Паводле рашэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка, з 30 сакавіка 2021 г. у Пінскай дыяцэзіі адбыліся наступныя змены ў пастырскім служэнні некаторых святароў:
- Ксёндз Антоні Анціпенка прызначаны віцэ-дэканам Брэсцкага дэканату.
- Ксёндз Павел Мазан прызначаны намеснікам дырэктара дабрачыннай місіі “Карытас” Пінскай дыяцэзіі, а таксама натарыусам Курыі Пінскай дыяцэзіі.
- Ксёндз Ян Саламон звольнены з пасады дэкана Ляхавіцкага дэканату.
- Ксёндз Вінцэнт Сяўрук прызначаны новым дэканам Ляхавіцкага дэканату.
- Ксёндз Тадэвуш Саморэк звольнены з пасады дэкана Гомельскага дэканату.
- Айцец Леанард Адушкевіч OSPPE прызначаны новым дэканам Гомельскага дэканату.