РАСКЛАД Набажэнстваў за памерлых у парафіях Пінскай дыяцэзіі

Баранавіцкі дэканат

1 лістапада

Баранавічы:

Парафія Св.Зыгмунта:

9.30 – малітва і выпамінкі за памерлых

10.00 – складковая св. Імша за памерлых

11.30 — малітва і выпамінкі за памерлых

12.00 —  складковая св. Імша за памерлых

15.00 – набажэнства на старых могілках

18.00 — складковая св. Імша за памерлых

Баранавіцкі р-н:

Гарадзішча — 8.30 — Св. Імша, пасля — малітва на могілках

Сталовічы  — 11.00 — Св. Імша, пасля малітва на могілках.

Русіно -15.00 — Св. Імша

Малая Каўпеніца — 16.30 – могілкі

Палонка — 9:00 — св. Імша, 10:00 — могілкі

Лотвічы — 12:00 — св. Імша, 13:00 — могілкі

Ягадная — 14:00 — могілкі

Соргавічы — 15:00 — могілкі

Моўчадзь — 16:00 — могілкі , 16:45 — св. Імша

Новая Мыш – 10.30 – набажэнства ружанцовае; 11.00 і 12.30 – малітва на могілках

Дзераўная –8.30 – Св. Імша ў касцёле; 9.30 – малітва а могілках

Сеўрукі – 13.30 – Св. Імша і працэсія на могілкі

Цешаўле – 15.30 – малітва на могілках

Забалацце – 16.15 – малітва на могілках

Лясная – 8.00 – складковая Імша за памерлых

Татаркі — 09.30 —  складковая Імша за памерлых

Паўлінава – 10.00 – малітва і выпамінкі за памерлых

Бярозаўка – 11.00 — складковая Імша за памерлых

Сваятычы – 14.00 — складковая Імша за памерлых. Пасля Імшы – набажэнства за памерлых на могілках.

2 лістапада:

Баранавічы:

Парафія Св.Зыгмунта:

9.30 – малітва і выпамінкі за памерлых

10.00 – складковая св. Імша за памерлых

15.00 – набажэнства на могілках у в . Русіно

18.00 – складковая Імша за памерлых

Баранавіцкі р-н:

Русіно  — 18.30 — Св. Імша

Гарадзішча — 17.00

Сталовічы -16.00 –Св. Імша

Сеўрукі – 17.00 – Св. Імша , выпамінкі

Новая Мыш – 18.00 – Св. Імша, выпамінкі    

Лясная – 10.00 – складковая Імша за памерлых. Пасля св. Імшы набажэнства за памерлых на могілках.

Стрэлава — 11.00

Мілавіды – 12.00

3 лістапада:

Мікулічы — 14.00 — малітва на могілках

7 лістапада:

Небыты — 9:00 — малітва на могілках

Гардзейчыкі і Цівунцы — 10:00 — малітва на могілках

Дзеткавічы і Дзеколы — 11:00 — малітва на могілках

Сасновая — 11:00 — малітва на могілках

Свіраны і Пераносіны — 13:00  — малітва на могілках

Палонка — 19:00 — св. Імша

8 лістапада:

Гарадзішча — 9.30 Св. Імша

Сталовічы – 11.00 Св. Імша

Пастарынне – 12.00 Св. Імша, пасля малітва на 2 двух могілках.

Лугавая – 14.00 малітва на могілках

Русіно  — 17.00 Св. Імша

15 лістапада:

Арабаўшчына – 12.30  малітва на могілках

Колдычево – 13.00 малітва на могілках

Меденевічі — малітва на могілках

Железніца – 14.00 малітва на могілках

22 лістапада:

Мелехавічы – 12.30 малітва на могілках

Візорак – 13.00 малітва на могілках

Скробава — 13.30 малітва на могілках

БРЭСЦКІ дэканат:

1 лістапада:

