Навіны

Posted on by

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі да душпастыраў і катэхетаў Пінскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Хрысце душпастыры і катэхеты! Распачынаючы новы катэхетычны год 2023/2024 жадаю выказаць словы падзякі ўсім вам і асобам, якія Далее →

8 жніўня вырушаць пілігрымкі на Фэст Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне (+ Праграма Фэста)

11 — 12 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся. Напярэдадні Далее →

У горадзе над Бугам з удзелам нунцыя Ёзіча і біскупа Дзям’янкі адзначылі ўрачыстасць у гонар Маці Божай Брэсцкай

27 мая, у апошнюю суботу месяца, які асаблівым чынам прысвечаны Маці Божай, у Брэсце (Пінская дыяцэзія) адбылася ўрачыстасць у гонар Далее →

Пастырскі ліст Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на летні перыяд Года Надзеі ў Пінскай дыяцэзіі

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі “Прапаведуй слова, будзь настойлівы ў спрыяльны і неспрыяльны час, аспрэчвай, папраўляй, заахвочвай з усёй цярплівасцю ў Далее →

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Брэсцкай

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! 27 мая 2023 г. нашую дыяцэзіяльную супольнасць як адну сям’ю Далее →

Санктуарый у Лагішыне сабраў пілігрымаў з Пінскай дыяцэзіі

8 мая адбылася ўжо XXVIII традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка з Пінска да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Штогадовыя паломніцтвы Далее →

8 МАЯ АДБУДЗЕЦЦА ПІЛІГРЫМКА ПІНСК – ЛАГІШЫН

Катэдральная парафія ў Пінску сардэчна запрашае ўсіх жадаючых далучыцца 8 мая да традыцыйнай аднадзённай пешай пілігрымкі  з Пінска да санктуарыя Далее →

Велікоднае віншаванне

«Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага…  Ён Уваскрос!” (Мц 28,5-6).   Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!   Далее →

8 жніўня вырушаць пілігрымкі на Фэст Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне (+ Праграма Фэста)

11 — 12 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.

Напярэдадні марыйнага фэста, 8 жніўня вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый з Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта) і з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы). Жадаючыя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца праз наступныя кантактныя тэлефоны (або Viber):

+375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў;

+375 29 790 80 16 – кс. Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.

Сотні пешых пілігрымаў прыбудуць таксама з іншых мясцін Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, каб выпрасіць у Маці Божай Каралевы Палесся заступніцтва і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.

Адметнасцю сёлетніх урачыстасцяў будзе святкаванне 110-ай гадавіны асвячэння цяперашняга касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, які больш за стагоддзе таму быў адбудаваны пасля разбурэння папярэдняй святыні. Тут захоўваецца знакаміты абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць у гэтым месцы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

Праграма ўрачыстасцяў:

11 жніўня (пятніца):

18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;

18.30 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;

20.30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;

21.00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);

22.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;

Пасля св. Імшы:

—  урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;

  • канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
  • усяночнае малітоўнае чуванне перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.

12 жніўня (субота):

7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

8.00 – святая Імша (на польскай мове);

9.30 – Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;

10.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;

12.00 – благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (або Viber):

  • 375 29 726 83 79 — кс. Андрэй Шут, пробашч парафіі ў Лагішыне;