Усё пра Пінскую дыяцэзію на новым афіцыйным сайце

Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі рада прадставіць свой новы афіцыйны сайт. Гэта сучасная платформа, якая аб’ядноўвае ўсю неабходную інфармацыю для вернікаў і ўсіх, хто цікавіцца жыццём дыяцэзіі.

На сайце можна знайсці:

Навіны дыяцэзіі: актуальныя падзеі, паведамленні, дакументы, анонсы і пастырскія лісты.

Структура і гісторыя дыяцэзіі: падрабязная інфармацыя пра яе заснаванне, кіраўніцтва (Курыю), развіццё і сучасную дзейнасць, а таксама ўстановы і манаскія супольнасці дыяцэзіі.

Парафіі і душпастырства: кантакты і апісанні парафій, а таксама інфармацыя пра душпастырскія ініцыятывы і рэлігійныя рухі.

Новы сайт закліканы стаць зручным інструментам для камунікацыі і духоўнай падтрымкі. Запрашаем наведаць і далучыцца да жыцця дыяцэзіі!

Адрас новага інтэрнэт-партала Пінскай дыяцэзіі: pinskdiocese.by