29 лістапада, у вігілію свята святога апостала Андрэя, падчас душпастырскага спаткання духавенства і кансэкраваных асоб у Пінску, біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў дэкрэт аб адраджэнні двух гістарычных дэканатаў (акруговых вікарыятаў) у дыяцэзіі — Кобрынскага і Навамышскага (апошні гістарычна называўся Сталовіцкім). У сувязі з гэтым былі зменены межы іншых дэканатаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Баранавіцкі дэканат адгэтуль ахоплівае парафіі ў г. Баранавічы, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Гарадзішча, Сталовічы і Русіно.
Навамышскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, за выключэннем парафій у мясцовасцях, якія былі ўключаны ў Баранавіцкі дэканат.
Брэсцкі дэканат ахоплівае парафіі ў г. Брэсце, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Жабінка, Высокае, Чарнаўчыцы, Дамачава і Воўчын.
Кобрынскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Кобрынскага, Бярозаўскага, Маларыцкага і Драгічынскага раёнаў.
Ляхавіцкі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў.
Пінскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Пінскага, Іванаўскага, Столінскага і Лунінецкага раёнаў.
Пружанскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў.
Дэканамі акруговых вікарыятаў у новых межах прызначаны: дэканам Кобрынскага дэканата — кс. Віктар Барысевіч, пробашч парафій у Камянцы і Пелішчы; дэканам Навамышскага дэканата — кс. Вікенцій Сяўрук, пробашч парафій у Ішкалдзі, Юшкавічах і Паланечцы; дэканам Ляхавіцкага дэканата — кс. Ян Саламон, пробашч парафіі ў Ганцавічах; дэканам Пружанскага дэканата — кс. Павел Ярашэвіч, пробашч парафіі ў Пружанах.