Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што памерла Яўгенія Крынская – маці ксяндза каноніка Багдана Крынскага, пробашча парафіі св. Зыгмунта ў Баранавічах. Пахавальная св. Імша святой памяці Яўгеніі адбудзецца 1 ліпеня ў 13.00 ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі ў Бранску (Драгічынская дыяцэзія, Польшча).
Усе духоўныя і кансэкраваныя асобы, а таксама свецкія вернікі Пінскай дыяцэзіі выказваюць словы спачування ўсім родным і блізкім памерлай, і моляцца аб ласцы неба для святой памяці Яўгеніі.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане. А святло вечнае няхай ёй свеціць.