Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

«Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння нагадвае нам,

што Езус — гэта наш супакой, нашая радасць, нашая моц і нашае суцяшэнне»

 (Святы Айцец Францішак)

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Дарагія вернікі, людзі добрай волі!

Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння запрашае нас паглядзець на кожнага чалавека, а асабліва на сям’ю, як на бясцэнны дар з Неба. Сын Божы — абяцаны Адкупіцель — прыходзіць у гэты свет, каб вярнуць яму надзею на вечнае збаўленне, умацаваць веру, навучыць безумоўнай любові і ўзаемнай зычлівасці як фундаментальнай запаведзі, на якой грунтуецца «ўвесь Закон і Прарокі» (гл. Мц 22, 40).

У таямніцы бэтлеемскіх ясляў Бог, бясконцы ў міласэрнасці (гл. Эф 2, 4), схіляецца  над чалавечай слабасцю, каб шырока адкрыць дзверы да крыніц Яго ласкі. Неабходна толькі адчыніць гасцінна Богу дзверы і прыняць дар Яго Сына. Так мы зробім найважнейшы крок насустрач Таму, хто прыходзіць, каб нас выбавіць ад путаў усялякага граху, зла і вечнай пагібелі.

Няхай Хрыстус — святло свету (гл. Ян 8, 12) — увойдзе ў кожны наш дом, каб рассеяць цемру непаразуменняў і слабасцяў. Няхай Бог Адкупіцель, які пажадаў аб’явіцца гэтаму свету праз дар Дзіцяці і Святой Сям’і, напоўніць душу кожнага чалавека цеплынёй той незямной любові, якая праменіцца з таямніцы бэтлеемскіх ясляў. А нязгаснае ззянне Бэтлеемскай зоркі няхай асвятляе кожны шлях і найлепшыя планы на будучыню.

Жадаю кожнаму з вас, браты і сёстры, перажыць невыказную радасць асаблівай сустрэчы з Хрыстом, які прыходзіць, каб быць «Богам з намі» (гл. Ап 21, 3). Зычу ўсім людзям добрай волі, каб гэтыя калядныя дні радасці і надзеі на парозе новага, 2025 года ўмацавалі ўсіх нас той непахіснай надзеяй на перамогу дабра, справядлівасці і любові, якая напаўняла сэрцы Святой Сям’і з Назарэта, бэтлеемскіх пастушкоў і святых анёлаў — веснікаў новага часу.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, Божае Нараджэнне, 2024 г.

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды пасвячэння касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

У Актаве Божага Нараджэння, у суботу 28 снежня а 11.00 гадзіне нас чакае радасная ўрачыстасць пасвячэння касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў мікрараёне Рэчыца ў горадзе Брэсце (вул. Сонечная, 82В). 

Гэтая парафія мае багатую гісторыю. На пачатку 20 ст. у гэтай частцы горада быў пабудаваны прыгожы касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Аднак, у сувязі з ліхалеццямі вайны і часоў атэізма святыня была страчана, выкарыстоўвалася для іншых свецкіх мэтаў. Пасля адраджэння дзейнасці парафіі на мяжы 20-21 ст., дзякуючы старанням вернікаў і мясцовых душпастыраў, гарадскія ўлады выдзелілі католікам месца для пабудовы парафіяльнай святыні ў новым месцы таго ж мікрараёна.  

Сёння мы цешымся і дзякуем Міласрэнаму Богу за адраджэнне парафіі і паспяховае завяршэнне будаўніцтва новага парафіяльнага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Католікі Брэста, пражываючыя ў мікрараёне Рэчыца і прылеглых частках горада,  зноў маюць годнае месца для супольнай малітвы і яднання з Богам у святых сакрамэнтах. 

Запрашаю біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на радасную ўрачыстасць пасвячэння новага парафіяльнага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Няхай гэты супольны малітоўны акт аддання святыні ў выключнае служэнне Божаму культу 28 снежня а 11.00 гадзіне стане асаблівым часам каляднай сустрэчы для католікаў Брэсцкага рэгіёна.

Перажываючы час падрыхтоўкі да Святога 2025 года ў Паўсюдным Касцёле і адзначаючы стагоддзе заснавання Пінскай дыяцэзіі, няхай кожны вернік нашай дыяцэзіі ўключыцца ў радасную ўрачыстасць пасвячэння касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце або сваёй прысутнасцю, або духоўнай малітоўнай падтрымкай.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі       

Пінск, 10 снежня 2024 г.

У Пінскай дыяцэзіі ўстаноўленыя юбілейныя касцёлы на Святы 2025 год

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка 7 снежня падпісаў дэкрэт аб устанаўленні шасці юбілейных касцёлаў у Пінскай дыяцэзіі на перыяд Святога Году 2025.

У дэкрэце між іншым біскуп напісаў:  “Папа Францішак булай “Spes non confundit” 9 мая 2024 г. абвясціў Звычайны Юбілей 2025 года, які распачнецца ў Рыме 24 снежня 2024 г. адкрыццём святых дзвярэй у базыліцы Святога Пятра, а ў нядзелю 29 снежня 2024 г. гэтае святкаванне распачнецца ў ва ўсіх катэдральных касцёлах свету. Ва ўзгаданай буле Святы Айцец заклікае ўсіх хрысціянаў, каб у Юбілейным годзе сталіся пілігрымамі надзеі, асабліва ў часы, калі “чалавецтва, забываючы пра драмы мінулага, паддаецца новаму і цяжкаму выправабаванню, у якім многія народы прыгнятаюцца жорсткім насіллем” (п.8). Папа Францішак нагадвае, што менавіта надзея з’яўляецца цнотай, якую неабходна нанова адкрыць у знаках часу, якія, ахопліваючы “тугу чалавечага сэрца, патрабуючага збаўчай прысутнасці Бога, намагаюцца, каб былі ператвораныя ў знакі надзеі” (п.7), якія належыць чэрпаць перадусім з Божай ласкі і паўнаты Яго міласэрнасці. Таму ўсе вернікі запрошаныя здзейсніць пілігрымку надзеі ў вызначаныя месцы ў Рыме або ў іншыя юбілейныя касцёлы, “у якіх ёсць магчымасць аднавіць шлях веры і напіцца з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незамяняльнага пункту выйсця на сапраўдным шляху навяртання” (п.5).

У сувязі з вышэй узгаданым, маючы ва ўвазе духоўнае дабро вернікаў нашай дыяцэзіі, а таксама плённае перажыванне Святога году, устанаўляю на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі наступныя касцёлы юбілейнымі святынямі:

  • Катэдральную базыліку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску,
  • Санктуарый Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся ў Лагішыне,
  • Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах,
  • Санктуарый святога Андрэя Баболі у Іванаве,
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце,
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі,
  • Касцёл Святога Міхала Арханёла ў Мазыры.

Заахвочваю да пілігрымак у гэтыя месцы. За наведванне ўзгаданых касцёлаў падчас трывання Звычайнага юбілею 2025 года, згодна з дэкрэтам Апостальскай пенітэнцыярыі ад 13 мая 2024 г., можна будзе атрымаць ласку юбілейнага адпусту. Усе вернікі, якія ў Святым годзе прыступяць да сакрамэнтальнай споведзі, прымуць Святую Камунію, выключаць прывязанасць да якога-небудзь граху і будуць маліцца згодна з інтэнцыямі Святога Айца, могуць атрымаць поўны адпуст:

  • калі адбудуць пабожную пілігрымку – індывідуальна або ў групе – у юбілейны касцёл, будуць удзельнічаць у Святой Імшы прымаючы Святую Камунію, або ў набажэнстве Божага Слова, Літургіі гадзінаў ці ў іншых набажэнствах, карыстаючыся з сакрамэнту пакаяння,
  • або на працягу адпведнага часу адправяць Эўхарыстычную адарацыю і разважанне, завяршаючы яго малітвай “Ойча наш”, Вызнаннем веры ў любой дазволенай форме і малітва да Маці Божай.

Акрамя таго, нягледзячы на прынцып Касцёла, што на працягу аднаго дня можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст, вернікі ў Юбілейным годзе атрымліваюць акт міласэрнасці дзеля чысцовых душ, калі прыступяць у тым самым дні яшчэ раз да Святой Камуніі, тады змогуць атрымаць яшчэ адзін адпуст у той самы дзень, ахвяруючы другі атрыманы адпуст толькі за памерлых.

Заахвочваю да скарыстання з гэтага дару ласкі, а ўсіх святароў, служачых у вышэй узгаданых асаблівых месцах культу ў часе трывання Звычайнага юбілею 2025 года, а асабліва спаведнікаў і вернікаў, наведваючых юбілейныя касцёлы, ад усяго сэрца благаслаўляю”.

Біскуп Дзям’янка здзейсніў пасвячэнне новага касцёла ў Мікашэвічах

7 снежня, напярэдадні ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у горадзе Мікашэвічы Лунінецкага раёна (Пінская дыяцэзія, Пінскі дэканат) адбылася ўрачыстасць пасвячэння касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Цэлебрацыю святой Імшы з абрадам пасвячэння святыні ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім у цэлебрацыі ўдзельнічаў біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец ОР з Гомеля, святары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, кансэкраваныя асобы, вернікі з мікашэвіцкай і з суседніх парафій.

Літургія распачалася сімвалічным адкрыццём дзвярэй касцёла. На парозе святыні біскупа Пінскага прывітаў мясцовы пробашч ксёндз Дзмітрый Кернога і прадстаўнікі парафіі з хлебам-соллю.

Звяртаючыся да сабраных, біскуп Дзям’янка адзначыў, што новая каталіцкая святыня ў Мікашэвічах — гэта годнае месца культу для вернікаў і ўпрыгажэнне для горада.

Гамілію падчас святой Імшы прамовіў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка.

Святар узгадаў драматычны шлях, які прайшла да гэтага ўрачыстага дня мясцовая парафія. Пасля ліхалеццяў вайны і ночы атэізму ў мінулым стагоддзі, яна страціла былую парафіяльную святыню.

Але дзякуючы настойлівай руплівасці вернікаў, самаадданаму служэнню мясцовых святароў, разуменню патрэбаў Касцёла з боку мясцовых уладаў удалося атрымаць іншы адпаведны будынак замест ранейшага касцёла, правесці некалькі этапаў яго грунтоўных рамонтаў, каб цешыцца новай парафіяльнай святыняй, годнай яе сакральнага прызначэння.

На заканчэнне святой Імшы да вернікаў прамовіў біскуп Велікаселец, які стаяў ля вытокаў адраджэння дзейнасці парафіі ў 1990-я гады.

Заслужаны палескі іерарх заахвоціў сабраных цаніць дар касцёла, тыя магчымасці ўзрастання ў святасці, якія адкрывае ўдзел у штодзённай святой Імшы ў гэтай святыні і рэгулярнае ўмацаванне святымі сакрамэнтамі.

Са словамі віншавання да парафіянаў і іх пастыраў звярнуўся таксама старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Аляксандр Дзядовіч.

Кіраўнік гарадской адміністрацыі адзначыў значны ўнёсак мясцовай каталіцкай парафіі ў развіццё духоўнага і культурнага жыцця Мікашэвічаў, спрыянню міжканфесійнаму і грамадскаму міру і ўзаемаразуменню.

На заканчэнне літургіі біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец ўдзялілі ўсім сабраным пастырскае благаслаўленне.

Іерархі пажадалі шчодрых духоўных плёнаў мікашэвіцкім вернікам, якія адгэтуль будуць збірацца на супольную малітву ў пасвячанай парафіяльнай святыняй.

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды асвячэння касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікашэвічах

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Уваходзячы ў перажыванне Адвэнту і новага літургічнага года, хачу падзяліцца з вамі радасцю з таго, што 7 снежня а 12.00 у г. Мікашэвічы адбудзецца ўрачыстае асвячэнне парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, на якое сардэчна ўсіх вас запрашаю. 

Гісторыя Каталіцкага Касцёла на мікашэвіцкай зямлі налічвае шмат стагоддзяў. Асобная і самастойная каталіцкая парафія, незалежная ад старадаўняй цэнтральнай парафіі ў Лунінцы, арганізавалася тут у канцы XIX стагоддзя ў сувязі з развіццём гэтага мястэчка і ростам колькасці насельніцтва. На пачатку XX стагоддзя замест драўлянай капліцы стараннямі мясцовых вернікаў у Мікашэвічах быў пабудаваны парафіяльны касцёл, які пасля ваенных ліхалеццяў і ночы атэізма быў страчаны.

Пасля працяглага перыяду нявызначанасці, замест ранейшай святыні, дзякуючы руплівасці парафіянаў і душпастыраў, а таксама дзякуючы прыхільнасці мясцовых уладаў, якія са зразуменнем аднесліся да патрэбаў мікашэвіцкіх католікаў, у 2005 г. гэтай парафіі быў перададзены будынак у цэнтры старой часткі горада з мэтай яго адаптацыі пад касцёл. Пасля некалькіх этапаў рамонтных прац будынак новай парафіяльнай святыні стаў яшчэ адным упрыгажэннем горада Мікашэвічы, а мясцовыя вернікі цешацца пладам сваёй і мясцовых душпастыраў руплівай працы атрымаўшы годнае месца для супольнай малітвы, набажэнстваў, цэлебрацыі святых сакрамэнтаў.   

Запрашаю святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на радасную ўрачыстасць асвячэння новага парафіяльнага касцёла ў Мікашэвічах.

У асаблівы час, калі Паўсюдны Касцёл рыхтуецца да Юбілею Адкуплення, а Пінская дыяцэзія адзначае сто гадоў з даты яе заснавання, няхай нашая супольная малітва 7 снежня стане знакам салідарнай духоўнай падтрымкі для мясцовай парафіі, разам з якою хочам раздзяліць радасць гістарычнага акту асвячэння – аддання мікашэвіцкага касцёла ў выключнае служэнне на Божую хвалу і дзеля збаўлення людзей.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі       

Пінск, 27 лістапада 2024 г.

Расклад набажэнстваў за памерлых у парафіях Пінскай дыяцэзіі

БРЭСЦКІ ДЭКАНАТ

(Брэсцкі, Камянецкі, Жабінкаўскі р-н):

1 лістапада:

9.00, 12.00, 18.00 – Брэст-Цэнтр (касцёл Узвышэння Святога Крыжа)

9.00, 19.00 – Брэст-Рэчыца (касцёл Найсв. Сэрца Езуса)

9.00 – Брэст-Кіеўка (касцёл Маці Божай Каралевы)

9.00, 11.00, 18.00 – Брэст-Кавалёўка (касцёл св. Юзафа)

Могілкі:

09.00 – Чарнаўчыцы

11.00 – Жабінка

12.00 – Высокае (старыя могілкі)

13.00 – Рэчыца

13.00 – Гарадзец

14.00 – Казловічы                  

14.00 – Косічы

14.00 –Чэрні і Бердзячы

14.00 – могілкі  Плоска

14.00 – Міцькі

14.00 – Камяніца Журавецкая

15.00 – Вулька

18.00 – могілкі па вул. Пушкінскай                                             

2 лістапада:

9.00, 12.00, 18.00 – Брэст-Цэнтр (касцёл Узвышэння Св. Крыжа)

9.00, 19.00 – Брэст-Рэчыца (касцёл Найсв. Сэрца Езуса)

9.00, 11.00, 18.00 – Брэст-Кавалёўка (касцёл св. Юзафа)

9.00 – Брэст-Кіеўка (касцёл Маці Божай Каралевы)

Могілкі:                        

09.00 – Камянец (старыя могілкі)

9.00 – Чарнаўчыцы

10.00 – Брэст-Рэчыца (вайсковыя могілкі)

12.00 – Кацельня-Баярская

13.00 – Матыкалы

14.00 – Брэст-Крэпасць

14.00 – Брэст-Паўночныя могілкі 

14.00 – Брэст – могілкі – Плоска

14.00 – Высокае (новыя могілкі)

18.00 – Брэст – могілкі па вул. Пушкінскай

18.00 – Брэст (Трышынскія могілкі)

3 лістапада:

11.00 – Камянец – Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Камянец ( новыя могілкі)

6 лістапада:

15.00 – Дамачава (могілкі)

КОБРЫНСКІ ДЭКАНАТ

(Кобрынскі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Маларыцкі р-н):

1 лістапада:

10.00 – Дзягелец (могілкі) – Святая Імша.

12.00 – Кобрын Св. Імша з набажэнствам на могілках.

13.00 – Бяроза – Святая Імша -могілкі (кляштар).

14.00 – Драгічын – Святая Імша ў касцёле.

15.00 – Сігневічы – Святая Імша ў касцёле.

16.00 – Бездзеж – Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Бяроза – Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Белаазёрск – Святая Імша ў касцёле.

19.00 – Маларыта – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.00 – Бяроза- Святая Імша ў касцёле.

11.00 – Жабінка

11.00 – Маларыта- працэсія новыя могілкі, 17-00 – Святая Імша ў касцёде.

11.00 – Пелішча- Святая Імша (касцёл) , могілкі

11.00 – Сігневічы- Святая Імша на могілках.

12.00 – Бездзеж – Святая Імша ў касцёле, пасля малітвы за памерлых на могілках.

13.00 – Гарадзец – Св. Імша і асвячэнне могілак.

14.00 – Ківацічы (могілкі)

14.00 – Драгічын – Набажэнства на могілках.

15.15 – Драгічын – Святая Імша ў касцёле.

17.00 – Маларыта – Святая Імша ў касцёле.

18.00 – Бяроза – Святая Імша ў касцёле.

3 лістапада:

09.00 – Бяроза – Святая Імша ў касцёле.

09.00 – Сялец (новыя могілкі) – Святая Імша.

11.00 – Сігневічы – Святая Імша ў касцёле.

13.00 – Бяроза– Святая Імша- новыя могілкі  (Селаўшчына).

13.00 – Белаазёрск – Святая Імша на могілках.

4 лістапада:

13.00 – Кобрын – малітва на могілках каля аэрадрома. 

5 лістапада:

13.00 – Каташы –  малітва на могілках.                                 

 

Баранавіцкі І НавАМЫШСКІ дэканаты

(Баранавіцкі р-н (зах.) і горад):

1 лістапада:

09.00 – Палонка – Святая Імша.

10.00 –  Лясная – Святая Імша (касцёл).

11.00 – Лотвічы – Святая Імша.

12.00 – Дзераўная- Святая Імша (касцёл).

13.30 – Дзекалы – набажэнства на могілках.

14.00 – Баранавічы- набажэнства на старых могілках (вул. Куйбышава).

15.15 – Стрэлава – набажэнства на могілках.

16.00 – Сталовічы – Святая Імша.

16.00 – Мілавіды – набажэнства на мьгілках.

17.30 – Гарадзішча –  Святая Імша.

10.00, 18.00 – Баранавічы – Святая Імша( парафія Св.Зыгмунта).

18.00 – Новая Мыш – Святая Імша ( з выпамінкамі).

19.00 – Русіно – Святая Імша.

2 лістапада:

08.00 – Гарадзішча-малітва за памерлых на камунальных могілках.

09.00 – Гарадзішча- малітва за памерлых на старых каталіцкіх могілках.

09.30 – Гарадзішча-Святая Імша.

08.40 – Дзераўная-Святая Імша ў касцёле і выпамінкі на могілках

10.00-10.45 – в.Небыты – набажэнства на могілках.

11.00 – Сталовічы – Святая імша.

11.00 – Новая Мыш – Святая Імша (з выпамінкамі).

12.00 – Сталовічы –малітва на могілках.

11.00 -12.00 – в.Палонка – набажэнства на могілках.

11.00 – Лотвічы – Святая Імша і набажэнства на могілках.

11.15 – Лясная –выпамінкі на могілках.

12.30 – Новая Мыш – працэсія на могілках.

12.30-13.00 – в.Деткавічы- набажэнства на могілках.

13.15 – Тартакі – набажэнства на могілках.

13.30 – Сеўрукі- Святая Імша за памерлых з выпамінкамі,

             працэсія на могілках.

13.30 – Пастарынне – малітва на старых могілках.

13.30-14.00 –в.Сасновая-набажэнства на могілках.

14.00 – Баранавічы – набажэнства на камунальных могілках (Русіно).

14.00 – Ягадная –набажэнства на могілках.

14.30 – Пастарынне – малітва на новых могілках.

14.30 – в.Гардзейчыкі – набажэнства на могілках.

15.00 – Лугавая – малітва на могілках.

15.15 – Бярозаўка – набажэнства на могілках.

15.30 – Забалоцце- працэсія на могілках.

16.15 – Цешаўле – працэсія на могілках.

16.30 – Русіно – святая Імша.

17.00 – Новая Мыш – працэсія на могілках.

17.15 – Паўлінава – набажэнства на могілках.

10.00, 18.00 – Баранавічы- Святая Імша (парафія Св.Зыгмунта).

18.30 – Новая Мыш – Святая Імша.

3 лістапада:

11.00 – Новая Мыш – Святая Імша з выпамінкамі.

13.00 – Сеўрукі – Святая Імша з выпамінкамі.

14.00 – Баранавічы – набажэнства на камунальных могілках (Лесіна).

14.30 – Соргавічы – працэсія на могілках.

15.15 – Молчадзь – працэсія на могілках.

16.00 – Молчадзь – Святая Імша з выпамінкамі.

9 лістапада:

9.00 – Малая Каўпеніца – малітва на могілках.

9.30 – Арабаўшчына- малітвы на могілках.

10.00 – Колдычава- малітвы на могілках.

10.30 –  Медзеневічы- малітва на могілках.

11.00 –  Мелехавічы- малітва на могілках.

11.30 –  Візорак – малітва на могілках.

12.00 – Скробава – малітва на могілках.

12.30 – Трацэвічы – малітва на могілках.

13.00 – Мітрапольшчына- малітва на могілках.

13.30 – Мікулічы- малітва на могілках.

14.00 –  Жэлязніца-малітва на могілках.

16 лістапада:

11.00 – Вялікія Лукі – малітва на могілках.

ЛЯХАВІЦКІ ДЭКАНАТ

(Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Баранавіцкі (усх.) р-н):

Ляхавічы – парафія Святога Юзафа:

1 лістапада:

19.00  – Урачыстая Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша  за памерлых (на могілках), працэсія на могілках, выпамінкі і

             асвячэнне помнікаў.

17.30 – Нешпары за памерлых, выпамінкі.

18.00 – Святая Імша за памерлых  ў касцёле.

3 лістапада:

08.30 – Святая Імша за памерлых, ружанец за памерлых, выпамінкі.

10.00 – Святая Імша ў касцёле.

7 лістапада:

09.30 – Нешпары за памерлых, выпамінкі.

10.00 – Святая Імша за памерлых.

4, 5, 6, 8 лістапада:

17.30 – Нешпары за памерлых, выпамінкі.

18.00 – Святая Імша за памерлых.

Ляхавічы – парафія Найсв. Сэрца Езуса:

1 лістапада:

09.00, 18.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша на могілках.

18.00 – Святая Імша ў касцёле.

Дарава:

1 лістапада:

17.30 – малітвы за памерлых.

18.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

10.30 – малітвы за памерлых.

11.00 – Святая Імша, малітвы на могілках.

3  лістапада:

11.00 – Святая Імша.

С 4 лістапада па 8 лістапада:

10.00 – Святая Імша.           

Макеяўшчына:

3 лістапада:

12.30 – споведзь,малітвы за памерлых.

13.00 – Святая Імша, малітвы на могілках. 

Рачканы:

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша на могілках.

Сваяцічы:

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша на могілках. 

Куршынавічы, Новыя Буды:

7 лістапада:

11.00 – Святая Імша на могілках у в.Новыя Буды

Мядзведзічы:

1 лістапада:

10.00 – Ліпск –  Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Мядзведзічы –  Святая Імша на могілках.

15.30 –  Русінавічы – Святая Імша выпамінковая на старых могілках.

2 лістапада:

10.00 –Мядзведзічы –  Святая Імша выпамінковая ў касцёле. 

15.30 – Русінавічы –  Святая Імша выпамінкавая на новых могілках. 

3 лістапада:

08.30 – Малае Гарадзішча – малітва  на могілках.

10.00 – Ліпск – Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Мядведзічы – Святая Імша ў касцёле.

14.00 – Гайнін –Святая Імша.

5 лістапада:

10.00 – Ліпск – Святая Імша выпамінкавая ў касцёле.

6 лістапада:

11.00 –  Новыя Буды  – Святая Імша выпамінковая на могілках.

7 лістапада:

11.00 – Куршынавічы – Святая Імша на могілках Новыя дарогі.

12.00 – Мазуркі – Святая Імша на могілках.

14.00 – Савейкі – Святая Імша на могілках.

Ганцавічы:

1 лістапада:

11.00 – Любашава – Святая Імша на могілках.

12.00 – Ганцавічы – Святая Імша і малітвы за памерлых (старыя могілкі).

2 лістапада:

9.00, 18.00 – Святая Імша ў касцёле.

16.00 – Ганцавічы (новыя могілкі)- малітвы за памерлых.

11.00 – Любашава (могілкі) – малітвы за памерлых.

13.00 – Красынічы/Н.Агарэвічы -(могілкі) – малітвы за памерлых.

3 лістапада:

09.00, 11.30 – Ганцавічы-Святая Імша ў касцёле.

З 04.11.24 г. па 09.11.24 г. – 18.00 Ганцавічы-Святая Імша ў касцёле.

Паланэчка. Ішкалдзь:

1 лістапада:

12.00 – Ішкалдзь: Святая Імша ў касцёле.

