Паведамленне Біскупа з нагоды 30 гадавіны смерці Ксяндза Інф. Вацлава Пянткоўскага

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты i сёстры!

30 лістапада спаўняецца 30 год з дня смерці Ксяндза Інфулата Вацлава Пянткоўскага, шматгадовага Генеральнага Вікарыя той часткі Пінскай дыяцэзіі, якая знаходзілася у межах Савецкага Саюза.

“Каму даручана шмат, ад таго больш i запатрабуюць” (Лк 12,48). Ксёндз Інфулат Вацлаў Пянткоўскі узначальваў усходнюю частку Пінскай дыяцэзіі у ранейшых межах (а гэта каля паловы тэрыторыі сучаснай Беларусі) з 1946 па 1989 г. Гэты святар прайшоў атэістычны пераслед i катаржныя працы ў ГУЛАГу з 1948 па 1954 г. у Стэплагу №4 каля Караганды ў Казахстане. Але ніколі не падаў духам. Вярнуўшыся з лагераў у Мядзведзічы, працягваў клапаціцца npa Касцёл на нашых землях. Падтрымліваў святароў i парафіяльныя супольнасці, клпаціўся аб духоўнай i сакрамэнтальнай апецы для ўcix патрабуючых. Бачучы вялікія патрэбы ў новых святарах i абмежаванні, якія ставіліся атэістычным рэжымам для кандыдатаў у семінарыю, кс. Вацлаў, як доктар тэалогіі Папскага Латэранскага ўніверсітэта i былы віцэ-рэктар Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі, па ўзгадненні з касцёльнымі ўладамі, арганізаваў падрыхтоўку кандыдатаў да святарства пры парафіі ў Мядзведзічах.

Заахвочваю ўcix святароў, кансэкраваных асобаў,  свецкіх  вернікаў  i  ўcix людзей добрай волі на нашую супольную Святую Імшу ў касцёле ў Мядзведзічах у суботу 27 лістапада а 12.00 гадзіне, дзе будзем маліцца за святой памяці Ксяндза Інфулата Вацлава Пянткоўскага — у месцы, дзе  ён быў  шматгадовым  пробашчам  i дзе пахаваны.

Запрашаю да ўдзелу у супольнай малітве асабліва тых, хто  карыстаўся святарскай паслугай Ксяндза Інфулата, тых, кім  ён  кіраваў,  апекаваўся,  каго ахрысціў, спавядаў, шлюбаваў, катэхізаваў, хаваў ix блізкіх на могілках, за каго маліўся.

Няхай нашая супольная прысутнасць i малітва  стануць  знакам  адзінства Касцёла на нашай зямлі i выразам удзячнай памяці за ахвяранае служенне вялікага пастыра Пінскай дыяцэзіі – Ксяндза Інфулата Вацлава Пянткоўскага.

3 пастырскім  благаслаўленнем,

+Антоні Дзям’янка

    Біскуп Пінскі

Пінск, 22 кастрычніка 2021 г.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *