Пастырскі ліст Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на летні перыяд Года Надзеі ў Пінскай дыяцэзіі

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

“Прапаведуй слова, будзь настойлівы ў спрыяльны і неспрыяльны час,

аспрэчвай, папраўляй, заахвочвай з усёй цярплівасцю ў навучанні”

(2 Цім 4, 2).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Усёй супольнасцю мясцовага Касцёла ў нашым рэгіёне мы перажываем час трохгадовай падрыхтоўкі да юбілею сотай гадавіны Пінскай дыяцэзіі, які з Божай ласкі будзем перажываць у 2025 годзе. Бягучы літургічны год у нашай дыяцэзіі мы адзначаем як Год Надзеі.

У межах трохгадовай падрыхтоўкі да юбілею жадаем на нова адкрыць і дацаніць багацце вялікай спадчыны Касцёла, якую нам пакінулі папярэднія пакаленні вернікаў на нашай зямлі. Сэрцам гэтай спадчыны з’яўляецца скраб каталіцкай веры, які знайшоў свой вельмі вымоўны выраз у каштоўных старых касцёлах і капліцах, санктуарыях, цудоўных абразах і прыдарожных крыжах. Да гэтай спадчыны належаць таксама святыні, адноўленыя пасля дзесяцігоддзяў атэізацыі, пабудаваныя касцёлы і капліцы ў новых мікрараёнах гарадоў, якія імкліва развіваюцца. Усе гэтыя святыні – старыя і новыя – з’яўляюцца для нас дарам Божага Провіду, каб кожны чалавек меў доступ да асаблівага месца, дзе ён зможна перажыць спатканне з Богам не толькі на малітве, але таксама ў Эўхарыстыі, у іншых сакрамэнтах, заглыбіцца ў Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і памаліцца ў прысутнасці Хрыста, які прабывае ў цішыні табернакулюма.

Дарагія браты і сёстры! У гэтым лісце на пачатак летняга перыяду хачу звярнуць вашую ўвагу на адзін з важных спосабаў прыпамінання пра Пана Бога, які чакае нас у святынях. Ім з’яўляюцца гукі касцёльных званоў. Узгадайма, што яны значаць і якую важную ролю адыгрываюць у духоўным жыцці людзей. Традыцыйна лічыцца, што званы выконваюць трайную функцыю. Па-першае, яны выражюць хвалу, якую мы аддаем Пану Богу праз іх мелодыю. Па-другое, звон вельмі моцна і выразна нагадвае людзям пра касцёл і заклікае на малітву. Па-трэцяе, такі выраз усхвалення Пана з’яўляецца моцным спосабам выгнання злых духаў з месцаў, дзе чалавек чуе, з дапамогай званоў, голас Касцёла ў малітве, і звяртае свае думкі і сэрца да Бога.

Традыцыя ўжывання касцёльных званоў бярэ пачатак у біблійных часах. У Старым Запавеце чытаем, як Майсей, навучаны Панам, загадаў вырабіць срэбныя трубы, з дапмогай якіх святары заклікалі людзей на малітвы раніцай, удзень і ўвечары (гл. Зых 28, 33-35). Таксама на вопратку святара вешаліся званочкі, калі той уваходзіў у Святая Святых Ерузалемскай Святыні. Гэта быў спосаб абвяшчэння вернікам важнага моманту набажэнства і закліку іх на малітву. Голас трубы таксама клікаў выбраны народ у пустыні, каб яны наблізіліся да гары Сінай на сустрэчу з Богам (гл. Зых 19, 13). Тым Сінаем Новага Запавету ёсць Хрыстус прысутны сярод нас у Найсвяцейшым Сакрамэнце ў кожным касцёле. Таму званы сталі важным атрыбутам кожнай хрысціянскай святыні і кожнага набажэнства.

У традыцыі Касцёла званы заклікаюць вернікаў на малітву ў адпаведныя гадзіны: раніцай, днём і вечарам. Перадусім голас званоў нагадвае аб часе Святой Імшы. Акрамя таго, голас звону апоўдні заахвочвае, каб сярод разнастайных справаў і штодзённай працы вернікі на хвіліну затрымаліся, узносячы малітву “Анёл Панскі” праславілі Пана за дар Уцелаўлення, тым самым асвяцілі свае заняткі і з Божай перспектывы перажывалі кожны дзень. Таксама званы заклікаюць памаліцца за памерлых, асабліва тады, калі чуем іх сумную мелодыю з нагоды пахавання ці набажэнства за памерлых. Перадусім жа званы абвяшчаюць важныя і ўрачыстыя падзеі ў жыцці парафіі.

У традыцыі нашага народа званніца і касцёльныя званы заўсёды былі месцам асаблівай пашаны. Часта вызначалася спецыяльная асоба – званар, які меў дазвол, абавязак і прывілей званіць у касцёльныя званы. Кожная парафія старалася сабраць ахвяраванні, каб набыць і мець свае званы ў мясцовым касцёле або капліцы.

Як ведаем з гісторыі, у часе разнастайных войнаў, званы часта нішчыліся. Часам іх забіралі і як матэрыял выкарыстоўвалі на патрэбы вайны. Напрыклад, ксёндз Гжэгаж Каласоўскі, шматгадовы пробашч у Нясвіжы, прыгадваў, як у цяжкія часы Другой Сусветнай вайны нацысты пагражалі яму смерцю або турэмным зняволеннем, калі ён не перадасць ім касцёльныя званы. Таксама ў гады атэізму званы знішчаліся або забаранялася ў іх званіць. Дзякуем Богу, што ў нашыя часы мы можам свабодна пачуць голас касцёльных званоў, якія запрашаюць нас на малітву і праслаўленне Пана.

У літургіі Касцёла ёсць спецыяльная цырымонія пасвячэння званоў. Варта заўважыць, што Касцёл прывязвае да гэтага настолькі вялікую ўвагу, што дазваляе выконваць гэтую чыннасць толькі біскупам (гл. Inter Oecumenici, 77). Падчас спецыяльнага абраду пасвячэння званам надаюцца імёны святых апекуноў. Гэта падзея для ўсёй парафіі. Ведаем, што званы з’яўляюцца высілкам вялікай ахвярнасці парафіянаў, якія складваюцца, хто сколькі можа, каб іх набыць для ўласнага касцёла. Наяўнасць званоў і ўдзел у іх набыцці становіцца вялікай заслугай для кожнага парафіяніна. Бо такім чынам, праз набыты для касцёла звон, які заклікае людзей на сустрэчу з Богам, вернік прычыняецца да збаўлення ўсіх тых, хто на голас гэтага звону ступіць на шлях збаўлення.                 

Апавядаў адзін місіянер, які служыць сярод эскімосаў на далёкай поўначы, як ён прыехаў да іх узімку. Ён убачыў у касцёле печ з вялікі комінам, выведзеным высока над дахам, і прыгатаваныя дровы. Калі печ была напаленая і дым высока ўзносіўся над ваколіцай, людзі пачалі зыходзіцца да касцёла на набажэнства. Здалёк быў бачны дым і чутны яго пах як знак для мясцовых католікаў, што прыехаў місіянер-святар і будзе цэлебравацца святая Імша. Гэтая сітуацыя паказвае, як людзі паслугоўваюцца рознымі знакамі, каб засігналізаваць запрашэнне на малітву, у касцёл, на супольную цэлебрацыю і праслаўленне Пана. Ці будзе гэта дым з коміна, як у старадаўніх эскімосаў, ці гранне на бубне, ці біццё молатам аб шыну, ці рассылка смс-паведамленняў, ці нейкі іншы спосаб званення, як напрыклад сучасныя электронныя званы – усё гэта мае адну і тую ж галоўную мэту: нагадаць, што Бог чакае, што касцёл адчынены, што адбываецца нешта важнае, каб дапамагчы чалавеку на шляху збаўлення (гл. Sacrosanctum Concilium, 37).

Усведамленне значэння касцёльных званоў нараджае шматгранную культуру карыстання імі і дбання пра іх. Наяўнасць касцёльных званоў – гэта ў нейкім сэнсе абавязак парафіі. Таму заахвочваю вернікаў і душпастыраў, каб паклапаціліся пра выгляд і стан касцёльнай званніцы, аднаўленне і ўстанаўленне новых званоў у сваіх святынях. Важна, каб у парафіі была асоба адпаведна падрыхтаваная, якая паклапоціцца пра званы, будзе іх абслугоўваць, рамантаваць. У месцах, дзе ёсць такая патрэба, варта паклапаціцца, каб парафія аддзячвала за працу пастаяннага званара. Тое самае адносіцца да працы электрыка ці іншага майстра, які пастаянна абслугоўвае электронныя званы, каб яны добра функцыянавалі. Гэта будзе ахвярай парафіі, каб штодня ў адпаведную пару мелодыя званоў нагадвала ўсім пра Пана Бога. Будзем жа ўдзячныя і ахвярна паклапоцімся пра званы і асобаў, якія аб іх дбаюць.

Наша дыяцэзія рыхтуецца да стагоддзя яе ўстанаўлення. У межах падрыхтоўкі да гэтага значнага юбілею, заахвочваю ўсе парафіяльныя супольнасці на чале з душпастырамі, каб паклапаціліся аб аднаўленні святыняў і касцёльных званоў. Няхай гэты традыцыйны выраз нашай веры загучыць адноўленым голасам званоў ва ўсіх касцёлах і капліцах. Часам гэты звон можа стаць для некаторых імпульсам, каб знайсці дарогу да Касцёла. Ведаем, што ў сувязі з міграцыяй людзей у новыя месцы жыхарства і працы, часта нават веруючыя асобы губляюцца, ім цяжка знайсці святыню ў новым месцы. А голас звону можа ім дапамагчы, каб успомніць пра касцёл, знайсці яго ў кожным месцы жыхарства (гл. Sacrosanctum Concilium, 23).      

Калі парафія становіцца перад заданнем набыцця новых касцёльных званоў, разумеем, што яно патрабуе значных фінансавых выдаткаў. Але калі ўсвядомім, сколькі духоўнага дабра атрымае парафія і ўся мясцовасць праз гэтыя званы, то варта пра іх старацца. Сколькі ж гісторыя ведае выпадкаў, калі голас касцёльнага звону выратаваў нейкую асобу ад самагубства, розных цяжкіх грахоў, нагадаў аб малітве за памерлых. Як моцна гэты гук адганяе злых духаў і звяртае думкі чалавека да Бога. Сколькі ж людзей ступіла на шлях збаўлення, пачалі маліцца, калі пачулі голас касцёльнага звону. Цяжка палічыць і назваць усе духоўныя даброты, якія зыходзяць на парафію праз гэты так важны традыцыйны спосаб яднання чалавека з Панам Богам.

Дарагія браты і сёстры! Летні перыяд для многіх веруючых людзей з’яляецца часам актыўнага ўдзелу ў разнастайных пілігрымках, рэкалекцыях, духоўных сустрэчах. Гэта важна і збавенна. Дадайма ж да гэтай актыўнасці таксама высілак, каб задбаць пра нашыя святыні, а таксама пра званніцы і касцёльныя званы. Адшукайма нашыя старыя званы, можа яны дзесьці захваліся. Іх вяртанне дазволіць выкарыстоўваць іх па прызначэнні згодна з воляй ахвярадаўцаў. Асабліва дапамагайма малым парафіяльным супольнасцям, якія маюць абмежаваныя магчымасці. Няхай салідарная дапамога іншых парафій будзе для іх падтрымкай у належным утрыманні касцёла, капліцы і званоў. Няхай кожная парафіяльная супольнасць добра выкарыстае гэты час, каб мы змаглі належна падрыхтавацца да стагоддзя Пінскай дыяцэзіі.     

На плённы перыяд летняга адпачынку, аднаўлення сілаў, а таксама духоўнага і фізічнага высілку няхай Добры Бог благаслаўляе.

+ Антоні Дзям’янка

       Біскуп Пінскі

Пінск, 20.05.2023 г.

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Брэсцкай

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

27 мая 2023 г. нашую дыяцэзіяльную супольнасць як адну сям’ю збярэ вакол сябе Маці Божая Брэсцкая. Пан Бог у Сваёй вялікай міласэрнасці і прадбачлівасці пакінуў нам велічную выяву Багародзіцы як бачны знак Яго апекі.

Цудоўны абраз Маці Божай Брэсцкай вядомы з ХVІ ст. На ім прадстаўлена Найсвяцейшая Панна, схіленая ў малітоўнай паставе над Дзіцяткам Езусам. А праваруч Багародзіцы – св. Ян Хрысціцель, які ўглядаецца ў Божае Дзіцятка-Збаўцу. Гэты абраз нагадвае нам знакамітую выяву Маці Божай з рымскай базылікі Sancta Maria Maggiorе. Яго гісторыя звязвае нас і з Папам Клеменсам VІІІ, і з каралевай Бонай Сфорцай, а перадусім  — з вялікай гісторыяй Касцёла ў горадзе Брэсце. Як ведаем, да ХІХ ст. гэтая цудоўная выява Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзілася ў старадаўнім бернардынскім касцёле. Калі ў 1856 годзе быў узнесены сучасны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў новым цэнтры горада Брэста, замест аднайменнага касцёла з часоў вялікага князя Вітаўта, абраз Маці Божай Брэсцкай заняў сваё пачэснае месца ў новай святыні.

Нягледзячы на драматычныя падзеі ХХ ст., войны і атэістычны пераслед, руплівыя брэсцкія каталікі захавалі падораную ім Божым Провідам выяву Найсвяцейшай Панны. У 1990-м годзе яна вярнулася ў адноўлены касцёл  Узвышэння Святога Крыжа. А ў 1996 г. абраз Маці Божай Брэсцкай быў увенчаны папскімі каронамі як першы сярод цудоўных выяваў у найноўшай гісторыі Касцёла ў Беларусі.

Сёлетнія ўрачыстасці, якія мы будзем перажываць з удзелам Апостальскага Нунцыя ў нашай краіне – Арцыбіскупа Антэ Ёзіча – няхай стануць для нас нагодай да таго, каб падзякаваць за ўсе ласкі Добраму Богу і Найсвяцейшай Дзеве, якую ў Брэсцкай выяве ўшаноўваем як “Маці Выратавальніцу”. Няхай у гэты дзень перад алтаром Маці Божай Брэсцкай не спыняюцца малітвы падзякі і праслаўлення Пана Бога за Яго апеку і благаслаўленне.

Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваныя асобы і свецкіх вернікаў з нашых парафій прыняць удзел ва ўрачыстасці Маці Божай Брэсцкай, каб даверыць Яе матчынай апецы ўсе супольнасці і сем’і нашай Пінскай дыяцэзіі, якая, перажываючы Год Надзеі, рыхтуецца да радаснага юбілею 100-годдзя яе заснавання. Няхай нашая сумесная малітва перад выявай Маці Божай Брэсцк ай яшчэ больш умацуе нас у веры, надзеі і любові.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі  

Пінск, 20 мая 2023 г.

Санктуарый у Лагішыне сабраў пілігрымаў з Пінскай дыяцэзіі

8 мая адбылася ўжо XXVIII традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка з Пінска да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Штогадовыя паломніцтвы з Пінскай катэдры да іконы Маці Божай у Лагішыне аднавіліся на пачатку 1990-х гадоў. Пілігрымаванне менавіта ў месяцы маі звязана з памяццю аб знакавай падзеі для ўсё Пінскай дыяцэзіі: 10 мая 1997 г. кардынал Казімір Свёнтэк увянчаў Лагішынскую выяву Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на руках адмысловымі каронамі, якія Папа Ян Павел ІІ асвяціў і ўпаўнаважыў кардынала ад яго імя здзейсніць акт ушанавання Багародзіцы. Тады ж афіцыйна быў зацверджаны тытул Маці Божай у лагішынскай выяве як Каралевы Палесся і Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Сёлетняя пешая майская пілігрымка сабрала больш за паўтары сотні паломнікаў не толькі з парафій горада Пінска, але таксама вернікаў з іншых мясцовасцей Пінскай дыяцэзіі: з Гомеля, Брэста, Жлобіна, Мазыра, Баранавічаў, Петрыкава і інш. Сваёй прысутнасцю, малітвай і дапамогай пілігрымку ўзбагацілі семінарысты прэпедэўтычнага курса Духоўнай семінарыі на чале з ксяндзом Паўлам Эйсмантам. У дарозе пілігрымаў вельмі гасцінна віталі вернікі парафіі святой Ганны ў в. Крыўчыцы.

