рады дзякаваць Пану за служэнне вашага пастыра, які на працягу 25-і гадоў штодня ахвяруе сябе вернікам і святарам, манахам і манахіням, рупліва супрацоўнічаючы з усімі ў будаванні Нябеснага Валадарства на гэтай зямлі, дадзенай нам Провідам Божым.

«Ад імя Святога Айца выказваю шчырую падзяку вашаму біскупу і з задавальненнем перадаю яму падарунак ад Папы Францішка на памяць аб гэтай сярэбранай гадавіне, якая дасць вашаму біскупу новы штуршок у пастырскім кіраўніцтве гэтай дыяцэзіяй», — з гэтымі словамі нунцый перадаў біскупу Дзям’янку памятны медаль Пантыфікату.

Каротка звярнуўшыся да біяграфіі іерарха, да яго шматгадовага святарскага і біскупскага служэння, Апостальскі нунцый адзначыў:

«Працуючы ў розных дыяцэзіях, біскуп Антоні быў верным слугой у вінаградніку Пана, таму Касцёл даручае яму розныя важныя заданні ў справе кіравання народам Божым».

Выказаўшы юбіляру віншаванні і найлепшыя пажаданні, Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч заахвоціў удзельнікаў урачыстай цэлебрацыі ў супольнай малітве прасіць «шматлікіх Божых ласкаў для біскупа Антонія дзеля яго плённага служэння ў гэтай дыяцэзіі, каб ён мог мужна весці сваю паству да нябеснай мэты праз заступніцтва Панны Марыі, Маці Божай Будслаўскай».

У гаміліі, якую прамовіў айцец Аркадзь Куляха OCD, удзельнікі літургіі былі запрошаныя паразважаць над тым, чаму навучаў і да чаго заахвочваў вернікаў Пінскі біскуп.

Паказваючы розныя аспекты яго біскупскіх настаўленняў, прыводзячы цытаты з пастырскіх лістоў і заклікаў іерарха, айцец Аркадзь засяродзіў увагу на шырокіх гарызонтах пастырскага клопату біскупа Дзям’янкі, яго ўвагі да патрэбаў і перажыванняў кожнага чалавека без выключэння.

Напрыканцы літургіі біскуп Касабуцкі, Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, зачытаў адмысловы віншавальны адрас ад імя ўсяго епіскапату краіны для юбіляра.

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі да душпастыраў і катэхетаў Пінскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Хрысце душпастыры і катэхеты!

Распачынаючы новы катэхетычны год 2023/2024 жадаю выказаць словы падзякі ўсім вам і асобам, якія актыўна ўдзельнічаюць у працэсе арганізацыі і правядзення катэхез у паасобных парафіях Пінскай дыяцэзіі. Рэалізацыя задання па евангелізацыі і катэхізацыі, упісанага ў прыроду Касцёла, з’яўляецца праяўленнем сапраўднага пастырскага клопату пра духоўнае дабро вернікаў і служэннем, праз якое здзяйсняецца місійны загад Хрыста: “Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсім народам” (гл. Мц 28, 19; Мк 16, 15). Высока цаню вашу руплівую працу і дзякую за кожную ініцыятыву, скіраваную на пашырэнне веры і падтрымку хрысціянскай традыцыі ў кожным куточку нашай дыяцэзіі.

Трываючы ў часе інтэнсіўнай падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, сярод разнастайных ініцыятываў, скіраваных на плённае перажыванне гэтай важнай падзеі, нельга пакінуць без увагі і адпаведных высноваў працэс катэхізацыі ў нашай дыяцэзіі.

Катэхетычнае служэнне выходзіць далёка за межы звычайнай працы і службовых абавязкаў. Яно мае ў сабе ўсе прыкметы паклікання. Кожнае дабро заўсёды з’яўляецца плёнам Божай ласкі. Менавіта катэхеты часта становяцца першымі пасрэднікамі такога духоўнага дабра для шматлікіх вернікаў, а асабліва — для дзяцей і моладзі.

Пінская дыяцэзія, займаючы значныя прасторы тэрыторыі Беларусі, вельмі разнастайная ў межах сваёй адміністрацыйнай структуры. Практычна кожная паасобная парафія мае свае ўласныя адрозненні: іншы тэрытарыяльны абшар, колькасць вернікаў, шматлікасць парафіяльных груп, магчымасці  вядзення душпастырства і актывізацыі вернікаў. Ня гледзячы на такую разнастайнасць, катэхеза надалей павінна заставацца істотным элементам евангелізацыйнага служэння Касцёла і кожнай парафіі.

Варта таксама звярнуць увагу на тое, што катэхізацыя можа быць плённай толькі тады, калі яна сцісла зінтэграваная з усімі іншымі формамі пастырскай дзейнасці ў дадзенай супольнасці вернікаў. Таму горача заахвочваю ўсіх душпастыраў да цеснай супрацы са свецкімі вернікамі, з сем’ямі, з мэтай адпаведнага матывавання дзяцей і моладзі, каб і яны ўключаліся ў працэс катэхізацыі.

Заахвочваю вялебных пробашчаў і адміністратараў паасобных парафій, каб адпаведна арганізавалі і падрыхтаввалі катэхетычныя памяшканні, актуалізавалі катэхетычныя праграмы, клапаціліся пра неабходныя дыдактычныя матэрыялы і катэхетычныя дапаможнікі.

Беручы пад увагу стабільны працяг катэхетычнай працы на будучыя гады, варта таксама паклапаціцца пра фармаванне новых катэхетаў, заахвочваючы і ствараючы магчымасці для навучання свецкіх вернікаў у катэхетычных каледжах і інстытутах. А для свецкіх асобаў ужо задзейнічаных у вядзенні катэхезаў, неабходна паклапаціцца аб атрыманні для іх кананічнай місіі, а таксама пастаяннай духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі, якая спрыяла б катэхізацыі.

На плённае душпастырскае і катэхетычнае служэнне ў новым навучальным годзе ўсіх вас благаслаўляю, ахінаю малітвай аб дарах Духа Святога і неабходных ласках да руплівага выканання давераных заданняў.

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, 4 верасня 2023 г.