Урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся адбудуцца ў Лагішыне (праграма) Posted on by 21- 22 жніўня ў мястэчку Лагішын (Пінскі р-н) адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся — Апякункі Пінскай дыяцэзіі. Праграма ўрачыстасцяў: 21 жніўня (пятніца): 19.00 — святая Імша ў вігілію ўрачыстасці; 22 жніўня (субота): 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі; 8.00 — святая Імша (на польскай мове); 10.00 — святая Імша з удзелам хору “Spe Salvi” (Пінск); 12.00 — канцэрт хрысціянскай музыкі з удзелам моладзевага гурта “Ты і я” з парафіі св. Бэнэдыкта з Пінска (на пляцоўцы каля касцёла). Арганізатары просяць усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, не забываць аб неабходнасці захавання санітарных нормаў і выкарыстання масак. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: + 375 44 772 93 48 (кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне); + 375 165 683 157 (Курыя Пінскай дыяцэзіі).