Святую Імшу на завяршэнне пілігрымкі ў санктруарыі Маці Божай у Лагішыне ўзначаліў  Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з біскупам літургію цэлебраваў архімандрыт Сяргей Гаек, святары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі. Гамілію да сабраных прамовіў айцец Леанард Адушкевіч OSPPE, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі ў Гомелі. Святар нагадаў усім сабраным пра тое, што ў гэтым годзе лагішынскі касцёл-санктуарый адзначае 110-годдзе з дня яго асвячэння. Айцец Леанард заахвоціў сабраных з дапамогай малітвы да Маці Божай Марыі паглыбляць дары вынікаючыя з прынятага сакрамэнту святога хросту, а таксама быць сведкамі Божай любові ў сучасным свеце. На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі і кусташ санктуарыя, ксёндз Андрэй Шут, запрасіў усіх пілігрымаў на традыцыйныя летнія паломніцтвы да Маці Божай Лагішынскай з Баранавічаў і Бярозы, якія ў гэтым годзе запланаваныя на 8 — 11 жніўня. Фэст Каралевы Палесся сёлета запланаваны на 11-12 жніўня.      

Пастырскі ліст Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка на Вялікі Пост 2023 г.

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

“Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя…

і знойдзеце спакой для сваіх душаў” (Mц 11, 28-29).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

З ласкі Божай распачынаем благаслаўлёны перыяд Вялікага Посту як час пакаяння, навяртання, ачышчэння і падрыхтоўкі да паглыблення досведу найвялікшай таямніцы нашай веры: Мукі, смерці і Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Жадаем разглядаць гэты 40-дзённы Пост у шырэйшым вымярэнні. Хочам перажываць яго ў кантэксце вялікага трыдуума Касцёла ў нашым рэгіёне – трохгадовай падрыхтоўкі да юбілею стагоддзя ад заснавання Пінскай дыяцэзіі. На працягу трох гадоў прыглядаемся да розных аспектаў нашага жыцця праз прызму трох найважнейшых хрысціянскіх цнотаў: веры, надзеі і любові (гл. ККК, 1812-1829).

         Сёлета мы перажываем ужо другі год падрыхтоўкі да юбілею дыяцэзіі. Адзначаем яго як Год Надзеі. Уся наша надзея ў Пану Богу. Кніга Псальмаў заахвочвае нас да такой даверлівай надзеі: “Спадзявайся на Пана і чыні дабро, … давер Пану шлях свой і спадзявайся на Яго: Ён Сам будзе дзейнічаць і ўчыніць, што твая справядлівасць заяснее як святло, а слушнасць твая – як поўдзень” (Пс 37, 3. 5-6). У перыяд Вялікага Посту жадаем асабліва вучыцца такому даверу разважаючы над таямніца Крыжа Езуса Хрыста. Гэта Божы Сын узяў на Сябе ўсе нашыя цярпенні і склаў найдасканалейшую Ахвяру са свайго жыцця (гл. Габр 10, 12-14; Iс 53, 12). Адаруючы таямніцу Хрыста Укрыжаванага спяваем у часе Вялікага Посту традыцыйны заклік: “Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі”.

         У спасціганні таямніцы нашага Адкуплення нам дапамагаюць таксама вялікапосныя спевы і набажэнствы, якія ўводзяць нас у духоўнае разуменне цярпенняў і Ахвяры Збавіцеля. Перадусім гэта такія набажэнствы як Крыжовы Шлях, Песні Жальбы, Гадзінкі пра Муку Пана і іншыя. Нашыя традыцыйныя спевы, такія як “Святы Крыжу, наймілейшы…”, а таксама іншыя пабожныя песні, няхай стануцца нашай малітвай, падтрымліваюць нас на шляху навяртання і праслаўлення Пана Бога. Да такога асабістага перажывання таямніцы Укрыжаванага Хрыста заавочвае нас класік літаратуры Адам Міцкевіч, якія напісаў знакамітыя словы: “Таго Крыж Езуса не збавіць, хто ў сваім сэрцы Крыжа не паставіць”.

        Вялікі Пост – гэта час асаблівай малітвы і працы над сабою (гл. KKK, 1434, 1438). Гэтую духоўную актыўнасць успамагаюць знешнія посныя практыкі: паўстрыманне ад гулянняў, абмежаванні ў ежы, асабліва – ад мясных страваў. Важна, каб сярод шматлікіх духоўных практык, удзелу ў вялікапосных набажэнствах і знешняй аскезе мы не забыліся пра мэту ўсяго гэтага: паяднанне з Панам Богам (гл. Ёл 2, 12-14; Oс 6,6). Таму на пачатку Вялікага Посту асабліва важна ўсвядоміць сабе інтэнцыю: над чым і як жадаю працаваць у гэты перыяд, якія мэты хачу дасягнуць, каб маё навяртанне было шчырым, дзейсным, прывяло мяне да яшчэ глыбейшага паяднання з Хрыстом і адкрыла на дапамогу бліжнім. Можа нам таксама спадарожнічаць інтэнцыя перапрашэння Бога за нашыя грахі, за занядбанні, за недахоп любові да Яго і да бліжніх. Разглядаем нашае жыццё пра прызму трох сфер актыўнасці: думак, словаў і ўчынкаў. Мы жывем у часы, калі нам неабходна звяртаць увагу таксама на нашую актыўнасць у інтэрнэце, сацыяльных сетках, на карыстанне са смартфонаў і іншых сродкаў камунікацыі. На колькі мы з’яўляемся хрысціянамі заўсёды і ўсюды, а над чым нам неабходна яшчэ папрацаваць, асабліва – у часе Вялікага Посту?

          Перажываючы Год Надзеі ў Пінскай дыяцэзіі, прагнем духоўна  ўмацоўвацца праз заступніцтва святых і благаслаўлёных нашага мясцовага Касцёла. А таксама чэрпаем са скрабніцы жыццёвага і духоўнага досведу тых, хто жыў і працаваў сярод нас і пакінуў нам прыгожы прыклад хрысціянскага жыцця (гл. KKK, 956-957). Перадусім, гэта вялікі апякун нашай дыяцэзіі – святы Андрэй Баболя, але таксама Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі, першы біскуп Пінскі, сведак веры – кардынал Казімір Свёнтэк, а таксама шматлікія іншыя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія вернікі, якія далі прыгожае і гераічнае сведчанне нязломнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові да Бога і бліжняга ня гледзячы на нясенне цяжкага крыжа свайго часу.

Перыяд Вялікага Посту – гэта час, калі мы пакліканыя да паглыблення лучнасці з Панам Богам у святых сакрамэнтах. Бог, бясконцы ў сваёй міласэрнасці, дае нам велізарныя магчымасці ачышчэння і асвячэння. Асабліва дапамагае нам у гэтым частае, але годнае карыстанне са святога сакрамэнту пакаяння і паяднання ў споведзі, а таксама – сакрамэнту Эўхарыстыі, калі мы пабожна і актыўна ўдзельнічаем у святой Імшы, з чыстым сэрцам прыступаем да Святой Камуніі. Дбаючы пра асабістае сакрамэнтальнае жыццё, не забывайма ў часе Вялікага Посту пра асобаў, якія занядбалі ў сваім жыцці споведзь, Святую Камунію, жывуць у несакрамэнтальных сужэнствах без касцёльнага шлюбу. Падтрымайма іх на збавенным шляху пошуку паяднання з Богам.

Святы Айцец Францішак так тлумачыць дзеянне таямніцы Божай міласэрнасці ў жыцці чалавека: “Кожны з нас, калі глядзіць на сваё жыццё добрым позіркам Бога, можа, узгадваючы ў памяці, адкрыць, як Пан Бог аказваў нам міласэрнасць, як быў намнога больш міласэрны, чым мы думалі, і тады набярэмся адвагі прасіць Яго, каб дапамог зрабіць яшчэ адзін малы крок, каб Ён аказаў яшчэ большую міласэрнасць у будучыні” (Папа Францішак, гамілія на св. Імшы Хрызма, 24.03.2016 г.). Святы Айцец заахвочвае нас да адважнай адкрытасці на дар Божай любові і прабачэння.

