Праграма ўрачыстасцей у гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі 20-21 жніўня 2021 г.

20 жніўня (пятніца):

18.00 – 20.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;

19.30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;

20.00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);

20.30 – заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту;

21.00 – святая Імша з урачыстай малітоўнай працэсіяй са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;

22.30 –канцэрт хрысціянскага музычнага гурта “Ты і я”;

23.00 — малітоўнае начное чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.


21 жніўня (субота):

7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

8.00 – святая Імша (на польскай мове);

10.00 — святая Імша (на палявым алтары);

11.30 – спатканне для святароў і кансэкраваных асобаў з Пінскай дыяцэзіі ў Доме Міласэрнасці.

Падрабязную інфармацыю аб праграме ўрачыстасцей можна атрымаць па тэлефоне:

+ 375 44 772 93 48 — кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне.