У сувязі з аптымізацыяй душпастырскага служэння ў Пінскай дыяцэзіі адбыліся некаторыя змены ў месцах служэння асобных святароў:
- Кс. Эдуард Мажаеў прызначаны адміністратарам парафіі Маці Божай Шкаплернай у в. Палонка, а таксама апекуном супольнасцяў вернікаў у в. Моўчадзь і в. Лотвічы (Баранавіцкі р-н);
- Кс. Павел Мазан прызначаны адміністратарам парафіі св. Юрыя ў в. Сваятычы (Ляхавіцкі р-н);
- Кс. Юрый Пракапюк прызначаны адміністратарам парафій у в. Лясная і в. Крошын (Баранавіцкі р-н), а таксама вікарыем парафіі св. Зыгмунта ў г. Баранавічы;
- Кс. Юрый Дрозд прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў г. Брэсце, а таксама душпастырам супольнасці вернікаў у в. Скокі (Брэсцкі р-н).