Брэст — парафія Узвышэння Святога Крыжа: св. Імша ў касцёле ў 8.00, 10.30, 18.00

Матыкалы – 14.30 малітва на могілках

Паўночныя могілкі (Северное) – 14.00 малітва на могілках

Брэст (Рэчыца) — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

09.00, 19.00 — св. Імша ў касцёле

14.00 – малітва на могілках на Рэчыцы

Брэст (Кіеўка) — парафія Маці Божай Каралевы

9.00 – св. Імша ў касцёле

14.00 – малітва на могілках «Плоска»

18.00 – малітва на могілках на вул. Пушкінскай

Брэст (Кавалёўка) — парафія св. Юзафа

9.00, 11.00, 18.00 — св. Імша ў касцёле

Міцькі — 14.00 – малітва на могілках

Камяніца Жыравецкая — 14.00 – малітва на могілках

Вулька — 14.00 – малітва на могілках

Пелішча — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

11.00 – св. Імша ў касцёле, пасля — малітва на могілках

Жабінка — парафія св. Юзафа

11.00 – св. Імша ў касцёле

Чарнаўчыцы — парафія Святой Тройцы

9.00 – св. Імша ў касцёле    

Камянец — парафія св. Пятра і Паўла

11.00 – св. Імша ў касцёле

Высокае— парафія Святой Тройцы

12.00 – старыя могілкі

Воўчын — парафія Святой Тройцы

10.00 — малітва на могілках

Маларыта — парафія Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны

16.30 – малітва на старых могілках

18.00 – св. Імша ў касцёле

Кобрын — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны

11.00 – малітва на могілках

18.00 – св. Імша ў касцёле

Гарадзец — парафія Добрага Пастыра

14.00 – св. Імша ў касцёле

Дамачава — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

11.00 – св. Імша ў касцёле

2 лістапада

Брэст — парафія Узвышэння Святога Крыжа

8.00, 12.00, 18.00 – св. Імша ў касцёле

Брэсцкая крэпасць — 10.30 – малітва

Брэст (Рэчыца) — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

09.00, 19.00 — св. Імша ў касцёле

Вайсковыя могілкі, вул. Камбінатаўская — 10.00

Клейнікі — 14.00 – малітва на могілках

Паўночныя гарадскія могілкі — 14.00

Брэст (Кіеўка) — парафія Маці Божай Каралевы

9.00 – св. Імша ў касцёле

Плоска 14.00 – малітва на могілках

Каталіцкія могілкі на вул. Пушкінскай — 18.00

Брэст (Кавалёўка) — парафія св. Юзафа

9.00, 18.00 – св. Імша ў касцёле

Пелішча — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

18.00 – св. Імша ў касцёле

Жабінка — парафія св. Юзафа

11.00 – св. Імша ў касцёле

Чарнаўчыцы — парафія Святой Тройцы

9.00 – св. Імша ў касцёле

Камянец — парафія св. Пятра і Паўла

18.00 – старыя могілкі ў Камянцы

Высокае — парафія Святой Тройцы

16.00 – новыя могілкі ў Высокім

Маларыта — парафія Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны

13.00, 14.00 – св. Імша ў касцёле

Кобрын — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны

18.00 – св. Імша ў касцёле

8 лістапада
Ківатычы
— (парафія св. Пятра і Паўла)

13.00 – набажэнства ў капліцы на могілках

Ляхавіцкі дэканат:

Ганцавічы:

1 лістапада:

09.00, 11.30 —   Святая Імша ў касцёле, малітва на новых могілках

2 лістапада:

 9.00, 18.00 — Святя Імша ў касцёле;

13.00 – Св. Імша на старых могілках

13.00 — малітва за памерлых на могілках у в. Любашава;

3 лістапада:

13.00 — малітва за памерлых на могілках у в. Красынічы, Новыя Агарэвічы.

Ішкалдзь:

1 лістапада: 12.00 — Святая Імша

2 лістапада: 14.00 Святая Імша, пасля – малітва на могілках.    

7 лістапада: 09.00 Святая Імша.

Паланэчка:

1 лістапада:  10.00 Святая Імша

2 лістапада: 10.00 Святая Імша, пасля – малітва на могілках. 

Юшкавічы:

1 лістапада:14.00 святая Імша, пасля Імшы малітва на могілках

Макашы:

7 лістапада:11.00 Святая Імша ў капліцы, малітва на могілках.

Радковічы:

7 лістапада:13.00 малітвы за памерлых на могілках.

Задвея:

7 лістапада:14.00 малітвы за памерлых на могілках.

Мядзведзічы — Парафія Св. Ап. Пятра і Паўла

31 кастрычніка:

Мядзведзічы — 12.00 — св.Імша на могілках;

Савейкі — 14.00 — св.Імша на могілках;

Мазуркі — 09.00 — св.Імша на могілках;

Тальмінавічы – 10.00 — св.Імша на могілках;

Русінавічы — 15.30 — св.Імша на старых могілках.

1 лістапада:

Мядзьведзічы — 12.00 –Св. Імша ў касцёле

М. Гарадзішча – 09.00 – Св. Імша на могілках

Ліпск — 10.00 –– Св. Імша ў касцёле

Новыя Буды — 14.00 — Св. Імша на могілках

Русінавічы – 15.30 — Св. Імша на новых могілках

Святыя Імшы ў Актаве за памерлых:

Панядзелак:

Мядзьведзічы — 10.00 – выпамінковая Св. Імша

Аўторак:

Смаленікі – 10.00 —  выпамінковая Св. Імша

Серада:

Ганчары і Гарадзішча – 10.00 — выпамінковая Св. Імша

Чацьвер:

Тальмінавічы і Мазуркі – 10.00 — выпамінковая Св. Імша

Пятніца:

Гайнін, Гайнінец, Лапацічы, Савейкі – 10.00 — выпамінковая Св. Імша

Субота:

Русінавічы і Жарскія – 10.00 — выпамінковая Св. Імша

Тухавічы – 13.00 — выпамінковая Св. Імша

Нядзеля 8 лістапада:

Ліпск – 10.00,  Мядзведзічы — 12.00 —  выпамінковая Св. Імша

Куршынавічы, Стараселье, Гашчын, Новыя Буды – 15.30 — впамінковая Св. Імша

Ляхавічыпарафія Сэрца Езуса:

1 лістапада:

15.00 малітва на могілках;

2 лістапада:

10.00 — малітва  на могілках у в. Перахрэсце

11.00 — Св. Імша, на могілках у Ляхавічах.

15.00 — в. Рачканы, Св. Імша.

Ляхавічы — парафія Святога Юзафа:

1 лістапада:

10.00 – Св. Імша ў Касцеле

15.00 – Ружанец за памерлях на могілках, асвячэнне могілак

18.00 – Нешпары за памерлых, выпамінкі

18.30 – Св. Імша за памерлых ў касцёле

2 лістапада:

11.00 – Св. Імша за памерлых на могілках, асвячэнне помнікаў

18.00 – Нешпары за памрлвх, выпамінкі

18.30 – Св. Імша за памерлых у касцёле 

3-7 лістапада:

18.00 – Нешпары за памерлых, выпамінкі

18.30 – Св. Імша за памерлых

8 Лістапада:

9.30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, ружанец за памерлых

10.00 — Св. Імша

Дарава:

1 лістапада: 10.00 — святая Імша, малітва на могілках.

Макееўшчына:

1 лістапада: 12.30 святая Імша і малітва на могілках.

Крошын:

1 Лістапада: 12.30 Святая Імша, працэсія на могілкі.

2 -7 Лістапада:

16.00 – выпамінкі і Вяночак да Божай Міласэрнасці.

16.30 — Святая Імша.

ПІНСКІ ДЭКАНАТ:

ПінскКатэдральная парафія Унебаўзяцця НПМ ў Пінску:

1 лістапада:

08.30 —  Святая Імша ў катэдры

10.30 — Святая Імша ў катэдры

12.00 — Святая Імша ў катэдры

15.00 – Набажэнства на могілках на вул. Спакойнай у Пінску

19.00 — Святая Імша ў катэдры

2 лістапада:

09.00 – Святая Імша ў катэдры

12.00 — Святая Імша ў катэдры

15.00 – Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай у Пінску

19.00 — Святая Імша ў катэдры

7 лістапада:

Пагост Загародскі 12.00 – Набажэнства на могілках  

Парахонск 13.30 — Набажэнства на могілках

Гарадзішча 15.00 — Набажэнства на могілках

Пінск — Парафія Святога Бэнэдыкта і Парафія Святога Духа ў Пінску:

1 лістапада:

08.30 – Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта

10.00 – Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта

12.00 – Святая Імша ў касцёле Св. Бэнэдыкта

Падбалоцце — 14.30 – Выпамінкі і Св. Імша на могілках

2 лістапада:

09.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта

18.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта

7 лістапада:

09.00 — Святая Імша і экзэквія ў касцёле Святога Бэнэдыкта

Таргошыцы 11.00 – Набажэнства на могілках

Пасянічы 13.00 — Набажэнства на могілках

Крыўчыцы:

2 лістапада:

14.00 — Выпамінкі і Св. Імша на могілках

Лагішын:

1 лістапада:

10.00 — Святая Імша на могілках ў Лагішыне

Целяханы:

13.00 – Св. Імша у касцеле ў в. Целяханы, пасля імшы асвячэнне могілак

2 лістапада:

Валішча 11.00 –малітва за памерлых на могілках

Вулька Лаўская 12.00 – малітва за памерлых на могілках

Шпанаўкі 15.00 — малітва за памерлых на могілках

Давыд-Гарадок:

1 лістапада:

15.00 – Святая Імша, асвячэнне могілак

2 лістапада:

17.30 – Святая Імша з выпамінкамі

Асавая:

1 лістапада:

10.00 — Святая Імша ў Асавой

2 лістапада:

10.00 — Выпамінковая Імша, набажэнства на могілках

Столін:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша ў Століне, асвячэнн могілак

2 лістапада:

19.00 – Святая Імша з выпамінкамі ў Століне

Іванава:

31 кастрычніка:

16.00 – Малітва за памерлых на месцы смерці кс. Вітальда Івіцкага

1 лістапада:

10.00 – Святая Імша

2 лістапада:

18.00 – Святая Імша

Драгічын:

1 лістапада:

14.00 – Святая Імша

2 лістапада:

13.00 — Малітва за памерлых, асвячэнне могілкаў

14.00 — Святая Імша

Бездзеж:

1 лістапада:

12.00 – Святая Імша ў касцёле

13.00 малітва на могілках

2 лістапада:

16.00 – Святая Імша за памерлых

Лунінец:

1 лістапада:

09.30 – Лунінец – Святая Імша ў Касцёле

2 лістапада:

18.00 — Выпамінкі, Святая Імша за памерлых ў касцёле.

Працэсіі і малітвы на камунальных могілках не будзе. Вернікі з Лунінца і паселка Палескі будуць паасобна дамаўляцца са святаром на пасвячэнне магіл у аўторак (02.11) ці ў іншы дзень на працягу актавы ўрачыстасці.

Мікашэвічы:

1 лістапада:

12.00 — Святая Імша ў касцёле.

2 лістапада:

10.00 — Выпамінкі, Святая Імша за памерлых ў касцёле, малітва на камунальных могілках (Рудня),  малітва на камунальных могілках ў в. Запроссе.

 ПРУЖАНСКІ ДЭКАНАТ:

Бяроза:

1 лістапада:

09.00 – Бяроза – Св. Імша ў касцеле.

13.00 — Бяроза – Св. Імша- старыя могілкі (каля кляштара).

Дзягелец 10.00могілкі — Св. Імша і працэсія.

Сігневічы 11.00 — могілкі — Св. Імша і працэсія.

8 лістапада:

13.00 — Св. Імша — новыя могілкі ў Бярозе (Селаўшчына).

Сялец:

1 лістапада: 9.00 — новыя могілкі —  Св. Імша.

8 лістапада: 9.00 — старыя могілкі —  Св. Імша.

Белаазерск:

1 лістапада:

13.00 – Св. Імша – старыя могілкі.

Шарашова:

1 лістапада:

12.00 — выпамінкі

13.00- Св. Імша і працэсія (могілкі).

2 лістапада:

18.00 – выпамінкі

8.30 – Св. Імша (касцёл).

Івацэвічы:

1 лістапада:

Волька 15.30 – Св. Імша і працэсія

2 лістапада:

Панкі – 14.00 – працэсія і набажэнства

Івацэвічы – 15.00 — працэсія і набажэнства

Косава:

3 лістапада: 10.00 – працэсія і набажэнства

Пружаны:

31 кастрычніка:

Слабудка 12.00 — набажэнства на могілках.
Лені 14.00 — набажэнства на могілках.

1 лістапада:

14.00 — Св. Імша ў касцеле ў Пружанах і выпамінкі, набажэнства на могілках.

Вялікае Сяло — 17.00 — Св. Імша , выпамінкі і нешпары за памерлых.

2 – 7 лістапада:

14.00- Св. Імша з нешпарамі за памерлых у Пружанах.

Ружаны:

31 кастрычніка:

17.00 – набажэнства за памерлых на Ружанскіх могілках (пачаток каля капліцы Св. Казімра)

18.30 – Св. Імша ў касцёле

1 лістапада:

11.00 – малітва за памерлых, Св. Імша

Вострава — 13.00 – набажэнства за памерлых на могілках

2 лістапада:

17.00 нешпары за памерлых на Ружанскіх могілках (каля капліцы Св. Казіміра)

18.00 – Св. Імша за памердых ў касцёле

2 — 6 лістапада: малітва за памерлых на могілках у весках: Варанілавічы, Шчытна, Манчыкі і іншых, па індывідуальнай дамоўленасці з парафіянамі.

3 – 7 лістапада:

18.00 – выпамінкі і Св. Імша за памерлых

 Лыскава:

1 лістапада:

9.00 — Святая Імша ў капліцына каталіцкіх могілках (в. Барысікі)

2 лістапада:

12.00 — Святая Імша за памерлых і працэсія на могілках.

Гомельскі дэканат:

Гомель:

Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 09.00; 12.00; 17.00;

15.00 – малітва за памерлых на “9 кіламетры” Чарнігаўскай шашы на месцы масавых растрэлаў.

2 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 08.00; 19.00;

16.00 – Могілкі ў Навабеліцы – працэсія і асвячэнне могілак

Гомель:

Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 09.00; 12.00;

18.00 – нешпары, малітва за памерлых

2 лістапада:

9.00 – Святая Імша, працэсія на могілкі

12.00, 18.00 — Св. Імша ў касцёле, нешпары, малітва за памерлых

Рэчыца:

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 10.00;

12.00 – «Старыя могілкі» — малітва за памерлых і асвячэнне могілак;

2 лістапада:

12.00 — другія гарадскія могілкі — малітва за памерлых і асвячэнне могілак;

Св. Імша ў касцёле – 18.00;

Хойнікі:

1 лістапада:

14.00 – Св. Імша ў касцёле, пасля — малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках і асвячэнне могілак.

2 лістапада:

14.00 – Св. Імша ў касцёле; малітва на могілках за горадам

Жлобін:

1 лістапада

Св. Імша ў касцёле – 08.00, 10.00, 17.00;

2 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 9.00; 18.00;

11.00 – в. Чарцёж – Св. Імша і малітва на могілках і асвячэнне могілак.

15.00 – в. Антушы – Св. Імша на могілках і малітва за памерлых;

16.00 – малітва на “Заходніх могілках”

Рагачоў:

1 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 18.00;

10.00 – малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках;

3 лістапада:

Св. Імша ў касцёле – 12.00.

Светлагорск:

1 лістапада

Св. Імша ў касцёле – 12.00;

10.00 – Св. Імша на могілках у “Шацілках” і асвячэнне могілак;

15.30 — малітва на могілках ў Чырковічах і асвячэнне могілак.

