21 мая а 18.00 у касцёле святога Зыгмунта ў Баранавічах (вул. Энтузіястаў, 51) адбудзецца святая Імша, падчас якой будзе ўзнесена малітва да Божага Провіду аб захаванні жыхароў горада ад небяспекаў, а таксама аб Божай апецы і благаслаўленні для ўсіх. Удзельнікі святой літургіі памоляцца да Міласэрнага Бога за двух лётчыкаў, якія загінулі 19 мая ў выніку авіякатастрофы непадалёк ад гэтага касцёла.