21 жніўня 2020 г. біскуп Антоні Дзям’янка падпісаў дэкрэты аб наступных прызначэннях:
- Біскупскім вікарыем па адміністрацыйных справах Пінскай дыяцэзіі прызначаны кс. Андрэй Рылка;
- Біскупскім вікарыем для Брэсцкага рэгіёна (у межах Брэсцкага дэканату) прызначаны кс. Юрый Хіневіч;
- Біскупскім вікарыем для Баранавіцкага рэгіёна (у межах Баранавіцкага і Ляхавіцкага дэканатаў) прызначаны кс. Валянцін Новак;
- Біскупскім вікарыем для Жлобінска-Мазырскага рэгіёна прызначаны кс. Алег Грыгаровіч SAC.