
Катэдральная парафія ў Пінску сардэчна запрашае ўсіх жадаючых далучыцца 8 мая да традыцыйнай аднадзённай пешай пілігрымкі з Пінска да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын (25 км ад Пінска).
Сёлетняя пілігрымка прымеркавана асабліва да 110-годдзя асвячэння касцёла-санктуарыя, дзе захоўваецца старадаўняя цудадзейная выява Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы, Каралевы Палесся, увенчаная папскімі каронамі. Маці Божая Лагішынская з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі.
Пілігрымка вырушыць 8 мая а 9.00 з пінскай катэдры і завершыцца а 18.00 святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у пілігрымцы, а таксама пра магчымасць начлегу, арганізатары просяць звяртацца па наступных нумарах тэлефонаў (або Viber): +375 29 325 84 89 (Таццяна), +375 29 850 23 01 (кс. Чэслаў), +375 29 727 31 98 (кс. Андрэй), або на e-mail: pinskdioces@gmail.com.