Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
21 ліпеня мы будзем узгадваць 10-ю гадавіну смерці Яго Эмінэнцыі Кардынала Казіміра Свёнтэка, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, нязломнага сведкі веры. Гэтая падзея становіцца для нас нагодай глыбей паразважаць пра Касцёл і яго значэнне яго пастыраў. Трэба прызнаць, што ў сучасным свеце вернікі мала пра гэта думаюць, ня шмат ведаюць і часам недаацэньваюць той вялікі дар, якім з’яўляюцца пастыры Касцёла.
Мы як дыяцэзія ўяўляем сабой частку Рыма-каталіцкага Касцёла. Таму адносіны з Рымам – Сталіцай Пятра, блізкасць да Святога Айца і камунікацыя з ім становяцца ў нейкай меры праверкай вернасці мясцовага Касцёла. Мы, біскупы, адчуваем гэта асабліва ў часе візіту “ad limina”, калі можам раз на некалькі гадоў сустрэцца са Святым Айцом і на працягу некалькіх гадзін разам пагутарыць пра праблемы нашых лакальных супольнасцей Касцёла. Акрамя таго, бласлаўлёным часам для нас з’яўляюцца менш афіцыйныя прыезды ў Вечны горад і разнастайныя спатканні. Яны пацвярджаюць наяўнасць повязяў вынікаючых не толькі з выканання абавязкаў, але перадусім заснаваных на братэрскай любові і прыхільнасці.
Наша Пінская дыяцэзія хоць і не належыць да старых, але ўсё ж мае сваю гісторыю. Мы набліжаемся да святкавання яе 100-годдзя ў 2025 годзе. Але за гэтыя сто гадоў я з’яўляюся толькі трэцім біскупам ардынарыем гэтай дыяцэзіі, бо ў сувязі з грамадскімі пераменамі і завіраваннямі гісторыі наша дыяцэзія па-над 50 год не мела на месцы свайго біскупа, а ўзгаданы і любімы намі кардынал Казімір Свёнтэк быў толькі Апостальскім Адміністратарам, застаючыся Арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім. Аднак да канца жыцця ён заставаўся ў Пінску, бо гэта быў яго горад: і месца ўспамінаў, і, перадусім, шматгадовага пастырскага служэння. Таму можам сказаць, што цяпер Пінская дыяцэзія мае толькі чацвёртага біскупа ў сваёй гісторыі.
Кіруючы да вас маё слова, хачу звярнуць вашую ўвагу на адносіны з Папамі двух найбольш знакамітых нашых пастыраў: Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і кардынала Казіміра Свёнтэка. Гэта былі вельмі цесныя адносіны, а Божы Провід спрыяў скарачэнню адлегласці паміж Рымам і Пінскам.
Яшчэ перад паўстаннем нашай дыяцэзіі Святы Айцец Бэнэдыкт XV прызначыў кс. Зыгмунта Лазінскага Біскупам Мінскім. Біскупскае пасвячэнне ў ліпені 1918 г. здзейсніў Варшаўскі арцыбіскуп Аляксандр Какоўскі разам з біскупамі Здзітавецкім і Пшэдзецкім. У гэтай урачыстасці ўдзельнічаў кс. пралат Ахілес Рацці — Апостальскі дэлегат у тагачаснай Польшчы. Праз год у той самай катэдры ён сам прымаў біскупскае пасвячэнне з рук тых самых іерархаў. У 1922 г. ён быў выбраны Папам і прыняў імя Пій ХІ. Гэтыя на першы погляд сухія факты сведчаць пра пачатак і фундамент знаёмства і ўзаемнай павагі нунцыя, а пазней – Папы, з біскупам Мінскім, а пасля – Пінскім.