3 лістапада

Св. Імша ў касцёле – 09.00;

10.30 — малітва на могілках каля “Светача” і асвячэнне могілак;

12.00 — малітва на могілках каля “Хлебазавода” і асвячэнне могілак.

Акцябрскі

3 лістапада:

09.00 – Св. Імша ў касцёле

8 лістапада:

16.00 – малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках і асвячэнне могілак, пасля Св. Імша ў касцёле.

Мазырскі дэканат:

Лельчыцы:

1 лістапада:11:00 Лельчыцы – Св. Імша.

2 лістапада:18:00 — Св. Імша

7 лістапада:14.00 – набажэнства на могілках

Ельск:

1  лістапада: 08:00 Св. Імша

2  лістапада:

10.00 Св. Імша ў касцёле

11.30 – набажэнствы на могілках (Каралін)

Жмурнае:

3 лістапада:12:00 — Набажэнства на могілках.

Заброддзе:

4 лістапада: 12.00 — Набажэнства на могілках.

Маркоўскае:

7 лістапада: 12:00 Маркоўскае – Набажэнства на могілках.

Дубніцкае:

5 лістапада: 13.00 — Набажэнства на могілках.

Мазыр:

1 лістапада:

Св. Імша – 9.00, 19.15.

2 лістапада:

11:00 — могілкі ў в. Дразды: Св. Імша і набажэнства.

3 лістапада:

08:45, 10.30, 18.00 —  Св. Імша.

На працягу Актавы ў Мазыры за 15 хвілін перад кожнай Святой Імшой чытаюцца выпамінкі.

Калінкавічы:

1 лістапада:

18:00 – Св. Імша.

2 лістапада:

18:00 – Св. Імша.

3 лістапада:

12:30 – Св. Імша.

Нароўля:

1лістапада:

11:00 – Св. Імша, выпамінкі

2 лістапада:

18:00 – Выпамінкі, Св. Імша.

Грушаўка:

1лістапада:

13:00 Св. Імша, выпаминки, малитва на могилках

2 лістапада:

16:00 Выпамінкі, Св. Імша.

Петрыкаў:

2 лістапада:

12.00 Святая Імша

14. 00  Працэсія на новых могілках (Белка)

3 лістапада:

12.00 Святая Імша

14. 00  Працэсія на старых могілках

Брынёў:

3 літапада:

8.00 Святая Імша

10.00 Працэсія на  могілках

Капаткевічы:

3 лістапада:

8.00 Святая Імша

10.00 Працесія на  могілках

Жыткавічы:

1 лістапада

14.30 – Жыткавічы – Святая Імша ў касцёле

2 лістапада:

14.30 – выпамінкі, Святая Імша за памерлых ў касцёле.

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка на Урачыстасць Усіх Святых

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Першыя лістападаўскія дні ўводзяць нас у таямніцу лучнасці святых і асаблівую малітву за памерлых. Гэты час вызначаецца двума важнымі днямі: 1 лістапада, калі адзначаем Урачыстасць Усіх Святых, і 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Духоўнае значэнне гэтых дзён на працягу літургічнага году можам змясціць у трох ключавых словах: жыццё, смерць і святасць.

Урачыстасць Усіх Святых нагадвае нам тых вернікаў, якія пабожна пражылі жыццё і завяршылі яго ў лучнасці з Панам Богам. Яны па-сапраўднаму любілі Бога і бліжняга. Тыя з іх, каго Касцёл узнёс да хвалы алтара, ушаноўваюцца намі як святыя і благаслаўлёныя. Мы молімся да Бога праз іх заступніцтва. Іншыя  — яшчэ чакаюць на гэты ўрачысты акт Святога Касцёла. Да іх належыць першы біскуп нашай дыяцэзіі — Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі. Молімся аб яго хутчэйшай беатыфікацыі.