14.00 – Юшкавічы: Святая Імша ў касцёле.

17.00 – Паланэчка: святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.00 – Ішкалдзь: Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках.

11.30 – Паланэчка: Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках.

14.00 – Задвея:малітва за памерлых на могілках.

15.00 – Родкавічы: Малітва за памерлых на могілках.

16.00 – Макашы (Нясвіжскі р-н): Святая Імша ў капліцы на могілках і працэсія.

3 лістапада:

13.30 – Юшкавічы: выпамінкі.

14.00 – Юшкавічы: святая Імша ў касцёле  і працэсія на могілках.

16.00 – Макашы (Баранавіцкі р-н), Кломпікі: малітва на могілках.

7 лістапада:

13.00 – Падлясейкі: Малітва за памерлых на могілках.

14.00 –  Шчэрбавічы: Малітва за памерлых на могілках.

14.30 – Сермавічы: Малітва за памерлых на могілках.

Крошын:

1 лістапада:

17.00—Урачыстая Святая Імша.

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых, працэсія на могілках і асвячэнне помнікаў.

3 лістапада:

12.30–Ружанец за памерлых, выпамінкі.

13.00–Святая Імша.

4, 5, 6, 8 лістапада:

18.30–Ружанец за памерлых, выпамінкі.

19.15–Святая Імша.

7 лістапада:                                            

10.30–Ружанец за памерлых, выпамінкі

11.00-  Святая Імша. 

ПІНСКІ ДЭКАНАТ

(Пінскі, Лунінецкі, Іванаўскі і Столінскі р-н):

Пінск – Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі

і Парафія Спаслання Духа Святога:

1 лістапада:

09.00–Святая Імша ў катэдры.

12.00–Святая Імша ў катэдры.

15.00–Набажэнства  на могілках на вул. Спакойнай у Пінску.

18.30–Святая Імша ў катэдры.

2 лістапада:

09.00–Святая Імша ў катэдры.

12.00–Святая Імша ў катэдры.

15.00–Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай у Пінску.

18.30–Святая Імша ў катэдры.

На працягу ўсей актавы з 1 па 8 лістапада, перад кожнай Св. Імшой (за паўгадзіны)малітвы з “выпамінках” за памерлых.

 

Пінск – Парафія Святога Бэнэдыкта:

1 лістапада:

08.30 – Ютрань з выпамінкамі і Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта.

14.00 – Выпамінкі і Святая Імша на могілках ў в. Падбалоцце.

18.00 – Экзэквія з выпамінкамі і Святая Імша ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

2 лістапада:                                                                                                                    

08.30 – Ютрань з выпамінкамі і Святая Імша ў касцёле Святога  Бэнэдыкта .

11.00 – Набажэнства на могілках у в. Таргошыцы.   

14.00 – Выпамінкі і Святая Імша на могілках у в. Крыўчыцы.

18.00 – Экзэквія з выпамінкамі і Святая Імша  ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

На працягу ўсей актавы з 1 па 8 лістапада, перад кожнай Св. Імшой (за паўгадзіны)малітвы з “выпамінках” за памерлых.

 

Пасянічы:

2 лістапада:

12.00 – Набажэнства на могілках в. Пасянічы.

 

Лагішын:

1 лістапада:

10.00 – Св. Імша на могілках

18.00 – нешпары за памерлых з выпамінкамі, Святая Імша  (у касцёле)

2 лістапада :

18.00 – нешпары за памерлых з выпамінкамі, Святая Імша  (у касцёле)

3 лістапада:

17.00 – нешпары за памерлых з выпамінкамі, Святая Імша  (у касцёле)

4 -8 лістапада:

18.00 – нешпары за памерлых з выпамінкамі, Святая Імша  (у касцёле)

 

Целяханы:

1 лістапада:

13.00 – Святая Імша (у касцеле)

2 лістапада:

13.00 – Святая Імша (у касцёле)

3 лістапада:

13.00 – Выпамінкі, Святая Імша (у касцёле),  набажэнства на могілках.

1 лістапада:

15.00 – набажэнства на могілках в. Шпанаўкі

2 лістапада:

11.00 – набажэнства на могілках в.Валішча

12.00 – набажэнства на могілках в.Вулька-Лаўская.

 

Давыд-Гарадок – парафія Божага Цела:

3 лістапада:

13.00 Святая Імша , малітва за памерлых на месцы пахавання.

 

Асавая – парафія Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі:

1 лістапада:

09.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

11.00 – Святая Імша ў касцёле

11.45 – набажэнства на могілках.

3 лістапада:

09.00 – Святая Імша, малітва за памерлых на могілках.

 

Столін – парафія Нараджэння Найсв. Дзевы Марыі:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцеле

2 лістапада:

09.00 Святая Імша ў капліцы, выпамінкі

10.00 – набаженства на могілках

3 лістапада:

11.00 –Святая Імша, малітва за памерлых на месцы захавання.

 

Іванава – парафія Узвышэння Св. Крыжа:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша ў касцеле.

2 лістапада:

10.00 – Святая Імша ў касцёле, пасля  малітва за памерлых падчас войнаў, малітва на месцы пахавання.

 

Лунінец:

1 лістапада:

18:00  Св. Імша ў касцеле

2 лістапада:

18:00  Св. Імша ў касцеле,  выпамінкі.

                                                                                               

Мікашэвічы:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша ў касцёле

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша ў касцёле, набажэнства за памерлых на могілках

 ў г.Мікашэвічы (Рудня), пасля ў в.Запроссе.

 

ПРУЖАНСКІ ДЭКАНАТ

(Пружанскі, Івацэвіцкі р-н):

1 лістапада:

10.00 – Шарашова – святая Імша, працэсія на могілках.

10.00 – Сялец – Святая Імша ў касцёле.

12.00 – Волька – Святая Імша і працэсія.

15.30 – Панкі – працэсія.

18.00 – Косава – Святая Імша.

19.30 – Івацэвічы – Святая Імша.

 

2 лістапада:

10.00 – Новыя Засімавічы – Набажэнства за памерлых на могілках (магчымасць

             асвячэння памятнікаў).

10.00 – Косава – Святая Імша, 11.30 – працэсія на могілках.

11.00 – Слабудка – Набажэнства за памерлых на могілках (магчымасць

             асвячэння памятнікаў).

12.00 – Шані – набажэнства за памерлых на могілках (магчымасць асвячэння

             памятнікаў).

13.00 – Івацэвічы- Святая Імша, 15.00 – працэсія на могілках (Панкі).

14.00 – Пружаны – Святая Імша ў касцёле, працэссія на могілках.

С 4 па 8 лістапада на працягу ўсей актавы перад кожнай Святой Імшой  у Пружанах

будзем маліцца за ўсіх памерлых , чыі імёны напісаны ў “выпамінках”.

16.30 –  Івацэвічы – працэсія на могілках (старыя могілкі).

18.00 – Вялікае Сяло – Святая Імша ў касцёле.

 

Ружаны:

1 лістапада:

18.00 – Літанія да ўсіх Святых, Святая Імша і малітва за памерлых.

2 лістапада:

11.00 – Штотыдневая  навэнна да Маці Божай Цудоўнага Медаліка, выпамінкі і

            і Святая Імша ў касцёле.

16.00 – Нешпары за памерлых (капліца святога Казіміра), пасля працэсія

           на Ружанскіх могілках з малітвай за памерлых і асвячэнне могілак.

3 лістапада:

11.00 – выпамінкі і Святая Імша.

13.00 – в. Вострава – малітвы за памерлых і асвячэнне могілак.

18.00– Нешпары за памерлых  ( капліца святога Казіміра).

           З 4 па 8 лістапада (уключна) у 18.00- выпамінкі і Святая Імша за памерлых у капліцы святога Казіміра на Ружанскіх могілках.

                                                                                                                               

Лыскава:

1 лістапада:

16.00 – Святая Імша у капліцы на каталіцкіх могілках (в. Барысікі).

2 лістапада:

13.00 выпамінкі і Святая Імша за памерлых у капліцы на каталіцкіх могілках

            (в. Барысікі).

3 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых у капліцы на каталіцкіх могілках (в.Барысікі),

             а пасля яе працэсія і асвячэнне могілак.

            З 2 па 8 лістапада  малітва за памерлых на могілках у вёсках:                        Варанілавічы, Шчытна, Манчыкі, па індывідуальнай дамоўленасці парафіянаў са святаром.

           Традыцыйныя штогадовыя малітвы за душы памерлых вернікаў- “выпамінкі” падчас штодзённых набажэнстваў да канца лістапада.

 

Гомельскі дэканат:

(Гомельскі, Жлобінскі, Акцябрскі, Светлагорскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі, Кармянскі, Чачэрскі, Веткаўскі, Лоеўскі, Добрушскі р-н):

ГомельПарафія Нараджэння Маці Божай:

1 лістапада:

08.00, 12.00, 19.00 – Святая Імша ў касцёле.

16.00 – малітва і працэсія на Навабеліцкіх (мясакамбінатаўскіх) могілках.

2 лістапада:

08.00, 12.00, 18.30 – Святая Імша ў касцёле.

16.00 – малітва за памерлых каля крыжа на “9-м кіламетры” Чарнігаўскай шашы.

 

Гомель – Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

1 лістапада:

08.00, 19.00 – Святая Імша.

08.40 – Ружанец за памерлых і выпамінкі.

16.00 – могілкі ў Навабеліцы.

18.00 – выпамінкі .

2 лістапада:

08.00 – Святая Імша, працэсія на могілкі

12.00, 19.00 – Святая Імша.

16.00 – малітва за памерлых каля крыжа на “9-м кіламетры”.

18.00 – Ружанец за памерлых і выпамінкі.

3 лістапада:

08.00 – Ружанец за памерлых і выпамінкі.

09.00, 12.00 – Святая Імша.

11.30 – Ружанец за памерлых і выпамінкі.

 

Рэчыца:

3 лістапада:

10.00 – Святая Імша ў касцёле.

11.30 – старыя могілкі.

12.30 – новыя могілкі.

4, 6, 8 лістапада:               

18.00 – Святая Імша ў касцёле.

5, 7, 9, 10 лістапада:

10.00 – Святая Імша ў Касцёле.

 

Жлобін:

1 лістапада:

09.00, 18.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.00 – Святая Імша ў касцёле.

11.00 – Чартеж- Святая Імша за памерлых і асвячэнне могілак.

15.00 – Лукскі – Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

3 лістапада:

12.00 – Жлобін – “Заходнія могілкі” Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

15.00 – Антушы – Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

9 лістапада:

11.00 – Жлобін – “Цэнтральныя могілкі”  Набажэнства за памерлых і асвячэнне

                              могілак.

15.00 – “Жлобін-Лебядзёўка” Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

 

Рагачоў:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша (у капліцы)

2 лістапада:

9.00 –  Святая Імша (у капліцы)

10.00 – “Цэнтральныя могілкі” Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

Светлагорск – парафія Узвышэння Св. Крыжа:

1 лістапада:

10.00 – Святая Імша на могілках у Шацілках і асвячэнне могілак.

15.30 – малітва на могілках у Чырковічах і асвячэнне могілак.

19.00 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

09.00 – Святая Імша ў касцёле.

10.30 – малітва на могілках каля “Светача” і асвячэнне могілак.

12.00 – малітва на могілках каля “Хлебазавода” і асвячэнне могілак.

Акцябрскі – парафія Св. Міхала Арханёла:

3 лістапада:

15.00 – малітва на могілках,  пасля Святая Імша ў касцёле.

 

Мазырскі дэканат:

(Мазырскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі,Ельскі, Нараўлянскі, Хойніцкі, Брагінскі р-н):  

Мазыр:

2 лістапада:

8.00 – Святая Імша ў Даліне Анёлаў.

Лельчыцы:

1 лістапада:

18.30 – Святая Імша,  жалобная працэсія ў касцёле.

2 лістапада:

11.00 – малітва за памерлых і выпамінкі .

12.00 – Святая Імша і эўзэквіі.

4 лістапада:

12.00 – працэсія на  могілках у в. Жмурнае.

5лістапада:

12.00 – малітва на могілках у в.Заброддзе.

6 лістапада :

12.00 – малітва на могілках у в. Маркоўская.

7 лістапада:

14.00 – працэсія на могілках у в. Дубніцкая.

8 лістапада:

12.00 – працэсія на могілках у Лельчіцах.

Жыткавічы:

1 лістапада:

14.30 – Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

15.00 – Выпамінкі і Святая Імша ў касцёле.

3 лістапада:

15.40 – працэсія на камунальных могілках (пасля Святой Імшы).

10 лістапада:

16.00 – працэсія на могілках у в.Лагвошчы (пасля Святой Імшы у Жыткавічах). 

Хойнікі:

3 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле, могілкі. 

Нароўля:

1 лістапада:

19.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

08.30 – Святая Імша і выпамінкі.

09.45 – малітва на новых могілках у г.Нароўля.

