У нядзелю 27 чэрвеня Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка памаліўся разам з вернікамі парафіі святога Зыгмунта ў Баранавічах за святой памяці Яўгенію – памерлую маці шматгадовага мясцовага пробашча ксяндза Багдана Крынскага. Падчас св. Імшы іерарх заахвоціў сабраных памаліцца за святой памяці Яўгенію Крынскую, а таксама выказаў падзякую за ахвярнае служэнне ксяндза Багдана і руплівасць прафіянаў у клопаце пра Касцёл.