Вялікі Пост – гэта асаблівая магчымасць ажыўлення нашай веры з дапамогай учынкаў міласэрнасці. Святое Пісанне нагадвае нам, што вера без учынкаў мёртвая (гл. Як 2, 14-18). Таму заахвочваю вас, браты і сёстры, не забывайма пра бедных, занядбаных духоўна і матэрыяльна, тых, хто не мае сіл да нясення цяжкага крыжа цярпенняў. Будзьма для іх святлом, дапамогай, шляхам да спаткання з Богам, які ёсць Любоўю і Міласэрнасцю (гл. Мц 25, 31-45). Звяртайма ўвагу таксама на нашыя сем’і, на сваю парафію, на асяроддзе жыцця і працы. Хрыстус напэўна пакажа нам шматлікія магчымасці пацвярджэння сваёй веры канкрэтнымі ўчынкамі хрысціянскай любові да бліжняга. Да гэтага таксама заахвочвае нас Святы Айцец Францішак, у лучнасці з якім мы перажываем благаслаўлёны час Сіноду цяпер ужо на кантынентальным узроўні. Памятаем, што галоўнай тэмай бягучага пашыранага Сіноду Біскупаў з’яўляецца пошук шляхоў да актывізацыі сінадальнасці ў Касцёле, гэта значыць абуджэння духа адказнасці кожнага хрысціяніна за супольнасць Касцёла ( гл. Вадэмэкум Сінода аб сінадальнасці, Рым, 2021 г.).

         Будзем жа перажываць гэты Вялікі Пост у духу адкрытасці на дары Божай ласкі і будзем узаемна падтрымліваць адно аднаго на шляху паглыблення веры, надзеі і любові. На гэты вялікапосны час пакаяння і навяртання з сэрца благаслаўляю.

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, Папяльцовая Серада, 22.02.2023 г.   

Вялебныя святары няхай абвесцяць гэты Пастырскі Ліст вернікам падчас кожнай св. Імшы ў Першую нядзелю Вялікага Посту 26.02.2023 г., а таксама размесцяць яго на табліцы аб’яваў перад касцёлам на ўвесь вялікапосны перыяд.            

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка з нагоды распачацця ў Пінскай дыяцэзіі Года надзеі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-ай гадавіны Пінскай дыяцэзіі

“Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і спакоем у веры, каб вы праз моц Духа Святога абагаціліся надзеяй” (Рым 15, 13).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

         Год таму, у першую нядзелю Адвэнту, мы распачалі вялікую духоўную падрыхтоўку да святкавання юбілею сотай гадавіны Пінскай дыяцэзіі. Першы год падрыхтоўкі быў прысвечаны тэме веры. Усе разам мы прыкладалі шматлікія намаганні, каб з Божай дапамогай аднавіць усё, што з’яўляецца выразам – знешнім і ўнутраным – нашай веры: малітоўнае жыццё, выгляд святынь, прыдарожных крыжоў і капліц, рэлігійных знакаў у кожным нашым доме і месцы працы. Дзякуем Міласэрнаму Богу за гэты плённы час духоўнага аднаўлення.

Сёлета, у першую нядзелю Адвэнту 2022 г., мы распачынаем другі год падрыхтоўкі да радаснага юбілею: Год надзеі. Хочам прысвяціць гэты час асабліваму высілку па аднаўленні ўсяго, што звязана ў нашым жыцці з хрысціянскай цнотай надзеі.

Наша надзея – гэта перадусім маладое пакаленне вернікаў: дзяцей, моладзі, маладых сужэнстваў, кансэкраваных асобаў і семінарыстаў – будучых святароў. Яны – тыя, хто патрабуе найбольшага нашага клопату і падтрымкі, каб дадзеная ім у святых сакрамэнтах ласка прынесла шчодрыя плёны ў будаванні Божага Валадарства.

Наша надзея – гэта ўжо адноўленыя і на нова пабудаваныя парафіяльныя святыні, дзе кожны жадаючы можа перажыць асаблівую сустрэчу з жывым Богам, карміцца святымі сакрамэнтамі Касцёла.

Наша надзея – гэта ўсе тыя, хто нястомна абвяшчае Божае слова, нясе святло Евангелля з дапамогай вуснага і друкаванага слова, якое гучыць на шматлікіх рэкалекцыях, духоўных сустрэчах і набажэнствах. Гэта тыя, хто абвяшчае Божае слова з дапамогай часопісаў і газет, радыё і тэлебачання, шматлікіх інтэрнэт-пляцовак і сацыяльных сетак. Гэта ўсе тыя, хто рупіцца ў справе новай евангелізацыі і катэхізацыі, дзеліцца скарбам веры з дзеткамі, моладдзю, сужанствамі, веруючымі і няверуючымі.

Наша надзея – гэта адноўленыя і добра функцыянуючыя парафіяльныя супольнасці, з’яднаныя ў  адзіную дыяцэзіяльную сям’ю праз ахвярнае служэнне святароў, дыяцэзіяльнага біскупа, канферэнцыі біскупаў, апостальскага нунцыя, трываючы разам у еднасці са Святым Айцом Францішкам – наступнікам святога Пятра і бачным галавою Хрыстовага Касцёла.

Наша надзея – гэта глыбокія хрысціянскія карані, якімі прасякнута і на якіх апіраецца культура нашага народа. Гэта тая багатая спадчына і моцны падмурак веры шматлікіх пакаленняў нашых продкаў, на якіх мы ўпэўнена можам будаваць нашу будучыню.

Наша надзея – гэта сведчанне веры, бясцэнны скарб досведу і, як верым, магутнага нябеснага заступніцтва вялікіх нашых папярэднікаў на шляху збаўлення, жыццёвы шлях якіх быў звязаны з парафіямі Пінскай дыяцэзіі. Гэта святы Андрэй Баболя, галоўны нябесны заступнік нашай дыяцэзіі, святы Казімір, рэліквіі якога захоўваліся ў Ружанскім касцёле, святы Рафал Каліноўскі, які ў свой час жыў і працаваў у Брэсце, святы Язафат Кунцэвіч, благаслаўлёная Баляслава Лямэнт, Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі, першы біскуп Пінскі, сведка веры – кардынал Казімір Свёнтэк і шматлікія іншыя духоўныя і свецкія асобы, якія будавалі моцную надзею на будучыню Касцёла на нашай зямлі.

Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі актыўна ўключыцца ў духоўнае перажыванне Года надзеі, ахінуць асаблівай малітвай, падтрымкай і клопатам усе тыя сферы нашага духоўнага жыцця, якія мацуюць нашу надзею. Няхай Дух Святы напоўніць нашыя сем’і, асабліва дзяцей і моладзь, руплівасцю ў справе паглыблення веры і  ў будаванні сённяшняга і заўтрашняга дня свайго жыцця на моцным падмурку, якім ёсць Езус Хрыстус – Адзіны Збавіцель свету.      

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, 22 лістапада 2022 г.     

Шаноўныя святары няхай абвесцяць гэтае Паведамленне вернікам падчас кожнай св. Імшы ў першую нядзелю Адвэнту 27.11.2022 г. і размесцяць яго тэкст на табліцы аб’яваў перад касцёлам на перыяд усяго “Года надзеі”.

3 снежня адбудзецца трэці агульнабеларускі Дзень вялікай навэнны з нагоды святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай

Па ініцыятыве Арцыбіскупа Мітрапаліта Юзафа Станеўскага, Душпастырства сем’яў пры ККББ і Пінская дыяцэзія запрашаюць усіх жадаючых, асабліва сем’і,  на чарговы – трэці — агульнабеларускі Дзень вялікай навэнны  з нагоды святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, які адбудзецца 3 снежня ў Будслаўскім санктуарыі.

Тэмай гэтай малітоўнай сустрэчы будзе сям’я як “хатні Касцёл” і аснова жыцця чалавека. Асаблівымі гасцямі спаткання будуць духоўныя і свецкія асобы з усіх дыяцэзій Беларусі, якія бяруць актыўны ўдзел у душпастырстве сем’яў, а таксама сужэнскія пары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій.

Праграма спаткання:

Санктуарый Маці Божай Будслаўскай, субота, 3 снежня:

11.15 – Фацімскі Ружанец (праводзяць супольнасці руху „Notre Dame”), магчымасць споведзі;

12.00 – Святая Імша;

13.00 – Адарацыя Найсв. Сакрамэнта;

13.30 – перапынак на каву;

14.15 – канферэнцыя;

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, благаслаўленне рэлігійных прадметаў; благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы.

Арганізатары спаткання просяць, па магчымасці, каб удзельнікі сустрэчы ўзялі з сабой бутэрброды.

Просьба да арганізаваных груп, каб як мага раней (не пазней 28 лістапада) папярэдзілі пра свой удзел у спатканні па нумары тэлефона: +375 29 130 18 54 (айцец Пётр).   

