Адышла ў вечнасць мама ксяндза Чэслава Ёйка з Кобрына

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што на 84 годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Ёйка – мама ксяндза Чэслава Ёйка, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кобрыне.

Выказваем спачуваннні ксяндзу Чэславу і агортваем малітвай святой памяці Марыю і ўсю сям’ю Ёйка.

Вечны адпачынак дай памерлай, Пане. А святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным.