11 – 12 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.
Напярэдадні марыйнага фэста, 8 жніўня вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый з Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта) і з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы). Жадаючыя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца праз наступныя кантактныя тэлефоны (або Viber):
+375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў;
+375 29 790 80 16 – кс. Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.
Сотні пешых пілігрымаў прыбудуць таксама з іншых мясцін Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, каб выпрасіць у Маці Божай Каралевы Палесся заступніцтва і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.
Адметнасцю сёлетніх урачыстасцяў будзе святкаванне 110-ай гадавіны асвячэння цяперашняга касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, які больш за стагоддзе таму быў адбудаваны пасля разбурэння папярэдняй святыні. Тут захоўваецца знакаміты абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць у гэтым месцы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.
Праграма ўрачыстасцяў:
11 жніўня (пятніца):
18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
18.30 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
20.30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
21.00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
22.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;
Пасля св. Імшы:
– урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
- канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
- усяночнае малітоўнае чуванне перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.
12 жніўня (субота):
7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
8.00 – святая Імша (на польскай мове);
9.30 – Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
10.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;
12.00 – благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (або Viber):
- 375 29 726 83 79 – кс. Андрэй Шут, пробашч парафіі ў Лагішыне;