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Апостальскай Сталіцай

Да ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі

“Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню” (Мк 16,15)

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

11 лістапада 2022 г. нашая краіна адзначае 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Апостальскай Сталіцай. Папа Ян Павел ІІ 11 лістапада 1992 г. выдаў Апостальскі ліст у форме brevis maior — Qvantam tandem — аб заснаванні і адкрыцці Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь. Для Касцёла ў нашай краіне, і ў прыватнасці – для Пінскай дыяцэзіі, гэта азначае, што ў Беларусі нясе паўнамоцнае служэнне Апостальскі Нунцый як афіцыйны, паўнамоцны і непасрэдны прадстаўнік Святога Айца на нашай зямлі. На сённяшні дзень Апостальскім Нунцыем у Беларусі з’яўляецца Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які паходзіць з Харватыі. А ў цэнтры нашай сталіцы – горадзе Мінску – дзяржаўнымі ўладамі Беларусі было выдзелена месца, дзе Апостальская Сталіца пабудавала сядзібу свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Таксама Рэспубліка Беларусь, дзякуючы ўсталяваным 30 год таму афіцыйным дыпламатычным адносінам, мае свайго паўнамоцнага пасла пры Апостальскай Сталіцы. Цяпер гэтыя абавязкі выконвае спадар Сяргей Алейнік.

Дзякуючы адносінам такога высокага ўзроўню, у асобе Апостальскага Нунцыя мы маем непасрэдны і цесны кантакт са Святым Айцом Францішкам, а Папа — з нашай краінай. Гэта дазваляе Касцёлу ў Беларусі і ўсяму беларускаму грамадству на належным узроўні знаёміцца з актуальнымі падзеямі Паўсюднага Касцёла і пасланнямі Пантыфіка, прыслухоўвацца да яго парадаў і заклікаў. Дзякуючы пастаяннаму прабыванню Апостальскага Нунцыя ў нашай краіне, вернікі Каталіцкага Касцёла і ўсе жыхары нашай краіны маюць магчымасць больш цесна ўзаемадзейнічаць з Апостальскай Сталіцай у справе абвяшчэння Хрыстовага Евангелля і ўмацавання традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама ў лучнасці са Святым Айцом разам будаваць шчаслівую будучыню нашага грамадства і кожнага чалавека.

Няхай гэтая круглая дата будзе для нас нагодай, каб узнесці да Бога малітву падзякі за служэнне Апостальскага Нунцыя ў нашай краіне, а таксама прасіць Міласэрнага Пана аб шчодрых ласках для Святога Айца Францішка.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

       Біскуп Пінскі

Пінск, 5 лістапада 2022 г. 

Набажэнствы за памерлых у парафіях Пінскай дыяцэзіі (лістапад, 2022 г.):

БРЭСЦКІ ДЭКАНАТ:

(Брэсцкі, Камянецкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Маларыцкі р-н):

1 лістапада:

Брэст-Цэнтр (касцёл Узвышэння Святога Крыжа): 9.00, 12.00, 18.00

Брэст-Рэчыца (касцёл Найсв. Сэрца Езуса): 9.00, 19.00

Брэст-Кіеўка (касцёл Маці Божай Каралевы): 9.00

Брэст-Кавалёўка (касцёл св. Юзафа): 9.00, 11.00, 18.00

Брэст – могілкі па вул. Пушкінскай: 18.00

Брэст – могілкі – Плоска – 14.00

Брэст-Рэчыца – могілкі: 13.00

Казловічы (могілкі): 14.00

Камяніца Журавецкая: 14.00

Міцькі: 14.00

Вулька: 15.00

Пелішча: 17.00

Жабінка: 11.00

Чарнаўчыцы: 9.00

Камянец: 18.00

Высокае: 12.00 (старыя могілкі)

Воўчын: 10.00

Маларыта: 16.30 (старыя могілкі), 17.00 – св. Імша

Кобрын (могілкі): 11.00, 18.00

Гарадзец: 14.00

2 лістапада:

Брэст-Цэнтр (касцёл Узвышэння Св. Крыжа): 9.00, 12.00, 18.00

Брэст-Рэчыца (касцёл Найсв. Сэрца Езуса): 9.00, 19.00

Брэст-Рэчыца (вайсковыя могілкі): 10.00

Брэст-Кавалёўка (касцёл св. Юзафа): 9.00, 11.00, 18.00

Брэст-Кіеўка (касцёл Маці Божай Каралевы): 9.00

Брэст-Крэпасць: 14.00

Брэст-Паўночныя могілкі: 14.00 

Брэст – могілкі — Плоска: 14.00

Брэст — могілкі па вул. Пушкінскай: 18.00

Кацельня-Баярская: 12.00

Матыкалы: 13.00

Жабінка: 11.00

Пелішча: 16.00

Чарнаўчыцы: 9.00

Камянец (старыя могілкі): 18.00

Высокае (новыя могілкі): 16.00

Бардзёўка: 17.00

Шчытнікі: 18.00

Маларыта (новыя могілкі): 16.30; 17.00 – св. Імша

Кобрын: 18.00

6 лістапада:

Брэст (Трышынскія могілкі): 11.00

Камянец (новыя могілкі): 11.00

Ківатычы (могілкі): 12.00

Пелішча (могілкі): 13.00

Дамачава: 15.00

Баранавіцкі дэканат (Баранавіцкі р-н (зах.) і горад):

1 лістапада:

Баранавічы (старыя могілкі па вул. Куйбышава): 14.00.

Палонка — 10:30 — Св.Імша і малітвы на могілках.

Лотвічы — 12:00 — св. Імша.

Ягадная — 13:30 – малітвы на могілках.

Свіраны – 14.30 – малітва на могілках.

Небыты ­ 15.30 — малітвы на могілках

Паўлінава – 10.00 малітва і індывідуальнае асвячэнне могілак.

Лясная – 10.30 – св. Імша (Касцёл)

Татаркі — 12.00 — Выпамінковае Набажэнства (могілкі)

Бярозаўка – 13.00 – Выпамінковае Набажэнства (могілкі)

Моўчадзь ­ 15:00 — св. Імша (Касцёл)

Сеўрукі – 16.00 – св. Імша і працэсія на могілкі.

2 лістапада:

Баранавічы (камунальныя могілкі – Русіно): 14.00

Новая Мыш – 17.00

Лясная – 10.30 св. Імша (могілкі)

Палонка – 10.30 Св. Імша.

Дзекалы – 11.30 малітвы на могілках.

Гардзейчыкі – 12.30 малітвы на могілках.

Сасновая – 13.30 малітва на могілках.

Лотвічы – 15.00 малітва на могілках.

Стрэлава — 12.00 – Выпамінковае Набажэнства (могілкі).

Соргавічы ­ 14.30 — Выпамінковае Набажэнства (могілкі)

Мілавіды – 13.00 – Выпамінковае Набажэнства (могілкі).

Моўчадзь ­ 15:15 — Выпамінковае Набажэнства (могілкі), 16:00 — св. Імша (касцёл)

5 лістапада:

Забалацце — 11.00 – працэсія на могілках.

Цешаўле — 10.00 – працэсія на могілках

6 лістапада:

Дзераўная: 8.30

ЛЯХАВІЦКІ ДЭКАНАТ (Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Баранавіцкі (усх.) р-н):

Ляхавічы — парафія Святога Юзафа:

1 лістапада:

13.00 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі (на каталіцкіх могілках)

18.00 ¬ Святая Імша (у касцёле)

2 лістапада:

13.00 ¬ Працэсія за памерлых, выпамінкі, магчымасць асвячэння магіл  (на каталіцкіх могілках)

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

3 лістапада:

13.00 ¬Працэсія за памерлых магчымасць асвячэння магіл (могілкі каля праваслаўнай царквы)

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

4 лістапада:

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

5 лістапада:

13.00 ¬ Святая Імша на могілках, магчымасць асвячэння магіл (на каталіцкіх могілках)

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

6 лістапада:

9.00 ¬ Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта, Ружанец за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

10.00 ¬ Нядзельная Святая Імша (у касцёле)

7 лістапада:

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

8 лістапада:

17.30 ¬ Нешпары за памерлых з выпамінкамі (у касцёле)

18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

Ляхавічы — парафія Найсв. Сэрца Езуса:

1 лістапада:

13.00 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі (на каталіцкіх могілках)

9.00, 18.00 ¬ Святая Імша (у касцёле)