11.00 – малітва на могілках у в.Мальцы.

11.45 – малітва на могілках у в. Лубень.

4 лістапада:

18.30– Святая Імша і выпамінкі, затым малітва на старых могілках у г.Нароўля. 

Грушаўка:

1 лістапада:

10.30 – Святая Імша.

2 лістапада:

13.00 – Святая Імша ў касцёле і выпамінкі,

             працэсія на могілках у в. Грушаўка пасля св. Імшы.

Ельск:          

1 лістапада:

9.00– Святая Імша.

3 лістапада:

12.30 – Святая Імша і выпамінкі.

13.30 – малітва на могілках у Ельску.

14.00 – малітва на могілках “Каралін”. 

Капаткевічы:

1 лістапада:

9.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

9.00 – Святая Імша і выпамінкі.

10.00 – працэсія на могілках. 

Брынёў:

1 лістапада:

15.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша і выпамінкі.

16.30 – працэсія на могілках.

Петрыкаў:

1 лістапада:

18.00 – Святая Імша.

2 лістапада:

12.00 – Святая Імша і выпамінкі.

13.30 – працэсія на старых могілках.

3 лістапада:

12.00 – Святая Імша.

13.30 – працэсія на новых могілках.

 У Ружанах на Брэстчыне з удзелам іерархаў распачалося святкаванне 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі

28 верасня ў Ружанах (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат) адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілею сотай гадавіны ад заснавання Пінскай дыяцэзіі.

Менавіта 28 кастрычніка 1925 года Папа Пій ХІ заснаваў гэтую дыяцэзію, якая сёння ахоплівае тэрыторыю ўсяго беларускага Палесся і з’яўлецца самай вялікай па плошчы каталіцкай дыяцэзіяй у нашай краіне.

Святкаванне яе сотай гадавіны распачалося ў Ружанах, а кульмінацыйным момантам стане ўрачыстасць у дзень заснавання — 28 кастрычніка 2025 года, якая адбудзецца ў пінскай катэдральнай базыліцы.

Святкаванне ў Ружанах распачалося са святой Імшы і благаслаўлення адрэстаўраванай гістарычнай капліцы святога Казіміра. Гэтая святыня была ўзведзена ў XVIII стагоддзі ў памяць пра захванне рэліквій святога ў XVII стагоддзі ў ружанскім касцёле дзякуючы старанням мясцовага княскага роду Сапегаў. Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з нагоды гістарычнай падзеі ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У цэлебрацыі ўзялі ўдзел таксама дапможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, шматлікія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі з розных парафій Пінскай дыяцэзіі.

Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Дзям’янка запрасіў сабраных уключыцца ў малітоўны акт падзякі Пану Богу за шчодрыя ласкі, якімі Ён адорвае дыяцэзію ўжо на працягу стагоддзя.

Яшчэ раз іерарх падкрэсліў, што гэтая ўрачыстасць — толькі пачатак святкавання, якое будзе адбывацца ў розных мясцінах Пінскай дыяцэзіі на працягу ўсяго юбілейнага года.

Гамілію падчас святой Імшы прамовіў да сабраных біскуп Зноска. Ён запрасіў вернікаў цаніць каштоўнасць кожнага, нават найменшага, унёску ў справу захвання і развіцця духоўнай і матэрыяльнай спадчыны Касцёла.

Літургія завяршылася ўрачыстай працэсіяй з рэліквіямі і адмысловым абразом святога Казіміра, які быў выкананы знакамітым майстрам і заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Мікалаем Кузьмічом, вядомым як аўтар адноўленага шэдэўра духоўнай спадчыны нашага народа — крыжа Еўфрасінні Полацкай.

У памяць пра захванне рэліквій святога Казіміра і каб даць магчымасць як мага большай колькасці вернікаў ушанаваць гэтага святога заступніка нашага краю, урачыстая працэсія з часцінкай яго рэліквій у адмысловым рэлікварыі і каштоўным абразом спачатку прайшла праз усё мястэчка ад капліцы святога Казіміра да замка Сапегаў.

Каб даць магчымасць удзельнікам урачыстасці адчуць тую адмысловую атмасферу, калі Ружаны ў XVII стагоддзі прымалі рэліківіі святога Казіміра, у працэсіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Дзякуючы іх старанням рыцары, коннікі, сярэднявечныя музыкі, дамы і кавалеры, якія суправаджалі ў шэсці з харугвамі святароў з рэліківямі святога да алтара на тэрыторыі гістарычнага Ружанскага замку, а пасля — у парафіяльны касцёл, стварылі незабыўную атмасферу, дзякуючы якой шматлікія вернікі і госці ўрачыстасці змаглі пагрузіцца ў перажыванне багатай гісторыі Касцёла на гэтай зямлі.

Яшчэ адной важнай пляцоўкай святкавання стаў старадаўні касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах. Пасля святой Імшы і працэсіі з рэліквіямі святога Казіміра вернікі на чале з іерархамі ўзялі ўдзел у афіцыйным адкрыцці юбілейнага года дыяцэзіі на тэрыторыі парафіяльнага касцёла. Пасля прывітальнага слова біскупа Дзям’янкі сабраныя пачулі даклад па гісторыі Пінскай дыяцэзіі, які прадставіў увазе сабраных ксёндз доктар Юрый Дрозд.

Таксама ўсе вернікі і госці сталі ўдзельнікамі прэзентацыі кніг, выдадзеных з нагоды ўрачыстасці: «Даведніка Пінскай дыяцэзіі», падрыхтаванага дыяцэзіяльнай курыяй, а таксама ўнікальнай кнігі пра багатую сакральную спадчыну мясцовага рэгіёна: «Каталіцкія святыні. Пружанскі дэканат».

Гэтае выданне, падрыхтаванае дзякуючы руплівай даследчыцкай працы Аляксея Яроменкі, стала сапраўднай падзеяй і імпульсам для працы над падобнымі кнігамі пра духоўную спадчыну іншых дэканатаў Пінскай дыяцэзіі.

Важным момантам урачыстасці стала благаслаўленне адрэстаўраванага старадаўняга барочнага аргана ў ружанскім касцёле. Яго прэзентацыю здзейсніў Аляксандр Бурдзялёў — мастацкі кіраўнік фестываля арганнай музыкі Ars Мagna Organi, які непасрэдна займаўся аднаўленчымі працамі.

Малітву благаслаўлення адноўленага аргана прачытаў біскуп Антоні Дзям’янка, а абрад акраплення асвячонай вадой здзейсніў біскуп Андрэй Зноска.