Перапіска паміж гэтымі пастырамі Касцёла апублікавана ў актах Апостальскай Нунцыятуры. Хоць мае яна канцылярскі характар, аднак сведчыць пра вялікую пашану нунцыя да Пінскага біскупа. Гэтую павагу арцыбіскуп Рацці пранёс з сабою, пераязджаючы спачатку ў Мілан, дзе некалькі месяцаў кіраваў велізарнай архідыяцэзіяй, а псля – у Рым. Выказванні самога Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага сведчаць пра тое, што ён заўсёды меў у Рыме з боку Папы Пія ХІ вялікую падтрымку і зразуменне.
Гісторыя своеасаблівым чынам паўтарылася праз 60 гадоў у адносінах паміж кардыналам Казімірам Свёнтэкам і святым Янам Паўлам ІІ. Гэты Папа не толькі заўважыў веліч асобы простага пінскага пробашча, прызначаючы яго арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім і дазваляючы быць адначасова Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, але і паказаў гэтую постаць усяму свету намінуючы яго кардыналам. Усе просьбы кардынала Свёнтэка знаходзілі падтрымку ў прыватнай канцылярыі Папы, што было знакам асаблівай зычлівасці і прыхільнасці.
Так біскуп Лазінскі, як і пазней кардынал Свёнтэк, падобным чынам дбалі пра тое, каб у нашай дыяцэзіі душпастырства трымалася прыярытэтаў вызначаных Пятром іх часоў. Яны кіраваліся прынцыпам, што лепей цярпець няўзгоды трымаючыся Папы, чым шукаць поспехаў насуперак яму. Гэтая апошняя рыса акрэсліваецца як паслухмянасць аўтарытэту. Сёння нам неабходна асаблівым чынам дбаць аб гэтай важнай рысе. Тым больш, што Папы апошніх двух стагоддзяў былі сапраўды вялікімі асобамі. Можна было заўсёды апірацца на іх аўтарытэт і аб гэтым не шкадаваць.
Вяртаючыся да асобы нашага кардынала Казіміра Свёнтэка, варта заўважыць, што для Святога Айца Яна Паўла ІІ ён быў сведкам веры і абароны ў складаныя часы. Святы Папа асабліва цаніў тых, хто перанёс цярпенні, з удзячнасцю аздабляючы іх кардынальскім пурпурам. Падобнага гонару ўдастоіліся ад Папы заслужаныя кардыналы-сведкі веры са Славакіі, Албаніі, В’етнаму, Літвы і Латвіі. Святы Айцец слухаў іх успаміны, сведчанні, дбаў, каб іх пачуў увесь свет. Наш кардынал у гэтым сэнсе меў шмат пра што распавесці. Мы ведаем гэтыя ўспаміны і вучыліся мацаваць сваю веру на іх. Акрамя таго, з удзячнасцю ўспамінаем яго любоў і слабасць да Пінска. Гэты горад, асабліва мясцовая семінарыя, яго фармавалі. Таму ён адчуваў адказнасць за Касцёл на Беларусі, агортваў належнай і справядлівай удзячнасцю дыяцэзію і яе сталіцу. Мы за гэта яму нязмерна ўдзячныя.
“Памятайце пра вашых настаўнікаў, якія абвяшчалі вам Божае слова, і разважаючы пра канец іхняга жыцця, наследуйце іх веру” (Габр 13, 7).
Да гэтага заклікае нас Святое Пісанне. Будзем жа так паступаць, дзякуючы добраму Богу за дар Касцёла і яго мудрых пастыраў. Будзем жыць так, каб і мы маглі стаць сведкамі Божай любові і міласэрнасці ў сучасным свеце.
На гэтыя дзеянні ад усяго сэрца вас благаслаўляю.
+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 29.06.2021 г.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты ліст вернікам падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 18 ліпеня і запросяць злучыцца ў памінальнай малітве з усімі, хто збярэцца каля магілы кардынала К. Свёнтэка ў дзень яго смерці 21 ліпеня на св. Імшу а 12.00 у Пінскай катэдры. Ліст няхай будзе размешчаны на дошцы аб’яваў перад касцёлам у ліпені-жніўні 2021 г.