2 лістапада:

13.00 ¬ Працэсія за памерлых, выпамінкі, магчымасць асвячэння магіл  (на каталіцкіх могілках)

9.00, 18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

3 лістапада:

13.00 ¬Працэсія за памерлых магчымасць асвячэння магіл (могілкі каля праваслаўнай царквы)

9.00, 18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

5 лістапада:

13.00 ¬ Святая Імша на могілках, магчымасць асвячэння магіл (на каталіцкіх могілках)

9.00, 18.00 ¬ Святая Імша за памерлых

6 лістапада:

9.00, 11.00, 18.00  ¬ Нядзельная Святая Імша (у касцёле)

Рачканы:

1 лістапада: 11.00 Св. Імша ў капліцы

2 лістапада: малітвы на могілках – 11.00

6 лістапада: 13.00

Свяцічы:

1 лістапада:св. Імша ў касцёле

5 лістапада: малітвы на могілках

Мядзведзічы:

1 лістапада:

10.00 — Ліпск Святая Імша ў касцёле

12.00 — Мядзведзічы Святая Імша на могілках

 15.30 — Русінавічы Святая Імша на старых могілках

2 лістапада:

10.00 -Мядзведзічы Святая Імша выпамінковая ў касцёле 

12.00 Тальмінавічы Святая Імша на могілках

15.30 — Русінавічы Святая Імша на новых могілках 

5 лістапада:

9.00 Мядзведзічы Святая Імша касцёл І субота месяца

10.00 Мазуркі Святая Імша выпамінковая на могілках

14.00 Савейкі Святая Імша выпамінковая на могілках

лістапада:

10.00 Новыя Буды Святая Імша выпамінковая на могілках

Ганцавічы:

1 лістапада:

12.00 – Ганцавічы, старыя могілкі (св. Імша і малітвы за памерлых)

18.00  — св. Імша ў касцёле

2 лістапада:

Св. Імша ў касцёле: 9,00 і 18,00

Красынічы (могілкі) – 15.00 – малітвы за памерлых

Агарэвічы (могілкі) – 15.30 – малітвы за памерлых

5 лістапада:

Любашава (могілкі) – 12.00 – малітвы за памерлых

Ганцавічы (новыя могілкі) – 14.00 – малітвы за памерлых

Паланэчка. Ішкалдзь:

1 лістапада 2022 — Урачыстасць Усіх Святых (Аўторак)

Паланэчка 10.00 — Святая Імша ў касцёле

Ішкалдзь 12.00 — Святая Імша ў касцёле

Юшкавічы 14.00 — Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках

16.00 Макашы (Баранавіцкі р-н) Малітва на могілках

2 лістапада 2022 – Успамін усіх памерлых вернікаў (Серада)

Ішкалдзь 12.00 — Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках

Паланэчка 15.00 — Святая Імша ў касцёле і працэсія на могілках

5 лістапада 2022 — субота

11.00 Родкавічы – Малітва за памерлых на могілках

12.00 Задвея — Малітва за памерлых на могілках

13.00 Макашы (Нясвіжскі р-н) — Святая Імша ў капліцы на могілках і працэсія

15.30 Шчэрбавічы — Малітва за памерлых на могілках

Крошын:

1 лістапада:

19.30 ¬ Святая Імша (у касцёле)

2 лістапада:

18.30 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі

19.15 ¬ Святая Імша за памерлых

3 лістапада:

18.30 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі

19.15 ¬ Святая Імша за памерлых

4 лістапада:

18.30 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі

19.15 ¬ Святая Імша за памерлых

5 лістапада:

10.00 ¬ Святая Імша, працэсія за памерлых на могілках, выпамінкі і магчымасць асвячэння магіл

6 лістапада:

12.15 ¬ Ружанец за памерлых з выпамінкамі

13.00 ¬ Нядзельная Святая Імша

7 лістапада:

18.30 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі

19.15 ¬ Святая Імша за памерлых

8 лістапада:

18.30 ¬ Ружанец за памерлых і выпамінкі

19.15 ¬ Святая Імша за памерлых

ПІНСКІ ДЭКАНАТ (Пінскі, Лунінецкі, Іванаўскі, Драгічынскі р-н):

Пінск — Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі:

1 ЛІСТАПАДА:

09.00 —  Святая Імша ў катэдры

12.00 —  Святая Імша ў катэдры

15.00 — Набажэнства  на могілках на вул. Спакойнай у Пінску

18.30 — Святая Імша ў катэдры

2 ЛІСТАПАДА:

09.00 — Святая Імша ў катэдры

12.00 — Святая Імша ў катэдры

15.00 — Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай ў Пінску 18.30 — Святая Імша ў катэдры

6 ЛІСТАПАДА:

15.00 — Набажэнства  на могілках  у  в. Пагост Загародскі

16.00 — Набажэнства  на могілках  у а/г Парахонск

На працягу ўсей актавы з 1 па 8 лістапада, перад кожнай Св. Імшой (за паўгадзіны), будзем маліцца за ўсіх памерлых з нашых сем’яў, чыі імёны напісалі ў “выпамінках”.

Пінск — Парафія Святога Бэнэдыкта і Парафія Святога Духа:

1 лістапада:

09.00 — Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта

(перад кожнай Святой Імшой (за паўгадзіны) Выпамінкі)

14.00 — Выпамінкі і Святая Імша на могілках ў в. Падбалоцце.

18.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

2 лістапада:

09.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

14.00 — Выпамінкі і Святая Імша на могілках ў в. Крыўчыцы.

18.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта.

5 лістапада:

09.00 — Святая Імша і экзэквіяў касцёле Святога Бэнэдыкта

11.00 — Набажэнства на могілках у в. Таргошыцы

13.00 — Набажэнства на могілках у в. Пасянічы

Лагішын – парафія Св. Ап. Пятра і Паўла:

1 лістапада(аўторак):

10:00   Св. Імша на могілках

18:00   Св. Імша ў касцеле

2 лістапада (серада):

9.00 – Св. Імша у касцеле

Шпанаўкі01.11 — 15.00 — Св. Імша

Целяханы – парафія Узвышэння Св. Крыжа:

1 лістапада:

13.00 – Св. Імша у касцеле,

2 лістапада (нядзеля):

13:00 Св. Імша ў касцеле і пасля набажэнства на могілках

2 лістапада:

Вулька Лаўская 12.00 – малітва за памерлых на могілках

Валішча 11.00 –малітва за памерлых на могілках

Давыд-Гарадок – парафія Божага Цела:

1 лістапада:

18.30 Св. Імша ў касцеле

6 лістапада:

15.00 Св. Імша ў касцеле і пасля набажэнтсва на могілках

Асавая – парафія Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі:

1 лістапада:

15.30 — Св. Імша ў касцеле

6 лістапада:

09.30 – Св. Імша ў касцеле і пасля набажэнсТва на могілках

Столін — парафія Нараджэння Найсв. Дзевы Марыі:

1 лістапада:

17.00 – Св. Імша ў касцеле

6 лістапада:

12.00 – Св. Імша ў касцеле і пасля набажэнства на могілках

Іванава — парафія Узвышэння Св. Крыжа:

1 лістапада:

18.00 – Св. Імша ў касцеле

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша

Драгічын – парафія Маці Божай Каралевы:

1 лістапада:

14.00 – Святая Імша

Бездзеж – парафія Найсв. Тройцы:

1 лістапада:

16.00 – Святая Імша за памерлых

Лунінец:

1 лістапада:

18:00   Св. Імша ў касцеле

2 лістапада:

18:00   Св. Імша ў касцеле

ПРУЖАНСКІ ДЭКАНАТ (Пружанскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі р-н):

29 кастрычніка:

Нов. Засімавічы – 12.00 – Набажэнства за памерлых на могілках.

Слабудка – 14.00 – Набажэнства за памерлых на могілках

Шані – 10.00 – Набажэнства за памерлых на могілках.

30 кастрычніка:

Пружаны — 12.00 – (На могілках) Чытанне выпамінак, Св. Імша і працэсія.

1 лістапада:

Сялец — 10.00 – старыя могілкі —  Св. Імша

Дзягелец – 10.00 – могілкі — Св. Імша і працэсія.

Шарашова: 12.00 – выпамінкі, 13.00- Св. Імша і працэсія (могілкі).

Волька 12.00 – Св. Імша і працэсія

Бяроза – 13.00 – Св. Імша – старыя могілкі.(кляштар)

Сігневічы – 15.00 – св. Імша ў касцёле.