Усе сабраныя вернікі і госці ўрачыстасці змаглі таксама пачуць музычныя творы эпохі барока, напісаныя кампазітарамі таго часу менавіта для такога інструмента сваёй эпохі.

Урачыстасць завяршылася канцэртам сучаснай хрысціянскай музыкі на тэрыторыі Ружанскага замка, дзе выступілі ўдзельнікі праекта «Рыбы», а таксама сталічны каталіцкі гурт Verbum Dei.

У Баранавічах біскуп Дзям’янка пасвяціў касцёл святога Яна Паўла ІІ, які стаў першым пасвячаным пад такім тытулам касцёлам у Беларусі

19 кастрычніка, за некалькі дзён да літургічнага ўспаміну святога Яна Паўла ІІ, які будзе адзначацца ў бліжэйшы аўторак, у мікрараёне Бараўкі ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбылося пасвячэнне касцёла ў гонар гэтага святога Папы.

Пасвячэнне новай святыні — першай пад такім тытулам у Беларусі, — а таксама алтара здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

На парозе касцёла пастыра дыяцэзіі прывітаў пробашч парафіі ксёндз Віталь Міснікевіч, а таксама мясцовыя вернікі. Урачыстая літургія распачалася з малітвы перад уваходам у касцёл і сімвалічнага адкрыцця дзвярэй святыні.

У прамоўленай гаміліі біскуп Дзям’янка заахвоціў парафіянаў цаніць той асаблівы Божы дар, якім з’яўляецца парафіяльны касцёл — месца асаблівага яднання чалавека з Богам, напаўлення Яго ласкамі ў святых сакрамэнтах і супольных набажэнствах.

У абрадзе пасвячэння іерарх намасціў алеем хрызмам алтар касцёла, а таксама сцены ў сімвалічных чатырох вуглах — адмысловых месцах, пазначаных крыжыкамі. На знак пасвячэння каля месцаў памазання былі запаленыя свечкі-закхейкі, якія нагадалі вернікам аб аддані ў выключную ўласнасць на Божую хвалу гэтай новай святыні.

На алтары было запалена кадзіла, што сімвалізуе малітву, якая будзе ўзносіцца да Бога з гэтага святога месца, пасля чаго алтар быў засцелены белым абрусам і на ім запалілі свечкі на знак таго, што тут ззяе святло Хрыста.

На заканчэнне ўрачыстай літургіі пасвячэння ксёндз Вiталь Мiснiкевiч выказаў словы падзякі біскупу Пінскаму Антонію Дзям’янку за падтрымку ў будаўніцтве касцёла і за яго пасвячэнне.

Таксама пробашч падзякаваў святарам і вернікам, якія прыбылі з парафій Пiнскай i Гродзенскай дыяцэзій, усім, хто прычыніўся да будаўніцтва святыні, мясцовым уладам за іх падтрымку, міжпарафіяльнаму хору горада Баранавічы, які ўпрыгожыў літургію спевам, усім вернікам парафіі святога Яна Паўла ІІ за іх руплівую працу і любоў да свайго касцёла.

На заканчэнне на алтары быў падпісаны адмычловы акт пасвячэння касцёла і алтара, пасля чаго ўсім удзельнікам гасацінныя парафіяне прапанавалі пачастунак.

У Пінску з удзелам іерархаў адбылася сустрэча духавенства з нагоды змены статуса біскупа Велікасельца

15 кастрычніка ў пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча духоўных і кансэкраваных асобаў, падчас якой Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока абвясціў аб змене статуса біскупа Казіміра Велікасельца ОР.

Найстарэйшы па ўзросце беларускі каталіцкі іерарх дагэтуль служыў як дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, а пасля таго, як 10 кастрычніка Папа Францішак прыняў яго адмову ад гэтай пасады, стаў біскупам эмэрытам.

Цэлебрацыю святой Імшы падзякі Богу за шматгадовае служэнне на пасадзе дапаможнага біскупа ўзначаліў у пінскай катэдры сам заслужаны іерарх.

Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч, Монсіньёр Кшыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімадрыт Сяргей Гаек, шматлікія святары, якія служаць у Пінскай дыяцэзіі.

На пачатку літургіі біскуп Дзям’янка скіраваў да сабраных прывітальнае слова і нагадаў пра змену статуса біскупа Велікасельца.

Пры гэтым пастыр Пінскай дыяцэзіі падкрэсліў, што, хоць біскуп Казімір па волі Святога Айца перастаў быць дапаможным біскупам, аднак застаецца надалей Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.

Таксама біскуп Дзям’янка зачытаў сабраным урывак з гістарычнага ліста, які ў 1945 годзе, адразу пасля заканчэння вайны, напісаў ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, кіраўнік Пінскай дыяцэзіі на тагачасных савецкіх тэрыторыях, ксяндзу Станіславу Рыжку, шматгадовму душпастыру ў тыя ж часы на Піншчыне. У гэтым лісце ксёндз Пянткоўскі прасіў ксяндза Рыжку заставацца і верна трываць, нягледзячы на цяжкасці і ваяўнічы атэізм, нястомна прапаведаваць, служачы як душпастыр і тым, хто верыць, і тым, хто згубіўся ў жыцці.

Гамілію падчас святой Імшы прамовіў прызначаны сёлета новы дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Іерарх запрасіў усіх удзельнікаў літургіі паразважаць над пытаннем, хто такі святар і ў чым сутнасць быцця святаром. Біскуп Зноска заўважыў, што людзі часта глядзяць на святара з пункту гледжання функцый і дзеянняў, якія ён выконвае, але сутнасць насамрэч глыбейшая і не заўсёды заўважальная. Гэта — «дар і таямніца», якія неабходна пазнаваць і раскрываць.

Сярод вымярэнняў святарства, якія моцна праявіліся таксама ў жыцці і служэнні біскупа Велікасельца, яго малады наступнік адзначыў боязь Божую, любоў да Касцёла і бязмежную міласэрнасць да людзей.

На заканчэнне святой Імшы цёплыя словы падзякі за шматгадовае служэнне на пасадзе дапаможнага біскупа Пінскай дыяэцзіі біскупу Велікасельцу ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіраваў арцыбіскуп Кандрусевіч. Узгадваючы няпросты, але вельмі плённы святарскі і біскупскі шлях найстарэйшага беларускага іерарха, арцыбіскуп Кандрусевіч з уласцівым яму пачуццём гумару прывітаў біскупа Велікасельца ў «клубе біскупаў эмэрытаў» і пажадаў яму далейшага плённага служэння столькі, колькі яму вызначыць Божы Провід.