У наступныя лістападаўскія дні мы ахінаем асаблівай малітвай усіх нашых памерлых. Выразам гэтай малітвы становіцца не толькі ўдзел у адмысловых набажэнствах у касцёлах і капліцах, але таксама супольная і індывідуальная малітва на могілках. Кожнае месца пахвання – гэта наша гістарычная памяць, нашы карані. Гэта месца, якое найлепей вучыць нас цаніць каштоўнасць жыцця і кожнай асобы. На некаторых старых каталіцкіх могілках можна сустрэць вельмі вымоўны лацінскі надпіс: “hic mortui docent vivere” – “тут памерлыя вучаць жыць”. Чаму яны нас вучаць? Яны паказваюць нам праўду пра хуткацечнасць зямнога жыцця, за якое трэба паспець навучыцца жыць, верыць, любіць. Бо ад гэтага залежыць нашае вечнае жыццё.

Мы ўсе пакліканыя да святасці. Няхай гэтыя дні ўрачыстасці Усіх Святых і малітваў за памерлых вернікаў дапамогуць нам годна ўшанаваць памяць нашых папярэднікаў і ад іх вучыцца жыць. Скарыстаемся дарам адпустаў, прадугледжаных Касцёлам на гэтыя дні, каб дапамагчы нашым памерлым вернікам на шляху ачышчэння і самім узрастаць у святасці на шляху да Нябеснай Айчыны.

З пастырскім благаслаўленнем,

Антоні Дзям’янка

   Біскуп Пінскі

Пінск, 29 кастрычніка 2020 г.       

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка У сувязі з пандэміяй каранавіруса СOVID-19

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

У сувязі з пандэміяй каранавіруса СOVID-19, беручы пад увагу рэкамендацыі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ад 10.10.2020 г., абвяшчаю абавязваючыя на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі наступныя распараджэнні:

  1. Згодна з кан. 87 §1, 1245 і 1248 §2 Кодэкса кананічнага права, удзяляю дыспенсу ад удзелу ў нядзельнай і святочнай святой Імшы для наступных катэгорый вернікаў:
  • асобам сталага ўзросту, якім асабліва пагражае інфекцыя каранавіруса;
  • асобам з сімптомамі каранавіруснай інфекцыі;
  • дзецям і школьнікам, а таксама асобам, якія імі непасрэдна апякуюцца;
  • асобам, якія баяцца заражэння каранавірусам.
  1. Асобам, якія будуць карыстацца дыспенсай, рэкамендуецца лучыцца з вернікамі, сабранымі на св. Імшы, пры дапамозе сродкаў электроннай камунікацыі і прымаць духоўную святую Камунію. Шаноўныя душпастыры абавязаны растлумачыць вернікам, што такое духоўная святая Камунія, а таксама паінфармаваць іх аб магчымасцях выкарыстання трансляцый св. Імшы з дапамогай сучасных сродкаў камунікацыі.
  2. Ксяндзы пробашчы і адміністратары парафій абавязаны прыкласці ўсе намаганні, каб у святынях і месцах душпастырскіх спатканняў былі захаваныя адпаведныя правілы гігены: заахвочваць вернікаў карыстацца маскамі ці іншымі сродкамі аховы, забяспечыць магчымасць выкарыстання сродкаў дэзінфекцыі, а калі дазваляюць магчымасці, стварыць умовы для т.зв. сацыяльнай дыстанцыі.
  3. Пробашчаў і адміністратараў парафій, настаяцеляў манаскіх і іншых касцёльных супольнасцей прашу захаваць максімальную асцярожнасць і разважлівасць пры арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў, беручы пад увагу складаную эпідэмічную сітуацыю, і разважыць магчымасць адклікання або пераносу запланаваных спатканняў на пазнейшы час.

Дадзеныя распараджэнні дзейнічаюць з 25 кастрычніка 2020 г. і абавязваюць да адклікання.   

Давяраю ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі апецы Маці Божай Лагішынскай, Каралеве Палесся, а таксама заступніцтву святога Андрэя Баболі.

На перажыванне гэтага часу ў духу даверу да Божай Міласэрнасці ўдзяляю пастырскае благаслаўленне.

+ Антоні Дзям’янка

       Біскуп Пінскі      

№150/20

Пінск, 21 кастрычніка 2020 г.