Урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся адбудуцца ў Лагішыне (праграма)
21- 22 жніўня ў мястэчку Лагішын (Пінскі р-н) адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся – Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
Праграма ўрачыстасцяў:
21 жніўня (пятніца):
19.00 – святая Імша ў вігілію ўрачыстасці;
22 жніўня (субота):
7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
8.00 – святая Імша (на польскай мове);
10.00 – святая Імша з удзелам хору “Spe Salvi” (Пінск);
12.00 – канцэрт хрысціянскай музыкі з удзелам моладзевага гурта “Ты і я” з парафіі св. Бэнэдыкта з Пінска (на пляцоўцы каля касцёла).
Арганізатары просяць усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, не забываць аб неабходнасці захавання санітарных нормаў і выкарыстання масак.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+ 375 44 772 93 48 (кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне);
+ 375 165 683 157 (Курыя Пінскай дыяцэзіі).