Панкі – 15.30 – працэсія і набажэнства

Белаазёрск – 18.00 – св. Імша ў касцёле.

Пружаны – 18.00 – Св. Імша з нешпарамі за памерлых

2 лістапада:

Бяроза ­ 18.00 –– Св. Імша – касцёл.

Івацэвічы – 15.00- працэсія

Косава — 17.00 – працэсія і набажэнства

Пружаны 18.00 –– Св. Імша з Нешпарамі за памерлых.

Шарашова – 18.00 – выпамінкі       18.30 – Св. Імша(касцёл).

5 лістапада:

11.00 – Сігневічы – могілкі — Св. Імша і працэсія.

6 лістапада:

Бяроза — 9.00 –– Св. Імша – касцёл.

Сялец — 9.00 – новыя могілкі – Св. Імша.

Сігневічы — 11.00 –– Св. Імша – касцёл.

Броза — 13.00 — новыя могілкі – Св. Імша і працэсія. (Селаўшчына)

Белаазерск — 13.00 –– Св. Імша – старыя могілкі.

Ружаны:

1 лістапада:

18.00 – Літанія да ўсіх Святых.

18.30 — Святая Імша і малітва за памерлых.

2 лістапада:

17.30 – Нешпары за памерлых на Ружанскіх могілках (каля капліцы святога Казіміра).

18.30 – Святая Імша за памерлых (у касцёле).

5 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых.

16.00 – на Ружанскіх могілках працэсія з малітвамі за памерлых і асвячэнне могілак (пачатак перад капліцай святога Казіміра).

6 лістапада:

11.00 – выпамінкі і Святая Імша.

Традыцыйныя штогадовыя малітвы за душы памерлых вернікаў – “выпамінкі” з 1 па 8 лістапада падчас штодзённых  набажэнстваў,  а таксама ва ўсе серады і  нядзелі  лістапада.

З 2 па 8 лістапада малітва за памерылых на могілках у вёсках: Варанілавічы, Шчытна, Манчыкі і іншых, па індывідуальнай  дамоўленасці  парафіянаў са святаром.

Лыскава — Барысікі:

1 лістапада:

15.00 — Святая Імша у капліцы на каталіцкіх могілках (в. Барысікі).

2 лістапада:

15.00 — Святая Імша за памерлых у капліцы на каталіцкіх могілках (в. Барысікі).

6 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых, працэсія і асвячэнне могілак (в. Барысікі і Лыскава).

Гомельскі дэканат:

Гомель:

Парафія Нараджэння Маці Божай:

— 31 кастрычніка (панядзелак):

вёска Рудня Нісімкавіцкая – 12.00 – Св. Імша і малітва на могілках

— 1 лістапада (аўторак):

Св. Імша ў касцёле – 08.00; 12.00; 19.00;

16.00 – могілкі ў Навабеліцы – працэсія і асвячэнне могілак,

— 2 лістапада (серада):

Св. Імша ў касцёле – 08.00; 12.00; 19.00;

16.00 – малітва за памерлых каля крыжа на “9-м кіламетры” Чарнігаўскай шашы на месцы масавых растрэлаў

Гомель:

Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 09.00; 12.00; 18:00

18.40 – малітва за памерлых

 2 лістапада:

9.00 – Святая Імша, працэсія на могілкі

12.00, 18.00 — Св. Імша ў касцёле, малітва за памерлых

Рэчыца:

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 18.00;

2 лістапада:

 11.30 – «Старыя могілкі» — малітва за памерлых і асвячэнне могілак;

12.30 — другія гарадскія могілкі — малітва за памерлых і асвячэнне могілак;

Св. Імша ў касцёле – 18.00;

Хойнікі:

1 лістапада:

12.00 – Св. Імша ў касцёле, пасля — малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках і асвячэнне могілак.

2 лістапада:

12.00 – Св. Імша ў касцёле; 13:15 —  малітва на могілках за горадам

Жлобін — парафія Св. Казіміра і Маці Божай Каралевы:

5 лістапада Субота:

11.00 ЧАРЦЕЖ       Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

15.00 АНТУШЫ Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

6 лістапада Нядзеля:

12.00 ЖЛОБІН “Заходнія могілкі” Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

15.00 п. ЛУКСКІ     Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

12 лістапада Субота:

11.00 ЖЛОБІН “Цэнтральныя могілкі”  Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

15.00 ЖЛОБІН-ЛЕБЯДЗЁЎКА Набажэнства за памерлых і асвячэнне могілак.

Рагачоў:

1 лістапада — Св. Імша ў 18:00.

2 лістапада — Выпамінкі, Св. Імша ў 18:00.

6 лістапада — Св. Імша ў 12:00, Малітва на гарадскіх могілках ў 13:00.

Светлагорск – парафія Узвышэння Св. Крыжа:

1 лістапада:

10.00 – Св. Імша на могілках у Шацілках і асвячэнне могілак;

15.30 — малітва на могілках у Чырковічах і асвячэнне могілак.

19.00 — Св. Імша

2 лістапада:

09.00 – Св. Імша ў касцёле;

10.30 — малітва на могілках каля “Светача” і асвячэнне могілак;

12.00 — малітва на могілках каля “Хлебазавода” і асвячэнне могілак.

Акцябрскі – парафія Св. Міхала Арханёла:

6 лістапада:

15.00 — малітва на могілках, после Св. Імша ў касцёле.

Мазырскі дэканат:

Мазыр:                      1 лістапада  – 8.00 – Святая Імша ў Даліне Анёлаў;

– 9.00; 19.15 —  Святая Імша ў парафіяльным касцёле;

                                    2 лістапада  – 8.00 – Святая Імша ў Даліне Анёлаў;

–9.00; 19.15 – Святая Імша ў парафіяльным касцёле;

5 лістапада – 10.30 – Святая Імша на могілках “Новыя Дразды”;

—                                  13.00 – малітва на могілках “Старыя Дразды”;

Лельчыцы:    1 лістапада – 18.00 – Святая Імша, пасля жалобная працэсія ў касцёле;

2 лістапада – 17.00 – малітва за памерлых і выпамінкі

— 18.00 – Святая Імша і Экзэквіі;

                                    3 лістапада – 12.00 – могілкі ў в. Жмурнае;

                                    5 лістапада – 11.00 – працэсія на могілках у Лельчыцах

7 лістапада – 12.00 –  малітва на могілках у в. Заброддзе;

8 лістапада – 12.00 – малітва на могілках у в. Маркоўская;

— 14.00 — могілкі ў в. Дубніцкая

Нароўля:                   1 лістапада – 19.00 – Святая Імша;

2 лістапада – 19.00 – Святая Імша і выпамінкі;

— 13.00 – малітва на могілках у в. Галоўчыцы “Чэхі”

3 лістапада – 10.00 – Святая Імша і выпамінкі;

4 лістапада – 19.00 – Святая Імша і выпамінкі;

5 лістапада – 9.30 – малітва на могілках у г. Нароўля

— 11.00 – малітва на могілках у в. Маскалёўка

— 11.45 – малітва на могілках у в. Мальцы

— 12.15 – малітва на могілках у в. Лубень

Грушаўка:                1 лістапада – 12.30 – Святая Імша;

                                    2 лістапада – 15.00 – малітва на могілках у в. Антонаў

— 16.00 – Святая Імша ў касцёле і выпамінкі;

5 лістапада – 13.30 – Святая Імша і выпамінкі;

– працэсія на могілках у в. Грушаўка пасля св. Імшы;

Ельск:                       1 лістапада – 10.00 – Святая Імша;

2 лістапада – 10.00 – Святая Імша і выпамінкі;

11.15 – малітва на могілках у Ельску;

12.00 – малітва на могілках “Каралін”;

Калінкавічы:           1 лістапада –  18.00 – Святая Імша;

2 лістапада – 18.00 – Святая Імша;

6 лістапада – 12.30 – Святая Імша;

– 13.30 — працэсія на могілках пасля Святой Імшы;

Капаткевічы:          1 лістапада – 9.00 – Святая Імша;

2 лістапада –  9.00 – Святая Імша;

— 10.00 – Працэсія на могілках;

Брынёў:                    1 лістапада –  16.00 – Святая Імша;

2 лістапада – 16.00 – Святая Імша;

                                    – 17.30 – Працэсія на могілках;

Петрыкаў:                1 лістапада   – 12.00 – Святая Імша;

                                      – 14.00 – Працэсія на новых могілках;

2 лістапада  – 12.00 – Святая Імша.

