У Пінскай дыяцэзіі адбыліся наступныя персанальныя змены ў служэнні некаторых святароў:
- Кс. Вінцэнт Сяўрук завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Мядзведзічах і Ліпску, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Паланэчцы і Ішкалдзі.
- Кс. Леанард Акалатовіч завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Паланэчцы і Ішкалдзі, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Мядзведзічах і Ліпску.
- Кс. Тадэвуш Шэшка FDP завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у у Лагішыне і Целяханах, таксама як дэкан Пінскага дэканата і кусташ санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы, а таксама як кусташ санктуарыя Святога Андрэя Баболі ў Іванаве.
- Кс. Павел Кручэк завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Лагішыне і Целяханах, а таксама як дэкан Пінскага дэканата і кусташ санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
- Кс. Юрый Пракапюк распачаў служэнне на пасадзе дыяцэзіяльнага каардынатара Лагішынскага Дома Міласэрнасці.
- Кс. Юрый Варанко з 10 верасня завяршае сваё служэнне як пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, а таксама як дырэктар каталіцкай дабрачыннай місіі “Карытас-Міласэрнасць” у Гомелі. З 10 верасня гэты святар распачне служэнне як пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах.
- Кс. Аляксандр Канановіч з 10 верасня завяршае сваё служэнне як пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах, і распачынае служэнне як пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.
- А. Леанарад Адушкевіч OSPPE з 10 верасня распачынае служэнне як дырэктар каталіцкай дабрачыннай місіі “Карытас-Міласэрнасць” у Гомелі.
- Кс. Павел Мазан прызначаны прадстаўніком Пінскай дыяцэзіі ў Мітрапалітальным касцёльным судзе ў Мінску.