У Гададзішчы памаліліся за святароў-мучанікаў ІІ Сусветнай вайны

18 ліпеня ў парафіяльным касцёле Маці Божай Ружанцовай у в. Гарадзішча (Баранавіцкі р-н) адбылася візітацыя біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка прымеркаваная да чарговай гадавіны ўспаміну мучаніцкай смерці святароў, а таксама шматлікіх вернікаў, якія былі закатаваныя гітлераўцамі каля гэтай мясцовасці ў часе ІІ Сусветнай вайны.

Разам з парафіянамі і мясцовым пробашчам ксяндзом Янушам Фэштэрам біскуп Пінскі памаліўся за ўсіх ахвяраў вайны, а таксама прасіў Бога аб шчодрым благаслаўленні для мясцовай супольнасці вернікаў.