List pasterski Biskupa Pińskiego Antoniego Dziemianko z okazji 10 rocznicy śmierci Ks. Kardynała Kazimierza Świątka
Umiłowani w Chrystusie Panu bracia i siostry!
21 lipca będziemy wspominali 10-ą rocznicę śmierci Jegpo Eminencji Księdza Kardynała Kazimierza Świątka, Administratora Apostolskiego Diecezji Pińskiej, niezłomnego Świadka Wiary. To wydarzenie staje się dla nas okazją do pogłębienia refleksji o Kościele i jego pasterzach. Trzeba przyznać, że we współczesnym świecie wierni mało o tym myślą, nie dużo wiedzą i nieraz niedooceniają ten wielki dar, jakim są pasterze Kościoła.
Jesteśmy jako diecezja cząstką Kościoła Rzymskokatolickiego. Tak więc relacje z Rzymem – Stolicą Piotrową, bliskość Ojca Świętego i komunikacja z Nim są w jakimś stopniu sprawdzianem wierności Kościoła lokalnego. My, biskupi, odczuwamy to przede wszystkim w czasie wizyt ad limina, gdy możemy raz na kilka lat spotkać się z Ojcem Świętym i przez kilka godzin wspólnie rozmawiać o problemach naszych Kościołów lokalnych. Ponadto jednak błogosławionym czasem są przyjazdy do Wiecznego Miasta i spotkania mniej oficjalne. Potwierdzają one więź opartą nie tylko na obowiązku, ale przede wszystkim na braterskiej miłości i przywiązaniu.
Nasza diecezja Pińska choć nie jest diecezją bardzo starą, ale już ma swoją historię. Zbliżamy się do świętowania jubileuszu jej 100-lecia w 2025 roku. Ale za te sto lat jestem dopiero trzecim biskupem ordynariuszem tej diecezji, gdyż zmieniające się sytuacje społeczne i różne zawirowania historii spowodowały, że przez ponad 50 lat nasza diecezja nie miała na miejscu biskupa, a wspominany nasz kochany Kardynał Kazimierz był jedynie jej Administratorem Apostolskim pozostając przede wszystkim Arcybiskupem Mińsko-mohylewskim. Pozostał jednak do końca życia w Pińsku, bo było to jego miasto: i wspomnień i przede wszystkim wieloletniej pasterskiej służby. Tak więc możemy powiedzieć, że diecezja Pińska ma obecnie czwartego biskupa w swej historii.
W tym moim slowie do was chcę zwrócić uwagę na relacje z papieżami dwóch najwybitniejszych naszych pasterzy: Sługi Bożego Biskupa Zygmunta Łozińskiego i Księdza Kardynała Kazimierza Świątka. Były to bowiem relacje bardzo bliskie, a Opatrzność Boża zmniejszała odległość między Rzymem a Pińskiem.
Jeszcze przed powstaniem naszej diecezji ks. Zygmunt Łoziński został mianowany przez Ojca Św. Benedykta XV Biskupem Mińskim. Sakry biskupiej w lipcu 1918 roku udzielił mu arcybiskup Warszawski Aleksander Kakowski, a współkonsekratorami byli biskupi Zdzitowiecki i Przezdziecki. W tej uroczystości uczestniczył ks. Prałat Achilles Ratti, delegat apostolski w ówczesnej Polsce. W rok później, w tej samej katedrze sakrę biskupią przyjął także i on sam z rąk tych samych biskupów. W roku 1922 on został wybrany na papieża, przybrał imię Pius XI. Te na pozór suche fakty znaczą jednak początek i fundament znajomości i wzajemnego szacunku nuncjusza, a później Papieża i biskupa Mińskiego, a następnie Pińskiego.
Korespondencja między nimi opublikowana w aktach Nuncjatury Apostolskiej. Choć ma ona charakter urzędowy, świadczy o wielkim szacunku nuncjusza do biskupa Pińskiego. Ten szacunek zabrał arcybiskup Ratti ze soba do Mediolanu i po kilku miesiącach poslugi w tej wielkiej archidiecezji — do Rzymu. Wypowiedzi samego Sługi Bożego Zygmunta świadczą natomiast o tym, że miał on w Rzymie u Piusa XI zawsze ogromne wsparcie i zrozumienie.
Historia swoim sposobem powtórzyła się po ponad 60 latach w osobach Kardynała Świątka i św. Jana Pawła II. Ten święty Papież nie tylko dostrzegł wielkość osobowości prostego pińskiego proboszcza mianując go arcybiskupem Mińsko-Mohylewskim i pozwalając administrować diecezją Pinską, ale ukazał tę postać światu poprzez nominację kardynalską. Akceptował też każdą decyzję Księdza Kardynała. Wszystkie prośby Kardynała znajdywały akceptację w sekretariacie prywatnym Papieża, co świadczyło o wyjątkowej jego życzliwosci.
Zarówno Biskup Łoziński jak i kilkadziesiąt lat później Kardynał Swiątek dbali o to, by w naszej diecezji duszpastertwo wytyczały priorytety wskazane przez Piotra tamtych czasów. Kierowali się też zasadą, że lepiej upadać z Papieżem niż żyć sukcesem, ale przeciw niemu. Ta ostatnia cecha określana jest jako lojalność wobec autorytetu. Dzisiaj trzeba nam w sposób szczegolny ksztaltować tę cechę. Tym bardziej, ze Papieże ostatnich dwóch wieków byli osobowościami wielkimi. Można więc było zawsze oprzeć się o ich autorytet i tego nie żalować.
Wrócę jeszcze do osoby naszego Księdza Kardynała Kazimierza Świątka. Dla Ojca św. Jana Pawła II był on przede wszystkim świadkiem wiary i jej obrony w czasach trudnych. Święty Papież w sposób szczególny doceniał tych, ktorzy cierpieli ozdabiając ich z wdzięczności purpurą kardynalską. Podobny zaszczyt spotkał też zasłużonych kardynałów-świadków wiary ze Słowacji, Albanii, Wietnamu, Litwy i Lotwy. Słuchał ich wspomnień, świadectw i dbał, by dowiedział się o nich świat. Nasz Ksiądz Kardynał miał w tym względzie bardzo dużo do powiedzenia. Znaliśmy te wspomnienia i uczyliśmy się na nich. Ponadto z wdzięcznością wspominamy jego miłość i słabość do Pińska. To miasto, głównie poprzez Seminarium go uformowało. Dlatego też czując i mając odpowiedzialność za Kościół na Białorusi oddawał swojemu miastu i tej diecezji należną sprawiedliwość. My natomiast za to mu dziękujemy.
“Pamiętajcie o swych przełożonych, którzy głosili wam słowo Boże, i rozpamiętując koniec ich życia, naśladujcie ich wiarę” (Hebr 13,7). Do tego zachęca nas Pismo święte. Czyńmy to więc dziękując za dar Kościoła i mądrych pasterzy. Róbmy to, abyśmy sami stawali się świadkami miłości i miłosierdzia Bożego we wspołczesnym świecie.
Na ten trud z serca Wam błogosławię.
+ Antoni Dziemianko
Biskup Piński
Pińsk, 29.06.2021 r.
Wielebni księża odczytają ten list wiernym w niedzielę 18 lipca 2021 r. i zaproszą złączyć się w modlitwie ze wszystkimi, którzy w dniu śmierci Ks. Kard. K. Świątka 21 lipca przybędą do Pińskiej katedry, by uczestniczyć we Mszy św. o godz. 12.00 i pomodlić się u jego grobu. List niech będzie umieszczony na tablicy przed kościołem na lipiec-sierpień 2021 r.