У Пінскай дыяцэзіі можна паслухаць унікальныя інструменты — гістарычныя касцёльныя арганы

Серыя канцэртаў акадэмічнай музыкі на гістарычных касцёльных арганах пройдзе з 31 ліпеня па 8 жніўня у Пінску і Мядзведзічах.

З 31 ліпеня па 8 жніўня ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі раён) адбудзецца пяць рознафарматных канцэртаў акадэмічнай музыкі. Два канцэрты выканаюць музыканты з Кракава, а яшчэ тры канцэрты адбудуцца ў межах «Летняй акадэміі трубы», якая ужо другі раз адбудзецца ў Мядзведзічах.

Анансаваны наступны спіс канцэртаў:

  • сольны арганны канцэрт (5 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
  • дуэт арган і вакал (31 ліпеня Пінск — пачатак у 16.00; 1 жніўня Мядзведзічы — пачатак у 13.30);
  • дуэт арган/клавесін і труба (7 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
  • канцэрт з арганам, двума клавесінамі і ансамблем труб (8 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 13.30).

Уваход на ўсе канцэрты вольны.

Арган у Пінску вялікі спраўны гістарычным арган у нашай краіне; арган у вёсцы Мядзведзічы — найбольшы дзеючы ў Беларусі інструмент цалкам рамантычнага тыпу.