                                    6 лістапада – 12.00 – Святая Імша

—                                  14.00 — працэсія на старых могілках;

Жыткавічы – парафія Св. Юзафа Рамесніка:

1 лістапада:

14.30 – Жыткавічы – Святая Імша ў касцёле

2 лістапада:

15.00 – Святая Імша за памерлых ў касцёле.

6 лістапада: Набажэнства на могілках

Мікашэвічы:

1 лістапада:

12:00   Св. Імша ў касцеле

2 лістапада:

12:00   Св. Імша ў касцёле і набажэнства на могілках ў

г. Мікашэвічы (Рудня) і ў в. Запроссе.

Пастырскі ліст Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка з нагоды завяршэння Года Веры у межах падрыхтоўкі да юбілею сотай гадавіны Пінскай дыяцэзіі

Да ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі

“Ружанцовае …сузіранне аблічча Хрыста сэрцам Марыі, нашай Маці, здзейсніць, што мы яшчэ больш з’яднаемся як духоўная сям’я,

і дапаможа нам пераадолець выпрабаванні”. 

(Папа Францішак, Ліст да ўсіх вернікаў, 25.04.2020 г.)

Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!

Мы падыходзім да завяршэння Года Веры  — першага ў рамках трохгадовай падрыхтоўкі да стагоддзя Пінскай дыяцэзіі. «Без веры немагчыма спадабацца Богу”– навучае св. Апостал Павел (Гбр 11,6), заахвочваючы, каб усе нашыя намаганні і праца кіраваліся адным імкненнем: каб яны падабаліся Пану Богу. “Ad maiorem Dei gloriam” (“на большую хвалу Бога”) — заклікаў св. Ігнацый.

Ад сэрца хачу падзякаваць усім духоўным і кансэкраваным асобам, свецкім вернікам, якія з адказнасцю прынялі да сэрца тыя заклікі і заахвочванні, якія я кіраваў да Вас на працягу ўсяго Года Веры перажыванага ў нашай дыяцэзіі. Асаблівым чынам дзякую святарам і парафіяльным радам за адпаведнае і годнае ўтрыманне парафіяльных святыняў, крыжоў, абразоў і іншых хрысціянскіх сімвалаў у розных кутках нашай дыяцэзіі.

У гэты восеньскі час, калі мы традыцыйна збіраемся на ружанцовую малітву, якая набліжае нас да Урачыстасці Усіх Святых і дзён асаблівага ўспаміну памерлых, хачу заахвоціць Вас паклапаціцца аб могілках і месцах пахавання тых, хто, перадаўшы нам скарб веры, папярэдзіў нас у вандроўцы да неба. Заахвочваю Вас да падтрымання традыцыі супольнай, па магчымасці сямейнай малітвы за памерлых блізкіх, каб нашыя могілкі былі не толькі ўпарадкаваныя, але сталіся месцам шчырай малітвы за блізкіх памерлых. Заахвочваю звярнуць увагу на магілы святароў, дабрадзеяў, выхаваўцаў і іншых асобаў, заслужаных для дадзенай мясцовасці і Касцёла, якія асаблівым чынам прычыніліся да духоўнага развіцця і станаўлення парафіяльных супольнасцяў.

Памяць аб сведчанні веры папярэдніх пакаленняў, іх прыклад жыцця, клопат пра патрабуючых у дадзенай мясцовасці, іх добрыя ўчынкі – усё гэта няхай пераказваецца, перадаецца і захаваецца ў наступных пакаленнях. Такая памяць, малітва і апавяданні пра сведчанне веры нашых папярэднікаў можа стаць нагодай да абуджэння пакліканняў да Божай службы ў святарстве, кансэкраваным жыцці ці адданым служэнні свецкіх вернікаў у новым падрастаючым пакаленні.

Калі існуе патрэба, заахвочаю аднавіць ці рэстаўраваць месцы пахавання заслужаных для Касцёла і грамадства асобаў. Таксама варта заняцца добраўпарадкаваннем магілаў тых памерлых, пра якіх забыліся іх блізкія або няма каму ўжо паклапаціцца. Ахінем малітвай таксама ўсіх, пра каго не памятаюць іх блізкія. Пры аданўленні могілак і памятных знакаў, заахвочваю звярнуць увагу на тэкст некралогу. Нават найпрыгажэйшы верш ці кароткі ўспамін пра пахаваную ў гэтым месцы асобу ніколі не заменяць вартасці хрысціянскай малітвы. Таму варта так укладваць памятныя тэксты, і так фармаваць выгляд памятных знакаў, каб яны заахвочвалі наведвальнікаў да малітвы.

У надыходзячыя на пачатку лістапада “задушныя дні” малітоўнага ўспаміну памерлых, кожны з нас мае магчымасць атрымаць асаблівы дар адпусту: поўнага ці частковага, які можна і варта атрымліваць і ахвяраваць за нашых спачылых. Такім чынам мы не толькі споўнім доўг удзячнасці перад нашымі роднымі, духоўнымі настаўнікамі і выхаваўцамі, але і прычынімся да выхавання маладога пакалення ў духу хрысціянскай любові, даючы ім дасканалы прыклад веры. Асабіста я перакананы ў тым, што малітоўная памяць аб нашых памерлых братах і сёстрах – тых, хто захаваў веру і хрысціянскія традыцыі, а таксама разважанне над прыкладам іх жыцця і сведчання веры, з’яўляецца для кожнага з нас тым бясцэнным дарам, які можа шмат чаму навучыць нас і наступныя пакаленні.

Дзеці і моладзь – гэта надзея Касцёла (гл. Папа Францішак, ІХ Сусветная сустрэча сем’яў, 2018). Яны — будучыня нашай Пінскай дыяцэзіі. Менавіта таму позірк нашай веры, надзеі і любові скіраваны не толькі на тых, хто завяршыў зямны шлях, але таксама на тых, хто гэтую дарогу пачынае. Па гэтай прычыне другі год падрыхтоўкі да святкавання юбілею стагоддзя нашай дыяцэзіі, які распачнецца ў першую нядзелю Адвэнту, будзе прысвечаны хрысціянскай надзеі. Духоўная моц нашых сем’яў, парафій і ўсяго грамадства залежыць ад моцы закладзеных у фундаменце каштоўнасцей і прынцыпаў жыцця. “Без Хрыста чалавек ніколі сябе не зразумее”, — казаў святы Ян Павел ІІ (гл. Ян Павел ІІ, І Папская пілігрымка, 1979). Таму асабліва важнае значэнне мае катэхізацыя ў сям’і і ў парафіі, каб закласці адпаведны духоўны падмурак у сэрцы і розумы маладога пакалення. Заахвочваю ўсіх бацькоў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў звярнуць асаблівую ўвагу на справу катэхізацыі, наведвання дзецьмі і моладдзю заняткаў па рэлігіі ў нашых парафіях. Пры гэтым ніколі не можам забыць, што сям’я – гэта першая школа веры (гл. Ян Павел ІІ, Ліст да сем’яў, 1994 г.).

Перажываючы кастрычнік – месяц малітвы на Ружанцы – запрашаю ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі заахвоціць да гэтай малітвы як мага большае кола сваіх родных, блізкіх, знаёмых, асабліва – дзяцей і моладзь. Няхай нашая супольная малітва і сумесны клопат пра памяць нашых продкаў стане навукай веры, жыцця і ўмацоўвае ўсіх нас у надзеі на Хрыстовае збаўленне.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

      Біскуп Пінскі

Пінск, 29.09.2022 г.

Шаноўныя святары няхай абвесцяць гэты ліст ва ўсіх парафіях Пінскай дыяцэзіі падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 2 або 9 кастрычніка 2022 г. і размесцяць на дошцы аб’яваў перад касцёлам да канца лістапада 2022 г.

Новыя прызначэнні ў парафіях Пінскай дыяцэзіі

У верасні 2022 г. Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падпісаў дэкрыты аб зменах у служэнні некаторых святароў:

Ксёндз Юрый Пракапюк прызначаны пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Столін, парафіі Божага Цела ў г. Давыд-Гарадок, парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Асавая (Столінскі р-н).

Ксёндз Эдуард Мажаеў прызначаны пробашчам парафіі Маці Божай Анёльскай у в. Лясная і парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Моўчадзь (Баранавіцкі р-н).