
Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі рада прадставіць свой новы афіцыйны сайт. Гэта сучасная платформа, якая аб’ядноўвае ўсю неабходную інфармацыю для вернікаў і ўсіх, хто цікавіцца жыццём дыяцэзіі.
На сайце можна знайсці:
Навіны дыяцэзіі: актуальныя падзеі, паведамленні, дакументы, анонсы і пастырскія лісты.
Структура і гісторыя дыяцэзіі: падрабязная інфармацыя пра яе заснаванне, кіраўніцтва (Курыю), развіццё і сучасную дзейнасць, а таксама ўстановы і манаскія супольнасці дыяцэзіі.
Парафіі і душпастырства: кантакты і апісанні парафій, а таксама інфармацыя пра душпастырскія ініцыятывы і рэлігійныя рухі.
Новы сайт закліканы стаць зручным інструментам для камунікацыі і духоўнай падтрымкі. Запрашаем наведаць і далучыцца да жыцця дыяцэзіі!
Адрас новага інтэрнэт-партала Пінскай дыяцэзіі: pinskdiocese.by







Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
У нядзелю 9 лютага дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыя Андрэй Зноска наведаў з пастырскім візітам парафію Маці Божай Каралевы ў г. Брэсце. Асабалівай нагодай прыезду іерарха стаў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння шматгадовага пробашча парафіі ксяндза каноніка Тадэвуша Альшэўскага. Біскуп Андрэй узначаліў святую Імшу ў парафіяльным касцёле. Дзякуючы вернікам за цёплыя словы прывітання, іерарх запрасіў сабраных узнесці да Бога малітву падзякі за шматгадовае ахвярнае служэнне ксяндза Тадэвуша на Брэстчыне. Падчас гаміліі біскуп заахвоціў парафіянаў сваёй працай і жыццём прыносіць хвалу Пану Богу. На завяршэнне літургіі архіпастыр падзякаваў таксама манахіням – сёстрам Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, якія пад духоўнай апекай ксяндза Тадэвуша Альшэўскага шмат гадоў служаць мясцовым вернікам і ўсім патрабуючым.




Падчас Святой Імшы біскуп Антоні нагадаў вернікам пра жыццёвы шлях ксяндза прэлата Вітальда Івіцкага, які быў бліжэйшым супрацоўнікам перашага біскупа Пінскай дыяцэзіі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Ён таксама быў першым рэктарам Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас карнай аперацыі гітлераўцаў ахвяраваў сваё жыццё дзеля ратавання іншых жыхароў г. Пінска. Разам з 38 закладнікамі быў вывезены з Пінска і расстраляны ў г. Іванава. На месцы расстрэлу і пахавання ахвяраў вайны у пасляваенны час быў узнесены мемарыял.
На завяршэнне літургіі біскуп разам са святарамі і вернікамі памаліўся за ўсіх памерлых святароў, якія служылі ў Пінскай дыяцэзіі, а таксама заахвоціў сабраных маліцца аб новых пакліканнях да Божай службы.
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі