Юбілейная пілігрымка з Пінска да Маці Божай Лагішынскай адбудзецца 8 мая

8 мая адбудзецца традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка з Пінска да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын (25 км ад Пінска). Сёлетняя пілігрымка прымеркавана асабліва да юбілею 25-годдзя каранацыі вядомай лагішынскай іконы. Папскія кароны на старадаўнюю выяву Дзіцяткі Езуса і Маці Божай Каралевы Палесся былі ўскладзеныя 10 мая 1997 г. кардыналам Казімірам Свёнткам. Маці Божая Лагішынская з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі.

         Пілігрымка вырушыць 8 мая а 8.00 з пінскай катэдры і завершыцца а 18.00 святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі.

         Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у пілігрымцы,  а таксама пра магчымасць начлегу, арганізатары просяць звяртацца па наступных нумарах тэлефона (або Viber): +375 29 850 23 01 (кс. Чэслаў), +375 29 7273198 (кс. Андрэй), або на  e-mail: pinskdioces@gmail.com, або зарэгістравацца па спасылце —https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfRUQrQ-2L8cqeiHw5dcqQFrD4hqd31eq-Ly33mF7AQITzfvQ/viewform?usp=sf_link